1. Падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі, старанна апрацаваць. Дзед, каб атрымаць большы надзел, пераехаў на зарослыя хмызнякамі дзірваны ды пасекі, якія думаў з часам распрацаваць.Танк.
2. Стварыць што‑н. на аснове абагульнення пэўных звестак, вопыту, вывучэння і пад. Лёня паклікаў сяброў убок і распрацаваў план дзеянняў.Ваданосаў.// Усебакова вывучыць, даследаваць; апісаць; выпрацаваць. Распрацаваць тэрміналогію. □ За нейкіх дзесяць месяцаў Шчакаціхін распрацаваў самастойны курс гісторыі беларускага мастацтва.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Намерыцца нешта зрабіць. Камендант наважыўся ўласнаручна адабраць сцягі і стаў праціскацца праз натоўп.Пестрак.Усе бачаць, як бусел наважыўся быў ужо сесці на гняздо, але раптам узляцеў угору і доўга лятаў.Лынькоў.// Рашыцца, адважыцца на што‑н. Карызна прыехаў з пэўным рашучым намерам: ён наважыўся, нарэшце, пагаварыць начыста з Рачкоўскім, адкрыць яму ўсе свае сумненні.Зарэцкі.Цымончык перасунуў трохі ногі, адклаў убок беражліва шапку, .. але казаць не наважыўся.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адысці на нейкую адлегласць, у іншае месца — пра ўсіх, многіх. Паадыходзіць убок. Паадыходзілі дзеці ад стала. Паадыходзіць на новыя пазіцыі. □ Жанчыны паадыходзілі ад сваіх [прасніц] і разглядалі на стале фатаграфічную картку.Сабаленка.//(1і2ас.мн.неўжыв.). Адправіцца па свайму маршруту — пра ўсё, многае. Цягнікі паадыходзілі.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Перастаць шчыльна прылягаць, паадставаць у многіх месцах — пра ўсё, многае. Паадыходзілі дзверы. Паадыходзілі завесы на варотах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́ва, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і схоў. [Жора:] — Дай шафёрскія правы Мне, Іван, на схову.Прыходзька.Як нежывы, праляжаў Грыша ў сваёй схове ўвесь дзень.Кірэенка.Народ хлынуў убок, у жыта, шукаючы ратунку. Але якая гэта была схова: зверху ўсё было відаць, як на далоні.Гурскі.
•••
Пад сховай (‑аю)чаго — тое, што і пад сховам чаго (гл. схоў). Мне не было ніколі ў галаве. Што буду я, Закінуты ў Палессе .. Тайком паўзці Пад сховаю начы.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Гнуткі і пругкі. Твар закрывала эластычная гумавая маска з вузкімі прарэзамі для вачэй.Машара.Скрут прыхінуўся спінай да скалы, з задавальненнем адчуваючы пад эластычным касцюмам яе цвёрдасць.Шыцік.
2.перан. Мяккі, плаўны, павольны; пазбаўлены рэзкасці. Эластычныя рухі. □ Павольная, эластычная ў сваім праяўленні сутарга прайшла па ягоным целе, і чалавек, распластаўся на каменні, адкінуўшы руку з плакатам убок.Мікуліч.
3.перан. Які лёгка змяняецца пад уздзеяннем якіх‑н. умоў, які можа лёгка прыстасоўвацца да чаго‑н.
[Ад грэч. elastós — пругкі, цягучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wégsetzen
1.vt адстаўля́ць убок
2.~, sich (über A) не зважа́ць (на што-н.), не звярта́ць ува́гі (на што-н.), быць вышэ́йшым (за што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wéichen*Ivi(s)
1) саступа́ць (убок);
kéinen Schritt vom Weg ~ не адхіля́цца ад даро́гі ні на крок;