заліў праліва Ла-Ман ш каляпаўн. берагоў Францыі паміж п-вамі Брэтань і Катантэн. Даўж. 110 км, шыр.каля ўвахода да 125 км, глыб. да 51 м. Прылівы паўсутачныя (да 15 м). Упадае р. Ранс, у вусці якой прыліўная эл.-станцыя (пабудавана ў 1967). Парты: Гранвіль, Сен-Мало.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРХЕ́Д,
пласкагор’е на ПдУ Ірана, у складзе Усх.-Іранскіх гор. Даўж.каля 400 км, шыр. да 200 км. Выш. хрыбтоў 2500—3000 м (найб. 4042, вулкан Тэфтан), далін і ўпадзін каля 1500 м. Горныя пустыні і паўпустыні з зараснікамі калючых падушкападобных хмызнякоў, вышэй за 2000 м — горныя стэпы. Багарнае земляробства на спадзістых схілах. Заказнік Безман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РА (Іван Паўлавіч) (7.9.1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1966),
бел. селекцыянер-аматар, паслядоўнік І.У.Мічурына. Займаўся гібрыдызацыяй і адборам пладова-ягадных і дэкар. культур. Вывеў каля 500 сартоў яблыні (найб. вядомы названы яго імем «Памяць Сікоры»), каля 100 — груш, 70 — сліў, сарты ляшчыны, бэзу, руж і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНАСЕ́КІ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, каля праліва Сіманасекі. Каля 350 тыс.ж. (2001). Разам з г. Кітакюсю (в-аў Кюсю) утварае адзіны порт Камон. Берагі праліва злучаны 2 чыг. тунэлямі, аўтамаб. паромам і мостам. Прам-сць: трансп. машынабудаванне, у т. л. верфі; нафтаперапр., хім., цэм., рыбакансервавая. Цэнтр рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́труб’е (БРС, Нас., Касп., Мядзв.), во́траби ’вотруб’е’ (Грыг.), во́трубы ’высеўкі’ (Сцяшк.). Рус., укр.о́труби, ст.-рус.отруби, польск.otręby, otręba (каля 1500 г.), чэш.otruba, славац.otruby, в.-луж.wotruby, н.-луж.wótšuby, каш.otrąbë, серб.-харв.otrubi, славен.otrȏbi. Прасл.*otrǫba, otrǫbi. Да рубіць (гл.), літаральна ’тое, што адсечана ад зерня’ (гл. Праабражэнскі, 1, 670; Фасмер, 3, 173; Махэк₂, 423; Брукнер, 386 і наст.). Міклашыч (228) і Шпэхт (267) мяркуюць, што слова роднаснае цярэць і ўтворана ад адпаведнай асновы з дапамогай суф. ‑ǫbь. Машынскі (Pierw., 318) падтрымлівае гэту этымалогію, спасылаючыся на рус.вы‑торкі ’вотруб’е’. Апошняя версія, прымальная ў семантычных адносінах, мала верагодна з пункту погляду словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыні́ца1 ’выхад падземных вод на паверхню зямлі’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Мядзв., Яруш., Сержп. Пр., Гарэц., Маш., Мал., Сержп. Ск., Бяльк., Яшк., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах.). Крыніца < крын ’расліна, цвет, лілея’ (Булг.). Укр.криниця, рус.крыница, ст.-рус.криница ’тс’, польск.krynica ’тс’. Лексема паходзіць ад свайго амоніма, які рэфлексуецца як ст.-рус.криница ’миска’, серб.-харв.кри̑ница ’тс’, славен.krníca ’драўлянае начынне’, балг.криница ’тс’. Яны ў сваю чаргу да прасл.krina ’драўлянае начынне’ (гл. крынка). Не выключана палеабалканскае паходжанне слова (параўн. ст.-грэч.κρήνη ’крыніца’).
Крыні́ца2 ’ямачка каля пупавіны, па якой пазнаюць карову, добрая на малако ці не’ (Шатал.). Гл. крыніца1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасоў, перэсоў ’жэрдка, падвешаная на бэльцы і працяглага« ад печы да пярэдняй сцяны, выкарыстоўваемая ў якасці вешалкі’ (слонім., Шн. 3; жытк., Мат. Гом.; ТС; Нар. сл.). Укр. вах.-валын.nupucóea ’бэлька ў гаспадарчым будынку’, рус.Пересов ’жэрдка з фіранкай, што аддзяляе пярэднюю частку хаты ад прасторы каля печы’, ст.-рус.пересовь ’брус, нясучая бэлька. маціца’ (XVI ст.). Усходнеславянскае. Першапачаткова, відаць, з *pro‑sov‑ъ жэрдка усоўвалася ў адтуліны ў бабках, на якіх яна вісела, параўн. польск.przesuwać (się) ’перамяшчаць, перасоўвацца, усоўвацца, пралазіць’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамлю Бел.-рус. ізал., 63). Аб уключэнні прыстаўкі *pro‑ ў *per‑ (> пера-) гл. ESSJ, 1, 164. Гл. таксама соваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́руч ’побач, поплеч, рука пры руцэ’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал.; слонім., Арх. Бяльк.; навагр., Сл. ПЗБ; ТС, Шат., Федар.), паручкі ’тс’ (Шат.), укр.поруч ’тс’, ст.-польск.porącz ’побач, у адзін рад’. Адвербіялізаваны назоўнік, утвораны пры дапамозе прыстаўкі по- ад назоўніка рука са значэннем месца адносна утваральнага слова *porǫkjь < *po‑rǫka даслоўна ’які знаходзіцца каля рукі, пад рукой’ альбо ’апора, памагаты’, параўн. по́ручань ’брусок пры лесвіцы, уваходзе, дзвярах, за які трымаюца рукамі, парэнчы’ (ТСБМ), рус.порука, поручательство ’падтрымка’, польск.poręcz ’падпора для рук, выступ, рэйка, па якой пасоўваецца рука пры хадзьбе па сходках’, славац.poruke ’побач, пад рукой’. Гл. таксама побач, поплеч.