2.перан. Страчваць здароўе, сілу, бадзёрасць. [Муж Палікарпаўны] вянуў на вачах і ў дзень, калі Марыне споўнілася пятнаццаць год, памёр.Шахавец.
•••
Вушы вянуцьгл. вуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галалёдзіца, ‑ы, ж.
Ледзяная корка на паверхні зямлі, не пакрытая снегам; галалёд. Зноў прыціскаў марозік, і галалёдзіца шклом пакрывала дарогі.Дуброўскі.// Стан пагоды, калі паверхня зямлі, дрэў і інш. пакрыта ледзяной коркай. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў пустым, пустэльным, бязлюдным. Народ не разыходзіўся, а сядзеў і глядзеў на апусцелую сцэну.Броўка.Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць [чародкі] шпакоў — прадвеснікаў блізкае восені.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́траны, ‑ая, ‑ае.
1. З ветрам, які суправаджаецца ветрам. Ветраны дзень. Ветранае надвор’е.
2.перан.Разм. Легкадумны; пусты. [Дзіміна] здавалася Максіму Сцяпанавічу несур’ёзнай, ветранай.Карпаў.[Маша] ніколі не была такой ветранай, каб ад аднаго бегчы да другога.Шамякін.
ветраны́, ‑а́я, ‑о́е.
Які прыводзіцца ў рух ветрам. Ветраны млын.
•••
Ветраная воспагл. воспа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампенсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.
Аплаціць (аплачваць), накрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш. Кампенсаваць нанесеныя страты.// Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым‑н. Аўгіня кампенсавала .. [дачцы] бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкамі.Колас.Па дарозе надумаў [Кірыла] .. заехаць адразу да Зосі і размовай з ёй кампенсаваць страчаны дзень.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)