ФЕ́НІІ (англ. Fenians ад стараж.-ірл. fiann — назвы легендарнай ваен. дружыны стараж. ірландцаў),
ірландскія рэвалюцыянеры-рэспубліканцы 2-йпал. 19 — пач. 20 ст., члены тайных арг-цый «Ірл.рэсп. брацтва» (ІРБ, 1857—1924). Дзейнічалі ў Ірландыі, Вялікабрытаніі, сярод ірл. эмігрантаў ЗША, Канады, краін Паўд. Амерыкі, выступалі за вызваленне Ірландыі ад брыт.калан. панавання і стварэнне незалежнай Ірл. рэспублікі. Прытрымліваліся змоўніцкай, тэрарыст. тактыкі. Узнятае імі ў Ірландыі паўстанне 1867 пацярпела паражэнне. Члены ІРБ удзельнічалі ў Ірландскім паўстанні 1916. У 1905 на базе руху Ф. ўзнікла партыя Шын фейн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАФЕ́Й,
рускі публіцыст 1-йпал. 16 ст., адзін з ідэолагаў іасіфлян. Манах Елеазарава манастыра ў г. Пскоў. Аўтар шматлікіх пасланняў да вял.кн.Васіля III, цара Івана IV і інш. асоб. У лістах да Васіля III найб. паслядоўна выклаў канцэпцыю «Масква — трэці Рым» (пераемнасць Масквы як сусв.паліт. і царк. цэнтра пасля страты гэтай ролі «другім Рымам» — Канстанцінопалем і, адпаведна, улады маскоўскіх вял. князёў ад рым. і візант. імператараў, «богаабранасць» рус. народа і г.д.), якая разам з «Паданнем аб князях уладзімірскіх» пакладзена ў аснову афіц. ідэалогіі рас. самадзяржаўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАМІНІ́Н Ціт Квінкцый (Titus Quinctius Flamininus; каля 226—174 да н.э.),
палітычны дзеяч і палкаводзец Стараж. Рыма. Ваен. трыбун 208, прапрэтар 205/204, консул 198, цэнзар 189 да н.э. На чале рым. арміі ў 2-й Македонскай вайне разбіў каля Кінаскефалаў македонскую армію Філіпа V і заключыў дагавор, паводле якога Філіп V адмовіўся ад усіх уладанняў у Грэцыі. На Істмійскіх гульнях (196) абвясціў свабоду грэч. полісаў. У 195 да н.э. разбіў войскі спартанскага тырана Набіса і абмежаваў яго ўладу. Праводзіў палітыку падтрымкі арыстакратыі ў грэч. полісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫД (Fried) Альфрэд Герман (11.11.1864, Вена — 5.5.1921),
аўстрыйскі публіцыст і дзеяч пацыфісцкага руху. З 1891 выдаваў у Берліне пацыфісцкі час. «Die Waffen nieder» («Прэч зброю»). У 1892 адзін з заснавальнікаў Герм.т-ва міру (у 1903 выйшаў з яго з-за разыходжанняў у пытаннях тактыкі захавання міру). З 1894 рэдактар і выдавец час. «Die Friendenswarte» («Варта міру»). Выступаў з пазіцый фундаментальнага пацыфізму, супраць усялякай вайны. З пач. 1-йсусв. вайны эмігрыраваў у Швейцарыю, дзе выдаў шэраг антываен. памфлетаў. Нобелеўская прэмія міру 1911 (з Т.Асерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДРЫХ ВІЛЬГЕ́ЛЬМ III (Friedrich Wilhelm; 3.8.1770, г. Патсдам, Германія — 7.6.1840),
кароль Прусіі [1797—1840]. З дынастыі Гогенцолернаў. Сын Фрыдрыха Вільгельма II. У 1806 далучыўся да 4-й антыфранц. кааліцыі (гл.Руска-пруска-французская вайна 1806—07), але ў выніку паражэння прускай арміі ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 мусіў заключыць Тыльзіцкі мір 1807. Пры ім у Прусіі праведзены Штайна—Гардэнберга рэформы. Пасля перамогі Расіі ў вайне 1812 абвясціў у сак. 1813 вайну Францыі. Удзельнічаў ва ўтварэнні Свяшчэннага саюза (1815), садзейнічаў падаўленню паўстання 1830—31 у Каралеўстве Польскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЙДА́Р АЛІ́ (1722—7.12.1782),
