Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трысве́чнік ‘падсвечнік для трох свечак’ (Ласт., Адм.), трысве́чнік ‘тс’ (Некр. і Байк.). Калька грэч.τριχ ήριον ‘тс’, гл. трыкір ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
marriage[ˈmærɪdʒ]n. шлюб; жані́цьба;
relations by marriage сваякі́ па жо́нцы або́ му́жу;
One in three marriages ends in divorce. З трох шлюбаў адзін заканчваецца разводам.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
жаро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Рмн. ‑бак; ж.
Маладая кабыла (да трох гадоў). [Грамабой:] А баранаваць і жарабку будзем запрагаць, няхай прывыкае.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІЯ СУПО́ЛЬНАСЦІ,
агульная назва трох узаемазвязаных рэгіянальных эканам. арг-цый: Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (ЕАВС), Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі (Еўратам) і Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС), утвораных у 1951—57. У сістэму Е.с. уваходзяць таксама інш.еўрап. інтэграцыйныя ін-ты (Еўрапейскі інвестыцыйны банк, Фонд еўрапейскага рэгіянальнага развіцця і інш.). У 1965 паводле Брусельскага дагавора створаны адзіныя органы трох супольнасцей. З 1986 Е.с. выкарыстоўваюць уведзены ў 1955 Саветам Еўропы еўрап. сцяг, у 1972 ода «Да радасці» Л.Бетховена на словы Ф.Шылера зацверджана ў якасці еўрап. гімна. Паводле Маастрыхцкіх пагадненняў 1992 Е.с. сталі афіц. называцца Еўрапейскім саюзам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІ́ЧНЫ О́РДЭР,
адзін з трох галоўных грэч.арх.ордэраў. Мае стройную калону з базай і ствалом, аздоблены верт.жалабкамі-канелюрамі; капітэль складаецца з 2 завіткоў (валют). Антаблемент уключае архітраў з трохгарыз. палос; фрыз часта пакрываўся рэльефам. І.о. склаўся ў каменным дойлідстве іанічных абласцей Стараж. Грэцыі (600—590 да н.э.). Ад дарычнага ордэра адрозніваецца больш лёгкімі прапорцыямі і больш багатым дэкорам усіх частак. Асабліва быў пашыраны ў Грэцыі ў эпоху элінізму. Класічныя ўзоры захаваліся ў Прапілеях, Эрэхтэёне, храме Нікі Аптэрас у Афінах.
Да арт.Іанічны ордэр. Паўночны порцік Эрэхтэёна ў Афінах. 421—406 да н.э.