1. Які мае адносіны да рыбы, уласцівы ёй. Рыбныя запасы. Рыбны пах.// Звязаны са здабычай, продажам, купляй, развядзеннем, апрацоўкай і пад. рыбы. Рыбны рынак. Рыбная гаспадарка. Рыбная прамысловасць.//Прызначаныдля рыбы. Рыбная тара.// Прыгатаваны з рыбы. Рыбны суп. Рыбныя катлеты.
2. Багаты рыбай. Рыбнае возера. Рыбнае месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святлі́ца, ‑ы, ж.
Уст. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы.Шамякін.Пасядзела на кухні ў кутку з дзіцём я — не пусцілі ў святліцу бацькі.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́ня, ‑і, ж.
1. Участак вадаёма, прызначаныдля лоўлі рыбы закідным невадам. Люблю твае, Нарач, затокі і тоні.Танк.Хадзіў бы на тоні па возеры Нарач, І золак страчаў, і душою мужнеў.Лужанін.
2. Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду. Толькі што .. [мужыкі] выбралі рыбу з апошняй тоні.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпале́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шпалеры, шпалераў (у 1, 2 знач.), прызначаныдля шпалераў. Шпалерная фабрыка.// Які з’яўляецца шпалерай, шпалерамі. Шпалерны дыван. Шпалерная папера.
2. Звязаны з вырошчваннем сельскагаспадарчых і садовых культур пры дапамозе шпалераў (у 3 знач.). Шпалернае садаводства.// Які вырошчваецца пры дапамозе шпалераў. Шпалерныя культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шыны (у 1, 2 знач.); прызначаныдля вырабу шын. Завод будуюць людзі шынны.Смагаровіч.
2.Спец. Які мае адносіны да шыны (у 3 знач.), робіцца, накладваецца з дапамогай шын. Шынная павязка.
3.Спец. Які складаецца з шын (у 4 знач.). Шынная магістраль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырокаэкра́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокі экран. [Рэпнік:] — Ты ведаеш, я прыехаў, дык тут усяго нейкіх пару дамоў было. Увесь горад у зямлі быў, у падмурках. А цяпер, бачыш, як раздаўся, вырас. Шырокаэкранны кінатэатр, універмаг, тэхнікум.Кудравец.// Які зроблены, прызначаныдля шырокага экрана. Шырокаэкраннае кіно тыпу «Сінерамы», бясспрэчна, мае добрую будучыню.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАДКА́НЦЛЕР,
службовая асоба ў ВКЛ у 15—18 ст., намеснік канцлера. Замяшчаў канцлера ў кіраванні дзярж. канцылярыяй, вёў (як і канцлер) замежныя і ўнутр. справы, кіраваў працай пісараў і сакратароў у канцылярыі ВКЛ, быў хавальнікам малой дзярж. пячаткі. Паводле загаду вял. князя ВКЛ выдаваў асобам дзярж. дакументы за сваім подпісам і малой пячаткай. Першым вядомым П. быў кн. Б.Глінскі — П. вял.кн. Свідрыгайлы ў 1446. Афіцыйна як пастаянная пасада ўведзена ў ВКЛ 11.3.1566 у сувязі з пашырэннем справаводства ў велікакняжацкай канцылярыі і неабходнасцю знаходжання канцлера ў сталіцы для зацвярджэння найважнейшых дзярж. дакументаў. На яе быў прызначаны А.Б.Валовіч. Канцлер або П. суправаджалі вял. князя ў інш. гарады і мясцовасці або за мяжу, каб зацвярджаць дзярж. дакументы. П. прымалі ўдзел у падрыхтоўцы дзярж. законапраектаў і іх канчатковым рэдагаванні, кіравалі камісіяй па падрыхтоўцы Статута ВКЛ 1588. На пасаду П. прызначаліся буйныя феадалы, якія спалучалі з ёй інш.дзярж. пасады, мелі адукацыю і практычны вопыт дзярж., суд. ці канцылярскай службаў. З 16 ст. П. быў хавальнікам дзярж. архіўных актаў — Метрыкі Вялікага княства Літоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВЫ,
