павыкры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выкрышыць усё, многае, выкрышыць што‑н. у многіх месцах. Павыкрышваць зубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыраўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выраўнаваць у многіх месцах, выраўнаваць усё, многае. Павыраўноўваць усе дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павычэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычарпаць, выбраць за некалькі прыёмаў усё, многае. Павычэрпваць ваду з калодзежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павышчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вышчыпаць усё, многае, вышчыпнуць што‑н. у многіх месцах. Павышчыпваць бровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павышчэ́рбліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вышчарбіць што‑н. у многіх месцах, вышчарбіць усё, многае. Павышчэрбліваць сякеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паграмі́ць, ‑грамлю, ‑громіш, ‑громіць; зак., што і без дап.

1. Разграміць усё, многае.

2. Граміць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажлу́кціць, ‑жлукчу, ‑жлукціш, ‑жлукціць; зак., што.

1. Выжлукціць усё, многае.

2. і без дап. Жлукціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Завіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавіваць валасы. Пазавіваць кліентак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапэ́цкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазапэцкваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазастрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Застрахаваць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазастрахоўваць маёмасць. Пазастрахоўваць жывёлу.