МАСКО́ЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР КЛАСІ́ЧНАГА БАЛЕ́ТАпад кіраўніцтвам Н.Дз.Касаткінай і У.Ю.Васілёва.Засн. ў 1966 як Харэаграфічны канцэртны ансамбль СССР «Малады балет». Арганізатар і першы маст. кіраўнік І.Майсееў
(да 1970). З 1971 наз. Канцэртны ансамбль СССР «Класічны балет» (кіраўнік Ю.Жданаў),
з 1978 Дзярж. канцэртны ансамбль «Маскоўскі класічны балет», з 1986 Маскоўскі дзярж.т-р балета СССР, з 1992 сучасная назва. З 1977 дырэктар і маст. кіраўнік Васілёў, гал. балетмайстар Касаткіна. У рэпертуары балеты «Хітрыкі Тэрпсіхоры» на муз. І.Штрауса, «Абліччы кахання» на зборную музыку; фрагменты з класічных балетаў «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера, «Наталі, або Швейцарская малочніца» А.Гіравеца і М.Э.Карафы ды Калабрана (абодва 1980), «Чароўны камзол» М.Карэтнікава (1983), «Лебядзінае возера» (1988) і «Шчаўкунок» (1994) П.Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1990), «Жызэль» А.Адана (1991), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1993) і інш. У розны час у трупе працавалі: А.Гарбацэвіч, С.Ісаеў, У.Малахаў, І.Мухамедаў, Т.Палій, М.Перкун-Бебезічы, Г.Сцепаненка, В.Цімашова, Г.Шляпіна і інш.
Маскоўскі дзяржаўны тэатр класічнага балета. Сцэна з балета «Чароўны камзол».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСІ́НА (Messina),
горад у Італіі, на ПнУ в-ва Сіцылія. Адм. ц.прав. Месіна. Каля 300 тыс.ж. (1997). Порт на Міжземным м. Чыгуначным паромам праз Месінскі праліў звязаны з гарадамі Рэджа-ды-Калабрыя і Віла-Сан-Джавані. Прам-сць: суднабуд., нафтаперапр., цэм., плодакансервавая, тэкстыльная. Ун-т (з 1548). Арх. помнікі 12—16 ст. Ваенна-марская база.
Засн. каля 735 да н.э. пад назвай Занкла грэч. каланістамі з а-воў Наксас і Эўбея на месцы паселішча племя сікулаў. У 490 да н.э. заваявана Анаксіласам Рэгійскім (выхадцам з грэч. вобласці Месенія, адсюль назва). З 461 да н.э. М. — рэспубліка. У 396 да н.э. горад зруйнавалі карфагеняне. У 312 да н.э. заваяваны Агафоклам, у 282 да н.э. — мамерцінцамі (наз. Мамерціна). Пазней горадам па чарзе валодалі сарацыны (з 831), грэкі (з 1038), нарманы (з 1061), іспанцы (з 1678). У 1873 і 1903 горад зруйнаваны землетрасеннямі. У 1848 бамбардзіраваны і заняты неапалітанцамі. Вызвалены ў 1860 Дж.Гарыбальдзі, увайшоў у склад аб’яднанага Італьян. каралеўства. У 2-ю сусв. вайну ў ходзе Сіцылійскай аперацыі 1943 заняты англа-амер. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГА́Й (Сяргей Іванавіч) (30.5.1888, г. Магілёў — 8.12.1959),
расійскі спявак (барытон), педагог. Нар.арт. Расіі (1939). Скончыў Адэскае муз. вучылішча (1911), вучыўся ў М.Батыстыні (1911—13), у Опернай студыі пад кіраўніцтвам К.Станіслаўскага (1918—20). З 1911 саліст Вял.т-ра, з 1924 у Ленінградскім т-ры оперы і балета. У 1927—41 выступаў у Маскве і Ленінградзе, з 1941 саліст і кіраўнік вак. групы Усесаюзнага радыёкамітэта. З 1948 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1952 праф.). Меў насычаны галас цёплага тэмбру вял. дыяпазону (больш за 2 актавы), дасканала валодаў вак. тэхнікай. Сярод лепшых партый: Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мізгір, Гразной («Снягурачка», «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Рыгалета, Жэрмон, граф ды Луна («Рыгалета», «Травіята», «Трубадур» Дж.Вердзі) і інш. Актыўна ўдзельнічаў у рабоце Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка. У 1920-я г. часта спяваў з Л.Собінавым. Сярод яго вучняў Ю.Мазурок, А.Саўчанка. Аўтар метадычных прац па пытаннях вак. выканальніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРЭ́ЙКА ((Noreika) Віргіліюс-Кястуціс) (н. 22.9.1935, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі спявак (тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1970). Скончыў Вільнюскую кансерваторыю (1958, клас К.