рас. спевакі; муж і жонка, Восіп Апанасавіч (15.11.1807, г. Кіраваград, Украіна — 11.3.1878), бас. У юнацтве спяваў у царк. хоры. З 1826 выступаў у розных правінцыяльных трупах. З 1830 у Пецярбургу. Спяваў на сцэнах Вялікага т-ра, Тэатра-цырка. З 1860 у Марыінскім т-ры. Адзін са стваральнікаў рас.рэаліст. опернай школы. Яго голас вылучаўся моцным гучаннем, шырынёй дыяпазону, багаццем фарбаў, што спрыяла стварэнню разнастайных вобразаў. Першы выканаўца партый Сусаніна і Руслана («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі, абедзве партыі прызначаныдля П.), Мельніка («Русалка» А.Даргамыжскага), Івана Грознага («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава), Варлаама («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага); выконваў партыі ў операх зах.-еўрап. кампазітараў. Быў тонкім інтэрпрэтатарам рамансаў Глінкі, Даргамыжскага, Мусаргскага і інш.Ганна Якаўлеўна (14.2.1818, С.-Пецярбург — 26.4.1901), кантральта. Вучылася ў Пецярбургскім тэатр. вучылішчы. Брала ўрокі ў Глінкі. У 1835—46 салістка Пецярбургскага опернага т-ра. Разам з мужам спрыяла станаўленню рэаліст.рас. опернага мастацтва. Валодала паўнагучным, аксамітным голасам, роўным ва ўсіх рэгістрах, і каларатурнай тэхнікай. Першая выканаўца партый Вані і Ратміра (оперы «Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» Глінкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРПЕ́ДА (ад лац. torpedo электрычны скат),
самарухальны, сама- або тэлекіравальны падводны снарад цыгарападобнай формы, які нясе звычайны або ядз. баявы зарад. Прызначаныдля паражэння падводных лодак і суднаў, надводных караблёў, разбурэння прычалаў, докаў і інш. аб’ектаў. Знаходзяцца на ўзбраенні падводных лодак, крэйсераў, процілодачных караблёў, эсмінцаў, тарпедных катэраў, процілодачных самалётаў і верталётаў. Калібр Т. да 550 мм, даўж. да 6,5 м і больш.
Адрозніваюцца па прызначэнні (процілодачныя, процікарабельныя і двухмэтавыя), носьбітах (карабельныя, авіяцыйныя), энергасілавых устаноўках (цеплавыя, электрычныя), сістэмах кіравання (акустычныя, або саманаводныя, тэлекіравальныя па правадах, манеўравальныя па праграмах). Карабельныя Т. запускаюцца з тарпедных апаратаў. Авіяц. Т. маюць меншую масу і габарыты, часам стабілізуючае прыстасаванне або парашут; акустычныя — актыўную, пасіўную або камбінаваную сістэму саманавядзення; цеплавыя — поршневы, турбінны або рэактыўны рухавік; электрычныя — крыніцу эл. энергіі, электрарухавік з пераўтваральнікам. Першыя Т. пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1866, з 1870-х г. паступілі на ўзбраенне флатоў многіх краін. У 1927 створана першая сав. Т. У 1930-х г. з’явілася тарпеданосная авіяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
док
(гал. dok, англ. dock)
1) партовае збудаванне для рамонту, а часам і пабудовы суднаў;
2) штучны партовы басейн з затворам, прызначаныдля стаянкі суднаў пад пагрузкай-разгрузкай у месцах з вялікімі прыліўна-адліўнымі ваганнямі ўзроўню мора;
3) зборна-разборнае збудаванне для тэхнічнага абслугоўвання вялікіх лятальных апаратаў (пераважна дырыжабляў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)