рака ў Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 390 км². Пачынаецца паміж вёскамі Мачулкі і Мартынаўка, вусце за 1,5 км на У ад в. Продзвіна. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́НКА,
рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. і Польшчы, правы прыток р. Нараў (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34 км (у т. л. ў межах Беларусі 29 км). Пл. вадазбору 247 км². Пачынаецца каля в. Сакольнікі. Каналізавана каля 17 км рэчышча. У ніжнім цячэнніназ. Калона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРЫЯ́,
рака на З Кітая. Даўж. ўчастка з пастаянным цячэннем 530 км, пл. вадазбору 18,3 тыс.км². Вярхоўі ў гарах Куньлунь, у ніжнім цячэнні губляецца ў пясках пустыні Такла-Макан. Летняя паводка. Сярэдні гадавы расход вады пры выхадзе на Тарымскую раўніну 18 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОБ,
рака ў Зах. Сібіры, у Расіі, адна з найб. рэк свету. Даўж. 3650 км (ад вытоку р. Катунь 4338 км, ад вытоку р. Іртыш 5410 км), пл. басейна 2990 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Бія і Катунь на Алтаі. Цячэ па Зах.-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне, якая паступова расшыраецца ад 5—10 км каля г. Барнаул да 50—60 км ніжэй упадзення р. Іртыш. Пойма О. парэзана рукавамі, пратокамі і азёрамі. Упадае ў Обскую губу Карскага м., утварае дэльту (пл. больш за 4 тыс.км²), дзе вылучаюцца рукавы: Хаманельская О. (левы) і Надымская О. (правы). Гал. прытокі: Том, Чулым, Кець, Тым, Вах (справа), Васюган, Вял. Юган, Іртыш, Паўн. Сосьва (злева). Веснавое разводдзе, летне-асеннія паводкі, зімовая межань. Ледастаў у вярхоўях ад ліст. да крас., у ніжнім цячэнні ад кастр. да мая—чэрвеня. Сярэдні расход вады каля г. Салехард 12,5 тыс.м³/с, макс. — 42,8 тыс. мус, мінім. — 1,65 тыс.м³/с. Цвёрды сцёк 16 млн.т. Рыбны промысел пераважна ў ніжнім цячэнні. Новасібірская ГЭС і Новасібірскае вадасховішча. Суднаходная. У бас. О. здабыча нафты і газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), каменнага вугалю (Кузнецкі вугальны басейн), торфу і інш. На О. гарады Барнаул, Камень-на-Обі, Новасібірск, Калпашава, Стражавой, Ніжнявартаўск, Сургут, Нефцеюганск, Лабытнангі, Салехард. На левым беразе, у сярэднім цячэнні ракі — Юганскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НДАК,
рака ў Непале і Індыі, правы прыток Ганга. Даўж. 650 км, пл.бас. 44,3 тыс.км². Пачынаецца ў Гімалаях, цячэ пераважна па Інда-Гангскай раўніне. Сярэдні расход вады каля 800 м³/с. Летам частыя навадненні. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. У вусці — г. Хаджыпур (Індыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРА́ДА (Colorado),
рака на Пд ЗША, у штаце Тэхас. Даўж. 1450 км, пл.бас. 107 тыс.км². Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, упадае ў Мексіканскі заліў. Веснавое разводдзе, летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 81 м³/с. Шмат вадасховішчаў. Выкарыстоўваецца для арашэння. На К. — г. Остын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́Т (Murat),
Усходні Еўфрат, рака на У Турцыі, асноўная састаўляючая р. Еўфрат. Даўж. 670 км, пл.бас. каля 40 тыс.км². Пачынаецца на схілах масіву Аладаг, цячэ ў вузкай і глыбокай даліне па Армянскім нагор’і. Веснавое разводдзе. Выкарыстоўваецца для арашэння. У ніжнім цячэннівадасх. Кебан. На М. — г. Каракёсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́Й,
рака, левы прыток Іртыша, у Цюменскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 555 км, пл.бас. 23 тыс.км². Цячэ ў паўд.ч.Зах.-Сібірскай раўніны. Сярэдні расход вады каля с. Чорнае 20,6 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Даліна густа населена. У вусці Вагая (Ермакова завадзь) загінуў заваёўнік Сібіры Ярмак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ТА (Barito),
рака на Пд в-ва Калімантан, у Інданезіі. Даўж. 880 км, пл.бас. каля 100 тыс.км². Пачынаецца на паўн. схілах хр. Мюлер, цячэ з Пн на Пд па забалочанай раўніне, упадае ў Яванскае м. Паўнаводная круглы год. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. У дэльце порт Банджармасін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАВЕ́, Агаўэ (Ogowe, Ogooué),
рака ў Цэнтральнай Афрыцы (Конга, Габон). Даўж. каля 1200 км, пл. вадазбору 216 тыс.км². Пачынаецца на Паўд.-Гвінейскім узв., упадае ў Атлантычны ак. Парожыстая, у вярхоўі ўтварае вадаспад Пубра. Сярэдні расход вады каля 5 тыс.м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ад вусця да г. Нджоле.