бел. спартсмен (тэніс). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). У 1991—95 на трэнерскай рабоце ў ЗША. З 1995 саветнік Мін-ва спорту і турызму Расіі. Чэмпіён Еўропы 1980 у камандным першынстве і парным разрадзе, 1983 — у парным разрадзе, у 1980 бронз. прызёр у змешаным разрадзе. ЧэмпіёнСССР 1979, 1982—83 у парным, 1982 у змешаным, 1983 у адзіночным разрадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГВІН Алег Мікалаевіч (н. 23.5.1959, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у шашэйнай гонцы на 101 км. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1981) у каманднай гонцы на 100 км. Пераможца велагонак Міру (1981, 1984) у камандным заліку. ЧэмпіёнСССР у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км (1979) і ў каманднай парнай гонцы на 50 км (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КА-РЫ́МСКАЯ БАРАЦЬБА́,
від спартыўнай барацьбы, у якім выкарыстоўваюцца кідкі, пераводы, перавароты і інш. прыёмы, але забараняюцца захваты праціўніка ніжэй пояса, прыёмы з дапамогай ног, падножкі і інш. Спаборніцтвы праводзяцца на спец. дыване памерам 8×8 м. Спартсмены падзяляюцца на вагавыя катэгорыі. Схватка складаецца з 3 перыядаў па 3 мін кожны, з мінутнымі перапынкамі для адпачынку. Паядынак праходзіць у «стойцы» або «партэры» (калі адзін з барцоў знаходзіцца на каленях, лежачы на грудзях, на баку, у «мосце»).
Сучасная грэка-рымская барацьба зарадзілася ў Францыі, дзе ў 1880 сфармуляваны першыя афіц. правілы. З канца 19 ст. пашырылася ў многіх краінах свету. З 1896 (за выключэннем 1900 і 1904) у праграме Алімпійскіх гульняў, з 1928 праводзяцца чэмпіянаты Еўропы, з 1950 — свету. З 1912 дзейнічае Міжнар. аматарская федэрацыя барацьбы (ФІЛА).
На Беларусі барацьба, падобная да грэка-рымскай барацьбы, вядома з даўніх часоў як барацьба «на крыжы». У 1914 у Мінску праведзены 1-ы чэмпіянат гораду сярод барцоў-аматараў. Сярод бел. спартсменаў найб. поспехаў дасягнулі А.Караваеў (чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1960, свету 1958, 1961), У.Зубкоў (чэмпіён свету 1971, 1973—75), І.Каныгін (чэмпіён свету 1981, 1983, Еўропы 1980, 1982—83, 1985), С.Дземяшкевіч (уладальнік Кубка свету 1988, чэмпіён свету 1991, 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДЗЕ́ШКА Іван Іванавіч (н. 25.3.1945, в. Сцяцкі Гродзенскага р-на),
бел. спартсмен (баскетбол). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1970). З 1964 у камандзе «Спартак» (Мінск), з 1968 у камандзе РТІ (Мінск). У 1971—77, 1979—80 у камандзе ЦСКА (Масква) і зборнай СССР. Чэмпіён XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія), бронз. прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіён свету (1974, г. Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка), сярэбраны прызёр (1978, Маніла). Чэмпіён Еўропы (1971, г. Эсен, Германія; 1979; г. Турын, Італія), сярэбраны (1975, Бялград) і бронз. (1973, г. Барселона, Іспанія) прызёр. Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1971). ЧэмпіёнСССР (1971—74, 1976—77, 1979—80). У 1981—83 трэнер зборнай маладзёжнай каманды СССР, зборнай нац. каманды СССР — чэмпіёна свету 1982 ( Багата). У 1984—86 на трэнерскай рабоце ў Гвінеі-Бісау, у 1994—98 у Ліване (у 1998 клубная каманда пад яго кіраўніцтвам бронз. прызёр Азіяцкіх гульняў). У 1987—99 трэнер каманды ЦСКА (1990—92 гал. трэнер); зборнай каманды СССР (1987—90) — сярэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы (1989, Афіны); трэнер каманды «Шахцёр» (г. Іркуцк, Расія) і гал. трэнер маладзёжнай зборнай каманды Расіі (1999—2001). З 1991 у Беларусі праводзяцца традыц.міжнар. турніры па баскетболе на прызы яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЗЬКІН Яўген Леанідавіч (н. 2.2.1970, г. Ханты-Мансійск Цюменскай вобл., Расія),
бел. і рас. спартсмен (біятлон).
Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1994, Мінск). Трэнер-выкладчык па біятлоне ў Мінску (1992—95). Чэмпіён зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя) на дыстанцыі 20 км. Чэмпіён свету (1992, г. Новасібірск, Расія) у каманднай гонцы на 20 км. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1994, г. Контыялахтыі, Фінляндыя) у эстафеце. З 1995 у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙКО́Ў Раман Міхайлавіч (н. 2.10.1950, Мінск),
бел. спартсмен (суднамадэльны спорт, радыёкіроўныя гоначныя мадэлі). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1979, г. Дуйсбург, ФРГ; 1998, г. Курвіль, Францыя). Чэмпіён Еўропы (1977, Кіеў). ЧэмпіёнСССР (1976, 1978—2-разовы, 1981, 1982, 1984, 1987—2-разовы). Рэкардсмен свету, Еўропы, СССР. У 1980—91 інструктар па спорце Цэнтр.к-та добраахвотнага т-ва садзейнічання арміі і флоту СССР. З 1993 кіраўнік суднамадэльнага гуртка Рэсп. цэнтра тэхн. творчасці вучняў (Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЫНАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 28.5.1971, г. Варкуга, Расія),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). З 1987 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Беларусі. Чэмпіён свету (1989, г. Галіфакс, Канада) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м. Чэмпіён свету (1997, Галіфакс) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м. Чэмпіён Еўропы (1988, Берлін) на каноэ-двойцы (з В.Захаравым, Беларусь) да дыст. 500 м і сярэбраны прызёр на каноэ-двойцы на дыст. 1000 м. Сярэбраны прызёр этапаў Кубка свету ў 1997 (г. Сегед, Венгрыя — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м; Познань, Польшча — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м). Бронз. прызёр этапаў Кубка свету ў 2003 (Познань — на каноэ-двойцы, з І.Скавародкіным, Беларусь, на дыст. 200 м; г. Заграб — на каноэ-двойцы на дыст. 200 і 500 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬШАКО́Ў Барыс Аляксеевіч (26.9.1910, г. Архангельск, Расія — 27.9.1950),
бел. спартсмен (канькабежны і веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1947). У 1945—50 трэнер Мінскага абл. савета спарт.т-ва «Дынама». З 1933 неаднаразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіёнСССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. З 1950 на Беларусі праводзіцца велагонка на прыз яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС (Lewis) Карлтан (Карл) Мак-Хінлі (н. 1.7.1961, г. Бірмінгем, ЗША),
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён XXIII, XXIV і XXV Алімп. гульняў (1984, г. Лос-Анджэлес, ЗША, бег на 100 і 200 м, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.; 1988, Сеул, бег на 100 м, скачкі ў даўж.; 1992, г. Барселона, Іспанія, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.), сярэбраны прызёр (1988, бег на 200 м). Чэмпіён свету (1983, 1987, 1991, бег на 100 м, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́К Валерый Уладзіміравіч (н. 20.8.1956, в. Бор Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг). Майстар спорту СССР па гіравым спорце (1989). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1999). Засл. трэнер Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (2000). Скончыў БДУ (1994), Бел. акадэмію фіз. культуры (2003). З 1990 ст. трэнер фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Даўгалецце», з 1993 інструктар-метадыст прадпрыемства «Атлант». Займаўся цяжкай атлетыкай (штанга, 1978—85) у спарт. клубе «Трактар». Чэмпіён свету па гіравым спорце сярод ветэранаў (1998, г. Ліпецк, Расія), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1998, Каір). Чэмпіён Еўропы па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1999, г. Рашфор, Бельгія) і сярэбраны прызёр сярод ветэранаў (1997, г. Попрад, Славакія; 1998, г. Паланга, Літва). Неаднаразовы чэмпіён Беларусі па гіравым спорце. Падрыхтаваў 3 засл. майстроў спорту і 12 майстроў спорту міжнар.кл. па армрэстлінгу, 42 майстроў спорту па армрэстлінгу, паўэрліфтынгу і гіравым спорце.