СЛАВА́ЦКАЕ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1944, Славацкае паўстанне 1944, узброенае антыфашысцкае паўстанне ў жн.—кастр. 1944. План выступлення распрацаваў Славацкі нац. савет (СНС), які аб’ядноўваў усе партыі і арг-цыі, што ўдзельнічалі ў руху Супраціўлення. Узбр. сілы СНС складалі партыз. брыгады (каля 15 тыс. чал.) і часці славацкай арміі, што перайшлі на бок паўстанцаў (у ходзе паўстання армія вырасла да 60 тыс. чал.). Сігналам да паўстання стала акупацыя Славакіі ням.-фаш. войскамі, якая пачалася 29.8.1944 са згоды славацкага марыянетачнага ўрада. У той жа дзень пачаліся баявыя дзеянні паўстанцаў і ўжо да 31 жн. яны кантралявалі 2/3 тэр. краіны. 1.9.1944 у г. Банска-Бістрыца СНС прыняў дэкларацыю, у якой абвясціў пра шырокія дэмакр. пераўтварэнні. Створаны К-т абароны Славакіі і Гал. штаб партыз. руху. З мэтай дапамогі паўстанцам сав. ваен. камандаванне наладзіла дастаўку ім зброі, боепрыпасаў, прадуктаў, амуніцыі і інш. 8.9.1944 38-я армія 1-га Укр. фронту пачала Карпата-Дукельскую аперацыю. Наступленне разгарнулася ад г. Кросна (Польшча) на поўдзень, каб прабіцца цераз Дукельскі перавал у Славакію. Разам з сав. войскамі змагаўся сфарміраваны ў СССР 1-ы Чэхаславацкі армейскі корпус на чале з ген. Л.Свобадам. У паўстанні ўдзельнічалі сав. партызаны, у т. л. з Беларусі. Аднак у 2-й пал. кастр. вораг перайшоў у контрнаступленне і авалодаў асн. апорнымі пунктамі паўстанцаў, у т. л. і цэнтрам СНС г. Банска-Бістрыца. Частка паўстанцаў адышла ў горы, іх брыгады вялі баі да злучэння ў студз. 1945 з Чырв. Арміяй. С.н.п. стала пачаткам нац.-дэмакр. рэвалюцыі ў Чэхаславакіі.
т. 14, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перахапі́ць, -аплю́, -о́піш, -о́піць; -о́плены; зак.
1. каго-што. Схапіць у час руху.
П. пісьмо.
П. ганцоў.
П. чый-н. позірк (перан.).
2. каго-што. Схапіць, абхапіць (рукамі, вяроўкай і пад.) у якім-н. месцы або інакш.
П. талію поясам.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Сціснуць спазмай.
Радасць перахапіла дыханне.
Ад рэзкага пітва перахапіла (безас.) горла.
4. перан., што, чаго і без дап. Наспех з’есці чаго-н., перакусіць (разм.).
П. чаго-н. з яды.
5. перан., што, чаго і без дап. Пазычыць на кароткі час (разм.).
П. дзесяць рублёў.
6. перан. Перабраць меру ў чым-н. (разм., жарт.).
П. у вастраслоўі.
|| незак. перахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і перахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. чэ́ргі і (з ліч. 2, 3, 4) чаргі́, чэ́рг і -аў, ж.
1. Парадак, паслядоўнасць у руху каго-, чаго-н.
Стаяць у чарзе за білетамі.
2. Чыё-н. месца ў такім парадку.
Прапусціць сваю чаргу.
3. Людзі, якія размясціліся паслядоўна адзін за адным з якой-н. мэтай.
У касу была вялікая ч.
4. Спіс асоб, якія павінны атрымаць што-н. у парадку чарговасці.
Ч. на атрыманне кватэры.
5. Пэўная колькасць патронаў, выпушчаных кулямётам, аўтаматам за адзін прыём.
Аўтаматная ч.
◊
Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе.
Заняць чаргу — стаць або запісацца ў чаргу за чым-н.
