нягрэ́блівы, -ая, -ае.

Просты, без прэтэнзій, які задавальняецца самым малым.

Н. густ.

Н. чалавек.

|| наз. нягрэ́блівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нягу́ста, безас., у знач. вык., каго-чаго (разм.).

Мала, нямнога.

Грошай у нас н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няда́ўні, -яя, -яе.

1. Які адбыўся ў недалёкім мінулым, незадоўга да сучаснага моманту; які існуе мала часу.

Нядаўнія падзеі.

Мы прыйшлі сюды нядаўна (прысл.). Нядаўняе знаёмства.

2. Які быў кім-н. незадоўга да сучаснага моманту.

Н. сусед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядба́йны, -ая, -ае.

Які абыякава адносіцца да сваіх абавязкаў; лянівы.

Н. гаспадар.

|| наз. нядба́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядба́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м. (разм.).

Нядбалы, лянівы чалавек.

|| ж. нядба́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц.

|| прым. нядба́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядба́лы, -ая, -ае.

Тое, што і нядбайны.

|| наз. нядба́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядзе́ля, -і, мн. -і, -дзе́ль; ж.

Сёмы дзень тыдня, агульны дзень адпачынку.

|| прым. нядзе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядо́бра, безас., у знач. вык.

1. Дрэнна, не па душы.

Усё яму н.

2. каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан.

Што табе н., мая галубка? Можа вадзіцы вып’еш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядобразычлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Чалавек, які нядобразычліва настроены ў адносінах да каго-, чаго-н.

|| ж. нядобразычлі́віца, -ы, мн. -ы, -лівіц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядобразычлі́вы, -ая, -ае.

Які не зычыць дабра каму-н.; выражае непрыязнасць да каго-, чаго-н.

Нядобразычлівыя адносіны.

|| наз. нядобразычлі́васць, -і, ж.