прадузя́ты, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную. Кася вярнулася дамоў, там была ўжо Чырвоная Армія, да якой у дзяўчыны было прадузятае стаўленне, вынесенае з гімназіі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пухлава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку пухлы. Пухлаватыя рукі. □ Акінуўшы позіркам крыху дзіцячы выраз твару паэта з добрымі, даверлівымі вачыма і пухлаватымі вуснамі, цяжка было даць веры, што перад табой умелы канспіратар. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбе́жнасць, ‑і, ж.

Тое, што і разбежка. У глыбінях свае свядомасці .. [Пракоп] адчуваў, што калі б у калгасе ён знайшоў непарадкі, разбежнасці з гаспадарскімі запатрабаваннямі, то яму было б лягчэй на сэрцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассе́ліна, ‑ы, ж.

Глыбокая трэшчына або вузкая цясніна. [Іван] думаў, што лепей было б вылезці з гэтай змрочнай расселіны. Быкаў. [Дарога] цяпер то крута віляла, то раптам кідалася ўніз, у расселіну паміж сопак. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скве́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да сквер; невялічкі сквер. Да прыходу цягніка было яшчэ з паўгадзіны, і дзяўчаты сядзелі ў прывакзальным скверыку. Васілевіч. І гэткі ж малады Шуміць ёй [дзяўчыне] скверык лісцем. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́нік, ‑у, м.

Хмызняковае дрэва або нізкарослыя кусты, якія сцелюцца па зямлі і растуць у горнай мясцовасці і ў тундры. Трохі вышэй пачынаўся хваёвы сланік, у ім ужо можна было схавацца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачыва́льня, ‑і, ж.

Уст. Спальня (звычайна ў палацы, у баярскіх харомах і пад.). Паданне гаворыць, што вёскі тады яшчэ не было, усюды стаяў лес, і Пятру загадзя была пабудавана царская спачывальня. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́ра, безас. у знач. вык.

Пра наяўнасць або лішак дзе‑н. вільгаці. Тут [у калдобінах] сыра, і грыбы растуць усё лета, з вясны. Пташнікаў. Унізе было цёмна і сыра, як у глыбокім склепе. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тугава́та,

1. Прысл. да тугаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра цяжкасці ў чым‑н. Хлопцы жылі на прыватных кватэрах, настаўнікі да іх не заглядалі. Толькі з харчамі было тугавата. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвердало́бы, ‑ая, ‑ае.

Разм. іран. Вельмі ўпарты; тугі на розум. [Каваль:] «Цвердалобы ўласнік. Пра хату сваю толькі і думае». Савіцкі. [Вера:] — Трэба было пагутарыць больш далікатна, пэўна паслухаў бы. Не цвердалобы ж ён. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)