Бахун ’расліна багун, Ledum palustre L.’ (Кіс.; былая Вільн. губ.). Фанетыка слова (‑х‑ замест ‑г‑) сведчыць, што гэта слова ўзята з мовы беларуска-літоўскіх палякаў (у польск. мове звычайнае вымаўленне ‑ch‑ замест ‑h‑). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 65. Параўн. багу́н 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзякі ’ежа з палявога маладога асоту; яго сякуць і вараць з квасам’ (Шн. 3, Малчанава, Мат. культ.). Да бадзя́к ’Cirsium’ (расліна Cirsium называецца і бадзяком і асотам). Наўрад ці можна думаць пра сувязь з іншай назвай ежы — бадзыго́н (гл.), укр. бадзьоні, бадзі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэбеза́, рэбе́знік ’ірдзест (расліна)’ (ТС). Магчыма, суадносіцца са славацк. ríbezle ’парэчкі’ (і парэчкі, і ірдзест растуць каля рэк), серб. і харв. ribȋz, ribizl ’тс’, славен. ríbez ’тс’ < ням. Ribísel, якое з познелац. rybes(ium) < араб. rībās ’гатунак рэвеня’ (Скок, 137; Сной, 537).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трынасе́ннік ‘расліна балотніца, Triglochin palustre L.’ (гродз., маг., Кіс.), трынасе́ньнік балотны ‘тс’ (Некр. і Байк.). Да тры і насенне (гл.). Матывацыя: шматкветкавае гронкападобнае суквецце (да 60 кветак) складаецца з трох кветачак, з якіх у верасні вырастае насенне па тры зярняткі ў кожнай кветцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыфо́ль ‘вадзяная ці балотная расліна бабок, Menyanthes trifoliata L.’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трифоль) з лац. trifolium ‘трыліснік, канюшына’. Параўн. чэш. дыял. třilistník, třulistník, паўд.-польск. trojan — звычайна ў расліны з кораня вырастаюць тры вялікія сакавітыя лісты (Махэк, Jména, 182; ЕСУМ, 5, 641).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трышчаці́ннік ‘травяністая злакавая расліна Trisetum Pers.’ (ТСБМ). Як рус. трищети́нник, чэш. trojštĕtmice, славац. trojštet, з’яўляецца калькай навуковай лацінскай назвы trísetum, утворанай з tri ‘тры’ і seta (< saeta) ‘шчаціна’, ‘грыва’, ‘шорсткія валасы’ (Махэк, Jména, 288), бо сцябло і лісты расліны пакрыты шчацінай, кароценькімі калючкамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лаўсо́нія
[н.-лац. lawsonia, ад J. Lawson = прозвішча шв. натураліста (памёр у 1747 г.)]
кустовая расліна сям. чальчаковых з светла-жоўтымі або чырвонымі пахучымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках; вырошчваецца як дэкаратыўная і фарбавальная расліна (з лісця атрымліваюць хну).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўры́кула
(лац. auricula = мочка вуха)
1) мочка вуха; вушная ракавіна;
2) дэкаратыўная расліна, адзін з відаў прымулы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пуэра́рыя
(ад іт. M. Puerari = прозвішча швейц. батаніка)
павойная дрэвавая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках; кармавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рубрафіты́я
(ад лац. robrum = чырвоны + гр. phyton = расліна)
грыбковая хвароба ногцяў і скуры, якая выклікаецца чырвоным трыхафітонам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)