правіцель паўд.-інд. дзяржавы Майсур. Быў камандзірам ваен. атрада на службе раджы Майсура, у 1758—60 адхіліў раджу ад рэальнай улады і стаў фактычным правіцелем дзяржавы. Рэарганізаваў войска, узмацніў артылерыю. У войнах 1761—64 значна павялічыў тэр. Майсура і зрабіў яго адной з наймацнейшых дзяржаў Індыі. У 1767—69 вёў вайну з англ.Ост-Індскай кампаніяй (гл.Англа-майсурскія войны). У 1770-я г. ваяваў з Маратхскімі княствамі і Хайдарабадам за гегемонію ў Паўд. Індыі. Памёр у час 2-й англа-майсурскай вайны 1780—84.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАФЕ́ЕЎ Іван (?—1631),
расійскі гісторык і дзярж. дзеяч. У пач. 17 ст. дзяк у шэрагу маскоўскіх прыказаў, з 1607 у Вял. Ноўгарадзе, Астрахані, Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгарадзе. Аўтар «Летапісу», у якім ёсць карысныя звесткі па гісторыі Расіі 2-йпал. 16 — пач. 17 ст.: аб праўленнях Івана IV, Фёдара Іванавіча, Барыса Гадунова, Ілжэдзмітрыя I, Смуце, якую лічыў вынікам парушэння спрадвечнага сац. і паліт. ўладкавання грамадства.
Тв.:
Временник. М.; Л., 1951.
Літ.:
Корецкий В.И. Новые материалы о дьяке Иване Тимофееве, историке и публицисте XVII в. // Археографический ежегодник за 1974 г.М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ПЕЛІ́Н (Zeppelin) Фердынанд (8.7.1838, г. Канстанц, Германія — 8.3.1917),
нямецкі канструктар дырыжабляў. Граф, генерал. Скончыў ваен. акадэмію ў Людвігсбургу (1854). Прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў ЗША 1861—65 (на баку паўн. штатаў), аўстра-прускай (1866) і франка-прускай (1870—71) войнах. Распрацаваў канструкцыю дырыжабля жорсткай сістэмы з метал. каркасам, абцягненым тканінай. Унутры корпуса ў адсеках знаходзіліся балоны з газам. Першы яго дырыжабль (аб’ёмам 11 300 м³) здзейсніў палёт у 1900; да 1914 пабудавана 25 дырыжабляў («цэпелінаў»), у т. л. 6 пасажырскіх. Ваен. дырыжаблі Ц. выкарыстоўвалі ў час 1-йсусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮЛЬГА́ Аляксей Мікалаевіч (12.5.1922, в. Клясін Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.11.1953),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1942 партызан атрада імя Калініна, партыз. брыгады 1-й Гомельскай. З 1943 на Бел. і 1-м Укр. франтах, разведчык. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 29.7.1944 з 2 разведчыкамі пераправіўся цераз Віслу ў раёне г. Юзэфаў і разведаў лінію абароны праціўніка. У баі за плацдарм на чале групы разведчыкаў знішчыў 15 гітлераўцаў. У раёне мяст. Кіселін захапіў 2 «языкоў». Пасля вайны працаваў на электрахімкамбінаце. З 1949 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯМЛЯ́К (цюрк.),
сагнутая папалам тасьма (ніцяная, скураная або з галуну) з кутасом на канцы, якую носяць на эфесе (рукаятцы) мяча, шаблі, шашкі, шпагі. Воіны рыцарскага войска (14—15 ст.) у баі надзявалі Ц. на запясце для больш надзейнага ўтрымання зброі. Пазней у арміях розных краін Ц. сталі насіць паводле ўстаноўленай формы афіцэры, а таксама і салдаты. У рас. арміі Ц. быў знакам узнагароды (Ц. з георгіеўскай стужкай або стужкай ордэна св. Ганны 4-й ступені). Захаваўся толькі ў афіцэраў роты ганаровай варты і асістэнтаў пры баявым сцягу (гл. таксама Сцяг воінскі).