раздзел матэматычнай статыстыкі, дзе разглядаюцца праблемы колькаснай ацэнкі невядомых велічынь па выніках вымярэнняў. Асн. задачы: адшуканне законаў размеркавання выпадковых памылак (гл.Размеркаванне ў тэорыі імавернасцей), знаходжанне ацэнак вымераных велічынь па выніках вымярэнняў, вызначэнне хібнасцей такіх ацэнак і выключэнне грубых памылак.
У П.т. адрозніваюць сістэматычныя, грубыя і выпадковыя памылкі. Сістэматычныя памылкі пастаянна павялічваюць (памяншаюць) вынікі вымярэнняў і вынікаюць з розных прычын (напр., з-за няправільнай устаноўкі вымяральных прылад, уплыву навакольнага асяроддзя). Ацэнкі такіх памылак праводзяцца метадамі, якія выходзяць за межы матэм. статыстыкі. Грубыя памылкі ўзнікаюць у выніку праліку, няправільнага чытання паказанняў вымяральнай прылады і інш. Вынікі вымярэнняў з такімі памылкамі адрозніваюцца ад інш. вынікаў і звычайна добра адметныя. Выпадковыя памылкі абумоўлены рознымі выпадковымі прычынамі і пры кожным вымярэнні непрадбачаным чынам вядуць да павелічэння ці памяншэння яго вынікаў. Такія памылкі трактуюцца як выпадковыя велічыні і, калі іх размеркаванне блізкае да нармальнага, тады найлепшыя ацэнкі невядомых велічынь дае найменшых квадратаў метад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАСО́НА РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
размеркаванне імавернасці выпадковай велічыні з цэлалікавымі неадмоўнымі значэннямі. Функцыя П.р. такіх велічынь задаецца формулай
, дзе λ > 0 — параметр, які супадае з матэматычным чаканнем і дысперсіяй выпадковай велічыні, k = 0, 1, 2, ... — нумар выпрабавання. Атрымана С.Д.Пуасонам (1837) пры вывядзенні набліжанай формулы бінаміяльнага размеркавання пры вялікім ліку выпрабаванняў.
У тэарэтыка-імавернасных мадэлях П.р. выкарыстоўваецца як набліжанае і як дакладнае размеркаванне. Напр., калі пры n незалежных выпрабаваннях падзеі A1, ..., An назіраюцца з аднолькавай малой імавернасцю p, то імавернасць адначасовага ажыццяўлення якіх-н. k падзей набліжана выражаецца функцыяй pk(np) (гл.Пуасона тэарэма). У прыватнасці, такая мадэль добра апісвае працэс радыеактыўнага распаду і інш.фіз. з’явы. Як дакладнае П.р. выкарыстоўваецца ў тэорыі выпадковых працэсаў, напр., пры разліку нагрузкі ліній сувязі, дзе мяркуюць, што колькасці выклікаў на працягу неперасякальных інтэрвалаў часу ёсць незалежныя выпадковыя велічыні, якія падпарадкоўваюцца П.р.
А.А.Гусак.
Пуасона размеркаванне. Pk(λ) з рознымі значэннямі параметра λ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sum1[sʌm]n.
1. арыфметы́чная зада́ча;
do a sum раша́ць зада́чу;
be good at sumsдо́бра раша́ць зада́чы
2. су́ма, ко́лькасць, падраху́нак;
the sum of what we’ve done усё, што мы зрабі́лі
♦
in sumfml караце́й ка́жучы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
push1[pʊʃ]n. штуршо́к;
give smb. a push штурхну́ць каго́-н.;
He gave me a violent push in the back. Ён моцна штурхнуў мяне ў спіну.
♦
at a pushBrE, infml калі́ пашанцу́е, калі́ ўсё по́йдзе до́бра
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ху́доIсущ. лі́ха, род. лі́ха ср., мн. нет, зло, род. зла ср., мн. нет;
◊
нет ху́да без добра́посл. лі́ха без дабра́ не быва́е; няма́ лічо́га ліхо́га, каб на до́брае не вы́йшла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грэхападзе́нне, ‑я, н.
У біблейскім міфічным паданні — парушэнне першымі людзьмі, Адамам і Евай, запаветаў бога. //перан.Кніжн., іран. Парушэнне грамадскіх норм паводзін, маралі і пад. Мы вышэй прывялі прыклад таго, як Энгельгардт, учыніўшы сваё народніцкае грэхападзенне, дапісаўся да таго, што «добра было б» развіваць у вёсцы адработкі!Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
1. Ствараць гукі, падобныя на «ку-ку» (пра зязюлю). У лесе было ціха. Кукавала зязюля. Мітусіліся на высокіх соснах вавёркі.Курто.
2.перан.Разм. Цярпець нягоду; гараваць. — Добра, што загадзя перасялілі нас у дамы, — часта гаварыла маці, — а то кукавалі б у палатцы.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запячы́ся, ‑пячэцца; пр. запёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.
1. Пакрыцца скарынкай пры гатаванні ў печы, у духоўцы. Каша добра запяклася.
2. Загусцець, засохнуць (пра кроў). Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. У бот пацякла кроў, запяклася.Шамякін.
3. Перасохнуць ад смагі, патрэскацца (пра вусны). Засмаглі вусны і запёкся рот.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэа́льна, прысл.
1.Прысл.да ідэальны (у 2, 3 знач.).
2.(успалучэнніздзеясловам). Вельмі добра, дасканала. Праекты таксама выглядалі ідэальна і прыгожа.Карпаў.//(успалучэннізпрыметнікам). У вышэйшай ступені, абсалютна, зусім. Вудзільна, якім карыстаюцца пры лоўлі з паплаўком, павінна быць моцным, пругкім і ідэальна прамым.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)