Пятраўскаса), з 1976 выкладае ў Літ.муз. акадэміі (з 1987 праф.). З 1957 саліст, у 1975—91 маст. кіраўнік і дырэктар Літоўскай оперы. Спявае ў буйнейшых т-рах свету. Валодае гнуткім голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону, роўным ва ўсіх рэгістрах, яскравым артыстызмам. Сярод партый: Даніла, Андрус, Нагліс, Юлюс («Піленай», «Дачка», «Вайва», «Ave, vita» В.Кловы), Скудуціс і Юргяліс («Даля» Б.Дварыёнаса), Тадас («Птушкі, якія заблудзіліся» В.Лаўрушаса), Альфрэд, Герцаг, Атэла («Травіята», «Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Пінкертон, Каварадосі, Рудольф («Мадам Батэрфляй», «Тоска», «Багсма» Дж.Пучыні), Вертэр і дэ Грые («Вертэр» і «Манон» Ж.Маснэ), Эдгар, Немерык («Лючыя ды Ламермур», «Любоўны напітак» Г.Даніцэці), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Моцарт («Моцарт і Сальеры» М.Рымскага-Корсакава), Прынц («Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева), Валодзя Гаўрылаў («Не толькі любоў» Р.Шчадрына). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэміі Літвы 1960, 1970.
Літ.:
Гусев А., Хачатурова Н. Виргилиюс Норейка. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́ВІЧЫ,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Вуць, каля аўтадарогі Гомель—Церахоўка. Цэнтр сельсавета і племзавода «Насовічы». За 21 км на Пд ад г. Добруш, 30 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Зябраўка. 1701 ж., 663 двары (1999). Сярэдняя і муз. школы, школа-сад, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі землякам, настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік ахвярам Чарнобыля. Каля вёскі археал. помнік Насовічы.
У канцы 16 ст. вядома як вёска Рэчыцкага пав.ВКЛ 3 1772 у складзе Рас. імперыі. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці Гомельскага пав.; 1378 ж., 239 двароў, 2 школы, бальніца, вінакурны і піваварны з-ды, крама, царква, 7 кірмашоў на год. З снеж. 1926 да 1927 цэнтр Насовіцкага раёна, з 1927 цэнтр сельсавета Гомельскага, з 1931 — Церахоўскага, з 1954 — Добрушскага р-наў, з 1938 у Гомельскай вобл. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі загубілі ў Н. 56 чал., 155 чал. вывезлі на катаржныя работы ў Германію, у вер. 1943 вёску спалілі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ухілі́цца, ухілюся, ухілішся, ухіліцца; зак.
1. Адхіліцца ўбок, адхіснуцца. Жаўнер, на якога замахнуўся дзед, пабялеў, як палатно, і падаўся крута ўбок, каб ухіліцца ад сякеры.Колас.
2. Звярнуць, павярнуць у якім‑н. напрамку. [Сцяпанаў:] — Вяртаючыся дамоў, я знарок ухіліўся ад курсу ў правы бок.Алешка.
3.перан. Адысці, адхіліцца ад чаго‑н. асноўнага, першапачатковага. [Клёст:] — Э, сябры мае мілыя, ды мы ж ад тэмы ўхіліліся! Вася, налівай. Зробім яшчэ па адной.Шашкоў.
4.перан. Пазбавіцца ад чаго‑н. Міхал ідзе ды йдзе ў абходы, І не ўхілішся ад шкоды: То дуб ссякуць, бярозу зваляць.Колас.Нават самаму вопытнаму драматургу вельмі цяжка ўхіліцца ад памылак «тэхнічнага» характару.Ярош.
5.перан. Адмовіцца, устрымацца ад якіх‑н. учынкаў, дзеянняў. Няхай сабе і ноч ідзе, Не ўхілюся ад сустрэчы З усім, што прыйдзе да мяне.Буйло.Мне ўхіліцца б лепш тады адразу і ад спрэчак, і ад вашых спраў.Русецкі.// Пазбегнуць прамых, адкрытых выказванняў, меркаванняў. — А хіба мы з табой адны на свеце? — спытаўся я, каб ухіліцца ад адказу.Гарбук.— Дзе ж ты быў? — спытала маці. — Ды так, хадзіў поле аглядаць, сенажаці, — ухіліўся.. [Андрэй] ад прамога адказу.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)