лёда... (а таксама леда...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад і ўжыв. са знач.:
1) які мае адносіны да лёду, напр.: лёдагенератар, лёдазасцярога, лёдазабеспячэнне, лёдаўтварэнне;
2) які ўтрымлівае лёд, напр., лёдагрунтавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
без... (а таксама без’..., бес..., бяз..., бяз’..., бяс...), прыстаўка.
Служыць для ўтварэння:
1) прыметнікаў ад назоўнікаў са знач.: пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напр.: беззямельны, безадходны, безазёрны;
2) назоўнікаў, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напр.: беззямелле, бездарожжа, безадказнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́сунуць, -ну, -неш, -не; -сунь; -нуты; зак., што.
1. Выставіць вонкі, паказаць.
В. галаву ў акно.
2. Сунучы, перамясціць, выставіць наперад.
В. шуфляду са стала.
В. стол на сярэдзіну пакоя.
3. перан. Прапанаваць для абмеркавання.
В. план-праект.
|| незак. высо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кульга́вы, -ая, -ае.
1. 3 карацейшай ці балючай нагой.
К. дзед.
2. Са зламанай або карацейшай, чым іншыя, ножкай (пра рэчы; разм.).
Кульгавая табурэтка.
3. Больш кароткі, чым іншы, іншыя (пра нагу, пра ножку чаго-н.; разм.).
Кульгавая нага.
|| наз. кульга́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. што. Паставіць знак, памеціць пэўным чынам.
З. патрэбнае месца ў лесе.
2. без дап. або са злуч. «што». Сказаць што-н., уставіць у размову. «Сёння будзе добрае надвор’е», — зазначыў сусед.
|| незак. зазнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канькі́, -о́ў, адз. канёк, -нька́, м.
1. Спартыўны інвентар, які складаецца са спецыялізаванага абутку і прымацаваных да яго рухомых ці нерухомых вузкіх сталёвых палазкоў; прызначаны для катання на лёдзе.
Фігурныя к.
2. Канькабежны спорт (разм.).
Мой любімы спорт — к.
|| прым. канько́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дварэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.
Будынак, у якім пражывае манарх са сваёй сям’ёй, а таксама вялікі і прыгожы па архітэктуры будынак наогул; палац.
Мармуровыя дварцы Венецыі.
|| прым. дварцо́вы, -ая, -ае.
○
Дварцовы пераварот — змена манарха прыдворнай знаццю без удзелу народных грамадскіх мас.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; жа́лься; незак.
1. на каго-што або са злуч. «што». Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць.
Ж. на боль у грудзях.
2. на каго (што). Скардзіцца, наракаць на каго-н.; падаваць скаргу.
Ж. на суседа.
|| зак. пажа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́мач, -ы, ж. (разм.).
1. Недамаганне, слабасць, хвароба.
Забывацца на сваю н.
2. Гора, няшчасце.
◊
Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм., груб.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спо́дні, -яя, -яе.
1. гл. спод.
2. Які размешчаны ўнізе, знаходзіцца з нізу чаго-н., са споду (у 3 знач.).
С. камень у жорнах.
3. Пра бялізну: які надзяваецца пад іншае адзенне або непасрэдна на цела; ніжні.
Сподняя бялізна.
Спаць у споднім (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)