каза́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Вадаплаўная дзікая паўночная птушка сямейства качыных.

Чорная к.

Канадская к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каза́рма, -ы, мн. -ы, -за́рм і -аў, ж.

1. Спецыяльнае памяшканне для размяшчэння вайсковых часцей.

2. перан. Пра вялікі непрыгожы змрочны будынак.

|| прым. каза́рменны, -ая, -ае.

Казарменная дысцыпліна.

Казарменнае становішча — пастаяннае знаходжанне ў вайсковай часці або на прадпрыемстве людзей, пераведзеных на ваеннае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каза́хі, -аў, адз. каза́х, -а, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Казахстан.

|| ж. каза́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. каза́хскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каза́цтва, -а, н., зб.

Казакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каза́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ка́жацца; незак.

Гаварыцца, расказвацца.

Скора казка кажацца, ды не скора справа робіцца (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каза́ць, кажу́, ка́жаш, ка́жа; кажы́; незак.

1. што, без дап. і са злуч. «што». Выказваць у вуснай форме думкі, меркаванні; гаварыць.

К. праўду.

Ён кажа, што гэта няпраўда.

2. Абавязваць, загадваць.

Так кажа мой абавязак.

Так кажа мне маё сумленне.

3. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, гавораць.

Кажуць, што зіма будзе марозная.

|| наз. каза́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каза́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Жонка або дачка казака¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́зачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Складальнік або расказчык казак (у 1 знач.).

|| ж. ка́зачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́зачны, -ая, -ае.

1. гл. казка.

2. перан. Незвычайны, дзівосны, цудоўны, небывалы.

К. куточак.

Казачная цана.

|| наз. ка́зачнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казачо́к¹, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. казак¹.

2. У рускіх дваран, памешчыкаў: хлопчык-слуга.