сістэма пастаяннага назірання за выкананнем прадпрыемствамі, установамі, асобамі сан. норм і правіл; асн. функцыя санітарна-эпідэміялагічнай службы, накіраваная на прафілактыку захворванняў. Адрозніваюць С.н. папераджальны і бягучы. Папераджальны ўключае папярэднюю гігіенічную ацэнку норм праектавання, стандартаў, тэхн. умоў, новых рэчываў і вырабаў, планіроўкі і забудовы нас. пунктаў і інш.; бягучы С.н. — рэгулярны планавы кантроль за аб’ектамі камунальнай гаспадаркі, прамысл. прадпрыемствамі, аб’ектамі харчавання, дзіцячымі дашкольнымі, школьнымі і інш. ўстановамі, крыніцамі радыеактыўных рэчываў і інш.Гал. яго мэта — распрацоўка прапаноў і мерапрыемстваў па ліквідацыі або прадухіленні забруджвання глебы, вадаёмаў, атм. паветра, аздараўленні ўмоў працы, быту і адпачынку насельніцтва. Праводзяць С.н. сан.-гігіенічныя і бактэрыял. лабараторыі.
Літ.:
Социальная гигиена (медицина) и организация здравоохранения. Казань, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
С.АЦЫЯ́ЛЬНАЯ СТАТЫ́СТЫКА,
атрыманне, апрацоўка, аналіз і выкарыстанне сукупных звестак, якія характарызуюць колькасныя і якасныя заканамернасці сац. жыцця, сац. працэсаў і з’яў. Разглядае паліт., ідэалаг. і прававыя бакі жыцця людзей, жыццёвы ўзровень насельніцтва ў сац. разрэзе і па групах. Сістэма паказчыкаў С.с. характарызуе сац. ўпарадкаванне і структуру грамадства, колькасць і склад насельніцтва, спосабы і велічыню размеркавання даходаў паміж рознымі сац. групамі, наяўнасць і склад прац. рэсурсаў, узровень адукацыі, культуры. аховы здароўя, сац. забеспячэння, жыллёва-камунальныя і быт. ўмовы, умовы працы і адпачынку, выкарыстанне вольнага часу, стан і тэндэнцыі развіцця грамадскай думкі (гл.Статыстыка). Для атрымання сац. інфармацыі аб грамадскай свядомасці і праблемах яе развіцця ў С.с. выкарыстоўваюцца звесткі сацыялагічных даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́ЙСКАЕ ПІСЬМО́, протасінайскае пісьмо,
старажытная пісьмовая сістэма семіцкіх народаў. Адна з першых у гісторыі цывілізацыі спроб стварэння алфавітнай пісьменнасці на падставе акрафаніі (вымаўленне пачатковай фанемы слова, якое перадаецца малюнкам). С.п. лічаць прамежкавай ступенню паміж егіпецкім іерагліфічным пісьмом і семіцкімі кансанантна-гукавымі алфавітамі. Помнікі С.п. (надпісы на камянях, статуэтках багінь) знойдзены ў 1905 на Сінайскім п-ве англ. археолагам У.М.Пітры. Датаванне помнікаў да гэтага часу спрэчная (ад 18 да 15 ст. да н.э.). Найб. удалая спроба прачытання (дэшыфроўкі) помнікаў належыць У.Ф.Олбрайту ў сярэдзіне 20 ст. Некат. даследчыкі лічаць С.п. крыніцай арабскага пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛО́ВА І СПРА́ВА ГАСУДА́РАВА»,
сістэмапаліт. вышуку ў Расіі 17—18 ст. Пашырылася з часоў царавання Міхаіла Фёдаравіча [1613—45). Кожны падданы пад страхам смерці абавязаны быў даносіць уладам пра вядомыя яму злыя намеры супраць цара або членаў яго сям’і, аб знявазе царскага імя і тытула, аб дзярж. здрадзе. Пры гэтым ужываўся ўмоўны выраз: «Слова і справа гасударава!» або проста «Слова і справа!». Даносчыка і абгавораных ім людзей падвяргалі перакрыжаваным допытам і катаванням. Такія справы разглядалі ў Разрадным, Разбойным, Стралецкім і інш. прыказах; з 1702 — у Праабражэнскім прыказе, у 1721—26 — у Тайнай канцылярыі, у 1731—62 — у Канцылярыі тайных і вышуковых спраў. Адменена ў 1762.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФЕРЫ́ЧНАЯ ХВА́ЛЯ,
хваля, якая разыходзіцца радыяльна ад крыніцы ваганняў ці збягаецца да прыёмніка. Фронт хвалі — сфера.
