НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-r. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РКА,
1) пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей. Пашырана ва ўзбр. сілах (напр., вячэрняя П.).
2) Праверка сродкаў вымярэння — вызначэнне дзярж. або ведамасным метралагічным органам хібнасцей сродкаў вымярэння і ўстанаўлення іх прыдатнасці.
Адрозніваюць П.: па часе — першасную, перыядычную, пазачарговую, інспекцыйную; па шырыні ахопу — паэлементную, камплектную і незалежную (П. сродкаў вымярэння адносных велічынь). Метады П.: непасрэднае параўнанне рабочых сродкаў вымярэнняў з узорнымі сродкамі вымярэнняў і эталонамі, параўнанне з дапамогай кампаратара, па ўзорнай вымяральнай прыладзе і ўскосным вымярэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУБО́ТАК (Павел Лявонцьевіч) (каля 1660—29.12.1723),
украінскі дзярж. дзеяч. Чарнігаўскі палкоўнік у 1706—22. У Паўночную вайну 1700—21 П. і 3 інш. палкоўнікі адмовіліся перайсці разам з гетманам І.Мазепам на бок шведаў (1708) і захавалі вернасць Расіі. У 1722—23 наказны (часовы) гетман Левабярэжнай Украіны, дзе быў буйнейшым землеўласнікам. Узначаліў групоўку ўкр. старшыны, якая выступала за аднаўленне гетманства і ліквідацыю Маларасійскай калегіі. За гэта быў выкліканы ў Пецярбург, арыштаваны і пасля допытаў у Тайнай канцылярыі памёр.
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). З 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. З 1957 гал. хормайстар Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст. кіраўнік Омскага рус.нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Валерый Іванавіч) (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧЦЕ́ННЫ (Яўген Кузьміч) (н. 5.2.1931, г. Бежыца Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1955). З 1957 у БПІ, з 1963 у АН Беларусі, з 1993 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах трываласці машын. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Кинетическая теория механической усталости и ее приложения. Мн., 1973;
Прогнозирование долговечности и диагностика усталости деталей машин. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЎСКІ́Т (названы ў гонар рас.дзярж. дзеяча, калекцыянера мінералаў графа Л.А.Пяроўскага),
мінерал падкласа складаных аксідаў, тытанат кальцыю, CaTiO3. Часта мае прымесі ніобію і рэдкіх зямель. Крышталізуецца ў рамбічнай (некаторыя разнавіднасці ў тэтраганальнай) сінганіі. Утварае крышталі, друзы, зярністыя агрэгаты. Колер буравата-чорны. Цв. 5.5. Шчыльнасць 4—4,3 г/м³. Бляск алмазны да паўметалічнага. Крохкі. Трапляецца ў магматычных ультраасн. і шчолачных пародах, скарнах, карбанатытах, намнажаецца ў россыпах. П. — крыніца тытану, ніобію і торыю. Гл.Тытанавыя руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕСКАЦЭ́ВІЧ (Мікалай Міронавіч) (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1963). З 1965 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). З 1999 узначальвае Рэсп.дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арг-цыі н.-д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЖЭЛА ((Pożela) Юрас) (н. 5.12.1925, Масква),
літоўскі фізік. Акад.АН Літвы (1968), акад.АНСССР (1984). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). У 1956—67 у Ін-це фізікі і матэматыкі (у 1963—67 дырэктар), з 1967 дырэктар Ін-та фізікі паўправаднікоў, у 1984—92 прэзідэнт АН Літвы. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і паўправадніковай электроніцы (гарачыя электроны, звышхуткадзейныя цвердацельныя электронныя прылады). Ленінская прэмія 1978, Дзярж. прэмія СССР 1988.
Тв.:
Физика быстродействующих транзисторов. Вильнюс, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКАЕ АГЕ́НЦТВА ДРУ́КУ (ПАП; Polska Agencja Prasowa),
інфармацыйнае агенцтва Польшчы. Створана ў 1944 як Польскае агенцтва друку Польпрэс, з 1945 — сучасная назва. Знаходзіцца ў Варшаве. Збірае і распаўсюджвае айч. і замежную інфармацыю для газет, радыё, тэлебачання, дзярж. арг-цый і ўстаноў, замежных прадстаўніцтваў, выдае бюлетэні і даведнікі (на польскай і англ. мовах). Мае 24 айч.інфарм. бюро, 36 айч. і 18 замежных пастаянных аддзяленняў, у т. л. на Беларусі. Атрымлівае інфарм. і публіцыстычныя матэрыялы ад 44 агенцтваў.