Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АКЛІМА́ЦЫЯ,
сукупнасць карысных гамеастатычных змен у арганізме, якія даюць яму магчымасць існаваць пры змене ўмоў асяроддзя. Грунтуецца на т.зв. аклімацыйных рэакцыях — абарачальных зменах фізіял. механізмаў і марфал. структуры ў адказ на павольныя і працяглыя змены ў асяроддзі, у прыватнасці сезонныя. Напр., аклімацыйныя змены покрыва птушак і звяроў забяспечваюць ім захаванне цяпла зімой і рассейванне яго летам, што дае магчымасць падтрымліваць адносна пастаяннай т-ру цела з мінім. затратамі энергіі. Халаднакроўныя жывёлы, а таксама расліны прыстасоўваюцца да сезонных змен пераключэннем ферментных і інш. біяхім. сістэм з рознымі тэмпературнымі оптымумамі і т.ч. як бы падганяюць свае дыяпазоны ўстойлівасці да пераважных умоў асяроддзя. Часам аклімацыю памылкова атаясамліваюць з акліматызацыяй і эксперым. адаптацыяй.
Крый бог (божа) (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. недапушчальнае.
Няма чым крыць (разм.) — няма чаго сказаць уадказ, у апраўданне.
Няхай бог крые (разм.) — ужыв. як пажаданне, пазбаўленне ад чаго-н. дрэннага.
|| зак.накры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.) іпакры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ШТРА́УС (Strauß) Франц Іозеф (6.9.1915, г. Мюнхен, Германія — 3.10.1988),
нямецкі дзярж. і паліт. дзеяч. У 1939—45 у арміі. Адзін з заснавальнікаў і ў 1961—88 лідэр заходнегерм. партыі Баварскі саюз хрысц. сацыялістаў (ХСС). У 1949—78 чл. бундэстага. З 1953 міністр без партфеля, міністр па справах атамнай энергіі, у 1956—62 міністр абароны. Прыхільнік узбраення бундэсвера ядзернай зброяй. Пад націскам грамадскай думкі пасля выяўлення т.зв. аферы «Шпігеля» (паліцэйскай акцыі супраць выдаўцоў і рэдактара штотыднёвіка «Der Spiegel», абвінавачаных у раскрыцці вайск. тайны) вызвалены ад абавязкаў. У 1966—69 міністр фінансаў. У 1978—80 прэм’ер Баварыі. Прыхільнік саюза ФРГ з ЗША, еўрап. інтэграцыі, аб’яднання Германіі. Аўтар прац, у якіх развіваў свае паліт. канцэпцыі («Праект для Еўропы», 1966; «Выклік і адказ», 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́СТЫІ (ад грэч. nastos ушчыльнены),
рухі (выгіны) органаў раслін уадказ на змены фактараў навакольнага асяроддзя (святло, т-ра і інш.). Напр., хуткае складанне лісця ў мімозы пры дакрананні да яго, раскрыццё кветак у залежнасці ад надвор’я, рух лісця насякомаедных раслін і інш. Пераважна абумоўлены зменай у спецыялізаваных клетках канцэнтрацый асматычна актыўных рэчываў (малату, іонаў калію, хлору), што прыводзіць да змены тургару. Адбываюцца таксама ў выніку нераўнамернага росту расцяжэннем. Напр., пры больш хуткім росце верхняга боку ліст або пялёстак выгінаецца ўніз. У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць тэрма-, фота-, гідра-, хема-, сейсма-; нікці- (рэакцыя на змену дня і ночы), траўма-, электранастыі. Забяспечваюць ахову органаў (зачыненне кветак, вусцейкаў, апусканне лісця), захопліванне прадметаў (рух вусікаў, залозістых валаскоў). З’яўляюцца больш дасканалай формай руху, чым трапізмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ШСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1547,
паўстанне ў Чэхіі супраць Габсбургаў. Выклікана падаткавым і рэліг. прыгнётам, ням. засіллем у дзяржаве; спробай Фердынанда I Габсбурга ўцягнуць чэш. саслоўі ў вайну супраць Шмалькальдэнскага саюза (аб’яднанне ням. пратэстантаў). Гал. рухальнай сілай Ч.п. былі каралеўскія гарады на чале з Прагай. Скліканы ў час паўстання чэш. сейм усак. 1547 зацвердзіў патрабаванні саслоўяў да караля — 57 артыкулаў (рэгулярнае скліканне сейма, права свабодна выбіраць караля і інш.), выбраў з прадстаўнікоў саслоўяў правіцеля каралеўства і вярх. гетмана. Уадказ войскі Фердынанда I у ліпені ўзялі ў аблогу Прагу. «Крывавы сейм» (жн. 1547) замацаваў перамогу Габсбургаў. 4 кіраўнікі паўстання пакараны смерцю, каралеўскія гарады заплацілі кантрыбуцыю, страцілі прывілеі; права на скліканне сеймаў і выбранне вышэйшых службовых асоб было замацавана за Габсбургамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэль, ‑і, ж.
Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з .. рэвальверчыка.Колас.Многія цэлі былі падаўлены адразу ж, аднак на гэты раз фашысты адкрылі агонь уадказ.«Полымя».// Мішэнь. Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы.Крапіва.
•••
Біць у цэль (міма цэлі)гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АФЕ́КТ (ад лац. affectus душэўнае хваляванне, страсць),
моцны кароткачасовы эмацыянальны стан, звязаны з раптоўнай зменай важных для суб’екта жыццёвых абставін. Адрозніваюць фізіял. афект і паталагічны, які ўзнікае ў адказ на цяжкую раптоўную псіхалагічную траўму і праяўляецца кароткачасовым псіхічным расстройствам. Афект суправаджаецца рэзкімі рухамі і зменамі ў функцыях унутр. органаў і праяўляецца моцнымі эмоцыямі — адмоўнымі (гнеў, абурэнне, злосць, жах) або станоўчымі (радасць, захапленне). У аснове афекту — стан унутр. канфлікту чалавека ад супярэчнасці паміж яго ўласнымі схільнасцямі, імкненнямі, жаданнямі і немагчымасцю іх выканання. Крымін. адказнасць за злачынства, учыненае ў стане фізіял. афекту, не выключаецца, але пры пэўных абставінах можа быць змякчана. За злачынства, учыненае ў стане паталаг. афекту, асоба крымін. адказнасці не падлягае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ВЫСТУПЛЕ́ННІ ПРАЦО́ЎНЫХ 1936.
Выяўляліся ў форме забастовак, дэманстрацый, мітынгаў, накіраваных супраць наступу прадпрымальнікаў на правы рабочых; састаўная частка барацьбы за стварэнне адзінага рабочага і антыфаш. нар. фронту. Адбыліся пад кіраўніцтвам міжпарт. к-та, створанага з мясц. арг-цый КПЗБ, ППС і Бунда. У лютым адбыліся стачкі гарбароў, швейнікаў, харчавікоў; у сакавіку — рабочых фанернай ф-кі, металічнага, шклянога, лесапільнага і кафельнага з-даў. 17 сак. рабочыя ўсіх прадпрыемстваў Гродна падтрымалі агульнапольскую забастоўку; стачкі пратэсту прайшлі ў адказ на расправу паліцыі над рабочымі Кракава, Чанстахова і Львова. Першамайская дэманстрацыя (больш за 4 тыс.чал.) і мітынг (больш за 8 тыс.чал.) прайшлі пад лозунгамі антыфаш. нар. барацьбы супраць вайны і фаш. тэрору, у абарону СССР, за ліквідацыю канцлагера ў Бярозе-Картузскай.