замёрзлы і заме́рзлы, -ая, -ае

1. Зацвярдзелы ад холаду; пакрыты ледзяной коркай.

Замёрзлая гразь.

Замёрзлыя вокны.

Замёрзлыя пальцы (моцна азяблыя).

2. Які загінуў, памёр ад холаду.

З. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акая́нны, -ая, -ае.

1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы.

2. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.

А. чалавек.

Акаянная душа.

3. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (разм.).

Адыдзіся ад мяне, акаянны!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альбіно́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, жывёла або расліна, у якіх адсутнічае нармальная пігментацыя.

|| ж. альбіно́ска, -і, ДМ -но́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. альбіно́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асі́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

1. Герой беларускіх казак, воін вялікай сілы, мужнасці; волат.

2. перан. Чалавек магутнай сілы, мужнасці, адвагі.

|| прым. асі́лкавы, -ая, -ае.

Асілкавая постаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Недачуць, не разабраць, што сказана.

Ці не аслухаўся я?

2. Уважліва ўслухацца.

Чалавек аслухаўся і перастаў баяцца.

|| незак. аслу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаго́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м., чый або з кім (разм.).

Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н.; равеснік.

|| ж. аднаго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адэ́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.

1. (кніжн.). Чалавек, азнаёмлены з тайнамі якога-н. вучэння, секты.

2. перан. Заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння.

А. анархізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абыя́кавы, -ая, -ае.

Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н., безуважны, раўнадушны да ўсяго.

А. да людзей чалавек.

Абыякавыя адносіны да працы.

|| наз. абыя́кавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імігра́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які імігрыраваў (іміграваў) у іншую краіну.

|| ж. імігра́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. імігра́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індывідуалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у поглядах, паводзінах.

|| ж. індывідуалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. індывідуалі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)