У сваю чаргу — са свайго боку; адпаведна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
і́мпульс
(лац. impulsus = удар, штуршок)
1) унутранае пабуджэнне, штуршок да дзеяння (напр. і. да творчасці);
2) мера руху і сілы;
электрычны і. — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу;
нервовы і. — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абля́цыя
(п.-лац. ablatio = адыманне)
1) змяншэнне масы ледніка або снежнага покрыва ў выніку раставання ці выпарэння;
2) вынас масы з паверхні цвёрдага цела патокам гарачых газаў, напр. пры руху на вялікай хуткасці ракет і касмічных апаратаў праз зямную атмасферу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
неафі́т
(п.-лац. neophytus, ад гр. neophytos)
1) той, хто нядаўна прыняў якое-н. веравызнанне;
2) перан. новы прыхільнік якога-н. вучэння або грамадскага руху;
3) новы від раслін у мясцовай флоры, з’яўленне якога не звязана з наўмысным пашырэннем яго чалавекам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аргані́зм, ‑а, м.
1. Усякая жывая істота, расліна. Прасцейшыя арганізмы. Жывёльны арганізм. Раслінны арганізм.
2. Сукупнасць фізічных і душэўных якасцей якога‑н. чалавека. Толькі моцны, загартаваны арганізм мог вытрымаць такія жорсткія выпрабаванні. Паслядовіч.
3. перан. Тое, што нагадвае сабой складанае арганізаванае адзінства. Грамадскі арганізм. Партыйны арганізм. Тэатр нагадвае сабой грандыёзны мастацкі арганізм. □ Моладзь вучылася ў дарослых, а гімназія нагадвала маладую клетачку ў складаным арганізме рэвалюцыйна-вызваленчага руху. У. Калеснік. Магутных артэрыяў свежую кроў Па ўсім арганізме краіны Няспынна нясе цягніковы строй Скрозь буры, завеі і стыні! Лявонны.
[Лац. organismus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Даваць магчымасць вызначыць сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. // Надаваць патрэбны кірунак (карце, прыладзе і пад.) адносна напрамкаў свету. Арыентаваць касмічны лятальны апарат.
2. перан. Памагаць каму‑н. разабрацца ў чым‑н. Арыентаваць у пытаннях палітыкі.
3. перан.; на каго-што. Ставіць перад кім‑, чым‑н. пэўную мэту, задачу; указваць каму‑н. кірунак далейшай дзейнасці. Выказванне Янкі Купалы пра зборнік «На этапах» арыентавала даследчыкаў уважліва і чула адносіцца да твораў заходнебеларускага паэта [Максіма Танка]. У. Калеснік.
[Ад фр. orienter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ажыві́цца, ажыўлюся, ажывішся, ажывіцца; зак.
1. Ажыць, прачнуцца. Прырода ажывілася.
2. Зрабіцца больш ажыўленым, вясёлым, жыццярадасным. Заўважыўшы людзей, Раман ажывіўся і значна павесялеў. Колас. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі.
3. Зрабіцца шумным, поўным руху, дзейнасці. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. Празвінеў лясны званок, І адразу ажывіўся, І на ўсе лады заліўся З краю ў край зялёны бор. Бачыла.
4. Зрабіцца больш актыўным; пайсці жывей, хутчэй. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іне́рцыя, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або руху, пакуль якая‑н. знешняя сіла не прымусіць іх змяніць гэты стан. Набраўшы разгон, ракета ляцела па інерцыі, як камета або звычайны астэроід. Гамолка. Кола разгайдалася, яно ўжо само далучыла сілу інерцыі да сілы мускулаў рук і круцілася лёгка. Колас.
2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць, коснасць. Інерцыя мыслення. Інерцыя ўстарэлых звычак.
•••
Па інерцыі — па прывычцы, бессвядома, машынальна. — Прывык ты з часоў партызаншчыны думаць і вырашаць за ўсіх падначаленых, робіш так па інерцыі і дагэтуль. Хадкевіч.
[Ад лац. inertia — бяздзейнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)