|| наз.штампава́нне, -я, н.іштампо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым.штампо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.) іштампава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Штамповачная вытворчасць.
Штамповачны цэх.
Штампавальны станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАГРАНІ́ЧНАЯ СІТУА́ЦЫЯў філасофіі,
момант найглыбейшага ўзрушэння ў жыцці чалавека, калі ён асэнсоўвае сваю існасць, імкнецца да поўнай яе рэалізацыі і адчувае безумоўную свабоду выбару; катэгорыя экзістэнцыялізму. З’яўляецца аптымальным варыянтам для высвятлення сутнасці свабоды, якая ставіць індывіда на мяжу быцця і небыцця перад тварам смерці, пакуты, віны, клопату; пры гэтым чалавек здымае з сябе ўсе аб’ектыўныя абмежаванні свабоды (знешнія нормы, агульнапрызнаныя каштоўнасці, паліт. ўціск — усё, што складае яго асобны свет і дазваляе незалежны выбар). Дае асобе магчымасць пераадолець недасканаласць паўсядзённага існавання і выйсці за яго межы. Звязана з абвостраным самаадчуваннем асобы, якая знаходзіцца ў крызісных жыццёвых умовах і ўсведамляе сваю сутнасць, абапіраючыся толькі на свае сілы і магчымасці, і павінна рабіць адзіна правільны выбар. П.с. стымулюе актыўнасць асобы, як імкненне да рэфлексіі, аднак можа прывесці чалавека да неўрозаў, стрэсаў. Метад дасканалага высвятлення чалавечых перажыванняў — П. с. ў мастацтве. Як элемент экзістэнцыяльнага светаадчування П.с. з яе абвостранай дынамікай, непрадказальнай фабулай, праблемай выбару з’яўляецца атрыбутам эстэт. ўспрымання быцця. Феномен П.с. стаў сінтэзам філасофіі, тэалогіі, мастацтва, этыкі, псіхалогіі і г.д.
1. Ставячы што‑н. у вялікай колькасці, заняць усю плошчу, прастору. Заставіць пакой мэбляй. Заставіць паліцу кнігамі.
2. Закрыць, загарадзіць чым‑н. пастаўленым. Заставіць праход шафай. □ [Антось] убачыў на стале вялікую кнігу запісу хворых, узяў яе і заставіў шыбу.Мележ.// Перагарадзіць (раку). Злева было відаць шырокае возера — там нядаўна заставілі раку.Пташнікаў.
3. Паставіць што‑н. за што‑н. Заставіць ложак за шырму.
маркірава́ць2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Правесці (праводзіць) маркёрам 2 разоркі або радкі для пасадкі ці пасеву чаго‑н. Маркіраваць поле для пасадкі памідораў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбядня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
Перамяншаць чые‑н. заслугі, вартасці, магчымасці і пад. — Ну, ты ўжо занадта прыбядняеш наш раён, — пакінуліся на Жэньку другія рабяты.Зуб.Тут [у крытычным аглядзе] правільна ацэнена сіла ўздзеяння «Адвечнай песні», не прыбядняе Багдановіч і змест яе, калі ставіць паэму ў адзін рад з «Жалейкай».Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІЛЬ Мікола (сапр.Гілевіч Мікалай Сымонавіч; н. 15.6.1936, в. Слабада Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). З 1961 у газ. «Літаратура і мастацтва» (у 1990—96 гал. рэдактар); у 1972—77 у час. «Маладосць». Друкуецца з 1952. Першая кн. апавяданняў «Ранішнія сны» (1973) прысвечана нашаму сучасніку. Героі Гіля звычайна гараджане ў першым пакаленні, таму характары іх выяўляюцца напсіхал. стыку горада і вёскі. У аповесцях «Слабодскі парламент» (1968), «Вяртанне» (1972), «Тацянін чэрвень» (1976), «Тэлеграма з Кавалевіч» (1981), «Дзень пачаўся» (1984) і інш. выяўляе высокія маральныя якасці вяскоўцаў, спрадвечную нар. мудрасць, вернасць роднаму куту. Упершыню ў бел. л-ры ставіць праблему вяртання былога вяскоўца з горада ў вёску. Піша і для дзяцей («На лясной вуліцы», 1975; «Самы галоўны чалавек», 1980; «Ёсць на зямлі крыніца», 1983). Набел. мову пераклаў раман В.Бубніса «Пад летнім небам», аповесці І.Эркеня «Сям’я Тотаў», «Выстаўка ружаў» (з Л.Каўрус), аповесць «Кат» і раман «Карлік» П.Ф.Лагерквіста (з Г.Шупенькам).