ПІ́МЕНАЎ Васіль Васілевіч (н. 27.3.1954, г. Віцебск),

Герой Сав. Саюза (1984). Скончыў Разанскае вышэйшае паветр.-дэсантнае каманднае вучылішча (1975), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987). З 1971 у Сав. Арміі. Камандзір батальёна парашутна-дэсантнага палка маёр П. вызначыўся ў час вайны ў Афганістане 1979—89 у кастр. 1983 у разгроме буйной групоўкі душманаў. З 1991 у штабе паветр.-дэсантных войск арміі Рас. Федэрацыі.

В.В.Піменаў.

т. 12, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВАРО́ЖЫЧ,

вобраз стараж. міфалогіі ўсх. славян, божаства зямнога агню, сын Сварога. Яму пакланяліся, да яго звярталіся з малітвай (найчасцей гэта рабілі каля ёўні). У час сушкі снапоў у ёўні спальвалі неабмалочаны сноп жыта як ахвяру С. Прымхлівыя людзі лічылі, што С. можа адвесці бяду. З пашырэннем хрысціянства імя С. паступова знікла, але сляды культу захоўваліся да канца 19 ст.

М.​Ф.​Піліпенка.

т. 14, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІБО́РГІЙ (лац. Seaborgium),

Sg, штучны радыеактыўны хім. элемент VI групы перыяд. сістэмы, ат. н. 106. Адкрыты ў 1974; атрыманы ізатопы з масавымі лікамі 259 (Лабараторыя ядз. рэакцый Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў; г. Дубна, Расія) і 263 (Беркліеўская лабараторыя імя Э.​А.​Лоўрэнса; г.Берклі, штат Каліфорнія, ЗША). Названы ў гонар Г.​Т.​Сібарга (рэкамендацыя Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной хіміі; 1997).

т. 14, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРЫБО́Г,

бажаство ўсходнеславянскай міфалогіі, ідал якога быў устаноўлены ў Кіеве ў 980. Упамінаецца пад 980 у «Аповесці мінулых часоў». У «Слове аб паходзе Ігаравым» вятры названы Стрыбогавымі ўнукамі, якія стрэламі павяваюць з мора, што, магчыма, паказвае на атмасферныя функцыі С. У стараж.-рус. тэкстах імя С. пастаянна спалучаецца з імем Дажбога, што дае падставу проціпастаўляць або збліжаць іх функцыі і значэнне.

т. 15, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАБІЯ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА (англ. Fabian Society; назва ад імя стараж.-рым. палкаводца Фабія Максіма Кункатара, вядомага сваёй паспяховай, але павольнай тактыкай чакання),

арганізацыя брыт. інтэлігенцыі. Створана ў 1884. Прапагандавала ідэі паступовага, эвалюцыйнага пераўтварэння капіталіст. грамадства ў сацыялістычнае. У таварыства ўваходзілі С.​Дж. і М.Б.Уэб, Дж.Б.Шоу, Г.​Дж.Уэлс і інш. інтэлектуалы. Пасля заснавання Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі (1900) — у яе складзе, значна паўплывала на праграму апошняй.

т. 16, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІ́БЕК (Fibek) Франц (н. 1960, Вена),

першы аўстрыйскі касманаўт. Скончыў Вышэйшы тэхн. ун-т (1985). З 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.​А.​Гагарына. 2—10.10.1991 здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт у складзе экіпажаў касм. карабля (КК) «Саюз ТМ-13» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-12») па праграме «Аўстрамір». У космасе правёў 7,9 сут.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 16, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФО́ЛТЫН (Fołtyn) Марыя (н. 28.1.1924, г. Радам, Польшча),

польская спявачка (сапрана), рэжысёр. Скончыла муз.-драм. студыю ў Варшаве. З 1949 спявала на оперных сцэнах Варшавы, Лейпцыга, Любека, Лодзі. З 1971 оперны рэжысёр; у розных краінах ставіла пераважна польскія оперы, у т. л. «Галька», «Страшны двор» С.​Манюшкі. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе музыкі і танца імя Дж.​Віёці (1956, Італія).

т. 16, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАНЛА́РАВА Зейнаб Ях’я кызы (н. 28.12.1936, Баку),

азербайджанская спявачка (лірычнае сапрана). Нар. арт. Азербайджана (1975). Нар. арт. СССР (1980). Скончыла муз. вучылішча імя А.​Зейналы ў Баку (1961). З 1961 у Азерб. т-ры оперы і балета. Сярод партый: Лейлі, Аслі («Лейлі і Меджнун», «Аслі і Керэм» У.​Гаджыбекава). Выступае як канцэртная спявачка з выкананнем мугамаў, нар. песень. Дзярж. прэмія Азербайджана 1988.

т. 16, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРАДНІЧЭ́НКА Ніна Данілаўна (н. 7.11.1947, в. Лісава Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. спявачка (1-ы альт). Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыла Магілёўскае культ.-асв. вучылішча (1972). З 1969 у Дзярж. акад. нар. хоры імя Г.​Цітовіча. Валодае прыгожым выразным голасам шырокага дыяпазону, сцэн. культурай. Выканаўца (сола і ў дуэце) многіх твораў бел. кампазітараў, нар. бел., рус. і ўкр. песень.

т. 17, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШУ́ТАЎ Альфрэд Пятровіч (н. 19.2.1932, б. хутар Дубовы Лес Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. дзеяч самадзейнага мастацтва. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.​Глінкі (1963). З 1958 арганізатар і кіраўнік Брэсцкага нар. хору Палаца культуры прафсаюзаў. У 1980—89 кіраваў хар. калектывам пры Парку культуры і адпачынку Брэста. Аўтар песень і апрацовак бел. нар. песень.

т. 17, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)