Адрозніваюць сіметрычную С.х., што распаўсюджваецца ў аднародным непаглынальным асяроддзі, апісваецца ўраўненнем:
, дзе A/r — амплітуда, ωt±kr — фаза хвалі, ω — кругавая частата, r — адлегласць ад крыніцы, k = 2π/λ — хвалевы лік, λ — даўжыня хвалі), і несіметрычную С.х., якая мае сферычныя хвалевыя паверхні, амплітуда яе залежыць ад вуглавых каардынат (гл.Сферычная сістэма каардынат). Такія хвалі фарміруюцца звычайна ў аднародным асяроддзі на дастаткова вял. адлегласцях ад крыніцы хваль. Падборам вуглавога размеркавання інтэнсіўнасці можна сканцэнтраваць С.х. ўнутры пэўнага цялеснага вугла, што адбываецца, напр., у накіраваных антэнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДЗІННААКІЯНІ́ЧНЫЯ ХРЫБТЫ́,
магутныя падводныя Горныя збудаванні ў межах дна акіянаў, якія найчасцей займаюць пасярэдняе становішча. Назіраюцца ў выглядзе планетарнай сістэмы на дне ўсіх акіянаў. Сумарная даўж. каля 75 тыс.км, шыр. да 2 тыс.км, адносная выш. 1—3 тыс.м.Сістэма С.х. уключае Гакеля хрыбет, Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, Цэнтральнаіндыйскі хрыбет (разам з Аравійска-Індыйскім), Усходне-Ціхаакіянскае падняцце. Асобныя вяршыні ўздымаюцца над узр. ак. ў выглядзе вулканічных астравоў (Буве, Св. Алены, Трыстан-да-Кунья і інш.). С.х. характарызуюцца развіццём разрыўных парушэнняў зямной кары, у т. л.вял. папярочнымі разломамі і зрухамі, актыўным вулканізмам і высокай сейсмічнасцю. Уздоўж гал. восі размяшчаюцца рыфтавыя даліны з агаленнямі на дне ультраасн. парод, паводле складу блізкіх да рэчыва мантыі Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́ЛЬНАЯ МАБІЛІЗА́ЦЫЯ,
сістэма надзвычайных мерапрыемстваў дзяржавы па пераключэнні ўсіх яе матэрыяльных і людскіх рэсурсаў на патрэбы «татальнай вайны».
Напр., Т.м. 1943—45 у Германіі (абвешчана Гітлерам пасля паражэння ням.-фаш. войск пад Сталінградам) павялічыла колькасць узбр. сіл (1943) да 10 млн.чал. (усяго за 1939—45 у вермахт мабілізавана каля 18 млн.чал.). Ў інш. дзяржавах фаш. блока, напр. у Японіі (у 1945 узбр. сілы дасягнулі 7,2 млн.чал.), замест Т.м. на сваёй тэр. праводзілася мабілізацыя, у т. л. ва ўзбр. сілы, грамадзян інш. акупіраваных краін (Кітай, Карэя). У саюзных дзяржавах антыгітлераўскага блока Т.м. не праводзілася (за выключэннем некат. тэр.СССР). Сучаснымі ваен. дактрынамі большасці краін Т.м. не прадугледжваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХАФО́РА (ад грэч. trochos кола + phoros які нясе), ловенаўская лічынка,
мікраскапічная свабодна плаваючая лічынка многашчацінкавых чарвей, сіпункулід, эхіўрыд і некат. малюскаў. Другая назва ад імя швед. заолага С.Ловена, які апісаў Т. ў 1840. Састаўная ч. планктону. Жывуць у акіянскіх водах.
Цела з адным або некалькімі паяскамі раснічак для перамяшчэння. Стрававальная сістэма складаецца са страўніка, сярэдняй і задняй кішкі. Выдзяляльныя органы — протанефрыдыі. На пярэднім полюсе цела знаходзіцца орган пачуццяў — цемянная пласцінка з султанам раснічак і вял. колькасцю клетак. Пры развіцці Т. многашчацінкавых чарвей набывае шчацінкі (параподыі), утвараюцца парныя цэламічныя мяшкі. і лічынка пераходзіць у стадыю метатрахафоры, а ў малюскаў — у велігер.
капітал, які ўтвараецца ў выніку зліцця банкаўскага капіталу з прамысловым. У пач. 20 ст. ў развітых капіталіст. краінах узмацнілася канцэнтрацыя і цэнтралізацыя банкаўскага капіталу пад уздзеяннем працэсу канцэнтрацыі вытв-сці. Банкі з пасрэднікаў плацяжоў ператвараліся ў грашовых манапалістаў, укараняліся ў прамысл. прадпрыемствы і станавіліся іх саўладальнікамі. Адначасова прамысл. манаполіі стваралі ўласныя банкі, скуплялі кантрольныя пакеты акцый інш. банкаў. Значную ролю ў зрошчванні банкаўскага і прамысл. капіталаў мела асабістая унія (сканцэнтраванне ў адных руках кіруючых пасад у банкаўскіх і прамысл. манаполіях), сістэма ўдзелу (кіраванне манаполіяй чужымі капіталамі, большымі за ўласныя). Ф.к. не абмяжоўваецца рамкамі нац. эканомікі і стварае міжнар. Ф.к.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТАПЛА́ЗМА (ад цыта... + плазма),
абавязковая частка клеткі, якая знаходзіцца паміж плазматычнай мембранай і ядром; высокаўпарадкаваная мнагафазная калоідная сістэма — гіялаплазма з размешчанымі ў ёй арганоідамі. Пранізана мікратрубачкамі, філаментамі і мікрафіламентамі.
У эўкарыётаў сукупнасць філаментаў і мікратрубачак утварае цыташкілет, які складае апорна-рухальную сістэму клеткі; з ім звязаны змена формы клеткі і перамяшчэнне ўнутрыклетачных структур. У Ц. адбываюцца ўсе працэсы клетачнага метабалізму, акрамя сінтэзу нуклеінавых кіслот, які здзяйсняецца ў клетачным ядры. Праз плазматычную мембрану ідзе абмен рэчываў паміж Ц. і навакольным асяроддзем, праз ядзерную — ядзерна-цытаплазматычны абмен. Пад кантролем ядра Ц. здольная да росту і ўзнаўлення, пры частковым выдаленні — поўнасцю рэгенерыруе, у бяз’ядзерных клетках — не здольная існаваць аўтаномна. Гл. таксама Пратаплазма.