Бабек польны ’расліна Oenothera biennis L., асліннік двухгадовы’ (Кіс.). Паходжанне назвы няяснае. Магчыма, запазычанне. Але не выключаецца сувязь з баб- ’круглы прадмет’ (гл.): кветкі цэлы дзень закрытыя і нагадваюць бутоны (параўн. Махэк, Jména rostl., 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабзды́р ’бабнік’ (Нас., Бяльк.). Сувязь з ба́ба ’жайчына’ бясспрэчная, але ўтварэнне не вельмі зразумелае. Параўн. бабзно́ ’баязлівец’, ’натоўп жанчын’ і ўкр. бабзде́ля ’старая, смярдзючая баба’. Аснова бабзд‑, да якой далучыўся суф. ‑ыр, магла ўтварыцца гаплалогіяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бурча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчанне... Маўр. Накатваючыся на параход, .. [валы] яшчэ бурчалі, але гэта было ўжо не пагрознае, а ціхае, улагодненае бурчанне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзі́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і задзірысты. Бадай усе [сведкі] ў адзін голас: хлопец так сабе, працавіты, але ж дужа ўжо непаслухмяны, задзірлівы. Лынькоў. [Янка] бачыў .. блішчасты круглы твар [суседкі] з задзірлівымі вачамі, бачыў, што смяецца яна хціва, з назолаю. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заляца́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.; да каго.

Аказваць увагу, дагаджаць жанчыне, імкнучыся выклікаць прыхільнасць. Усе ў брыгадзе ведалі, што Віталь заляцаецца да Тамары, але ці карыстаецца ён поспехам у яе, пра гэта нічога пэўнага вядома не было. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замле́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Анямелы, адзеравянелы. Жанчына паспрабавала ўзняцца, але замлелыя ногі не слухаліся, і яна зноў апусцілася на траву. Стаховіч.

2. Млявы, вялы, расслаблены (пра стан чалавека). Пазірквае з ваўчка пагляд здзіўлены Замлелага малойчыка — вартаўніка. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зву́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад звузіць.

2. у знач. прым. Зменшаны, вузкі. Часам нешта атрымлівалася і няблага, і Крэйдзік нават ухвальна ківаў галавою, але ў звужаных вачах і строга падціснутых вуснах майстра таілася незадаволенасць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Знайсці, выявіць у выніку пошукаў, намаганняў. Яша з дапамогай людзей адшукаў сякіх-такіх родзічаў, але жыў у іх толькі да канца зімы. Кулакоўскі. Ідуць гідролагаў атрады Даўніх рэчышч адшукаць сляды. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асалапе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Разгубіцца, збянтэжыцца, страціць здольнасць разумець. Зелянюк на момант асалапеў, але зараз жа ўзяў сябе ў рукі. Зарэцкі. Агей стаяў утрупянелы і не ведаў, што яму падумаць. — Што асалапеў? — крыкнулі недзе зверху. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкаса́цца, ‑аецца; зак.

1. Адвярнуцца, апусціцца (пра адзенне). Рукавы адкасаліся.

2. перан.; ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго‑н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца. [Ратушняк] баяўся заснуць, але, каб адкасаўся сон, трэба было злазіць з саней і ісці ззаду. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)