Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
gütig
1.a до́бры; мі́лы, ве́тлівы, добразычлі́вы;
wóllen Sie so ~ sein! бу́дзьце ласка́вы!, зрабі́це ла́ску!
2.adv ве́тліва, добразычлі́ва;
sich ~ gégen j-n erzéigenста́віццада каго́-н. добразычлі́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ро́згавіны ’першы скаромны дзень пасля Вялікага Посту’ (Др.-Падб.), ро́згаўкі ’тс’ (ТС), разгаве́нне ’тс’ (ТСБМ). Даразгавецца ’паесці першы раз пасля Посту’, якое з роз‑/раз‑ са значэннем ’ажыццяўленне дзеяння ў адваротным напрамку’ і гаве́ць ’пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі’, якое са ст.-слав.говѣти ’быць набожным, богабаязным’, роднаснага лац.favēre, faveō ’ставіцца з прыхільнасцю, мець ласку’, умбр.fonēr ’прыемна абдуваць’, ст.-ісл.gá (< *gawiðō) ’шанаваць, быць набожным’ < і.-е.*ghau̯‑ē̯iō (Бернекер, 1, 338; Фасмер, 1, 432–434; Махэк₂, 181; Голуб-Ліер, 197; Младэнаў, 104; Скок, 1, 597).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІ́ДЭРСТВА,
уплыў чалавека ці сац. групы на інш. людзей з мэтай арганізацыі сумеснай дзейнасці. Існуе некалькі тэорый Л. Прыхільнікі тэорыі рыс тлумачаць прыроду Л. выдатнымі якасцямі пэўнай асобы; лідэрам лічаць чалавека з асаблівым комплексам псіхал. якасцей. Прыхільнікі тэорыі Л. як функцыі пэўнай сітуацыі зыходзяць з таго, што тыя або інш. рысы лідэра мяняюцца ў залежнасці ад канкрэтных сітуацый. У тэорыі, якая вызначае ролю паслядоўнікаў, на першае месца ставіцца не сам лідэр, а яго паслядоўнікі, іх сац., псіхал. патрэбнасці, інтарэсы і запатрабаванні. Прыхільнікі інтэрактыўнай тэорыі Л. сцвярджаюць, што лідэрам можа стаць любы чалавек, які займае адпаведнае месца ў сістэме міжасобасных узаемаадносін. У сучасным грамадстве Л. ўяўляе сабой спосаб асобасных узаемадзенняў, заснаваных на інтэграцыі розных сац. слаёў (груп) з дапамогай дзеянняў спецыфічных механізмаў вакол праграмы (канцэпцыі) лідэра па вырашэнні розных сац. праблем і задач грамадскага развіцця. На ўзроўні малой групы лідэр кіруе дзеяннем групы, бярэ на сябе адказнасць, знаходзіць аптымальныя спосабы задавальнення групавых інтарэсаў і г.д. На ўзроўні вял.сац. груп лідэр абавязаны найперш выражаць інтарэсы дадзенай сац. групы, прадстаўляць іх у розных структурах. На ўзроўні грамадства існуе асаблівы тып Л. — палітычнае, калі лідэр інтэгрыруе інтарэсы вял. груп людзей у паліт. праграмы, каардынуе іх намаганні па рэалізацыі патрэбнасцей і ператварае мэты і задачы ў канкрэтныя дзеянні. Ням. сацыёлаг М.Вебер адзначаў 3 тыпы Л.: традыцыйнае, заснаванае на веры ў непарушнасць традыцый, калі фармальнае Л. пераходзіць ад бацькі да сына, па сваяцкай лініі і г.д.; рацыянальна-легальнае, або бюракратычнае, якое базіруецца на законах, правілах, нормах; харызматычнаеЛ., заснаванае на веры мас у свайго лідэра, у незвычайныя здольнасці правадыроў; некаторыя лічаць, што харызма ідзе ад Бога і што яна надае магічную сілу тым, хто ёю валодае. Ад канкрэтных праяў Л. ў многім залежыць развіццё грамадства, жыццё і дабрабыт людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЯ ТЭО́РЫЯў фізіцы,
раздзел тэарэт. фізікі, які вывучае палі фізічныя. Функцыі поля выкарыстоўваюцца для апісання ўласцівасцей і паводзін неперарыўных фіз.сістэм. Ураўненні фіз. поля вызначаюць асн. закон руху (закон змены станаў) фіз. сістэмы. Рашэнні гэтых ураўненняў — функцыі фіз. поля — апісваюць магчымыя станы сістэмы.
Квантава-рэлятывісцкая П.т. грунтуецца на аб’яднанні спец.адноснасці тэорыі і квантавай механікі і складае аснову тэорыі элементарных часціц і іх узаемадзеянняў. Падзяляецца на класічную тэорыю поля (першасна квантаваную) і квантавую тэорыю поля (другасна квантаваную). Кожнаму тыпу элементарных часціц (як першасных крыніц і як пераносчыкаў фундаментальных узаемадзеянняў) ставіцца ў адпаведнасць класічнае або квантавае поле. Функцыі класічнай П.т. апісваюць 1 элементарную часціцу ў квантавамех. сэнсе, функцыі квантавай П.т. становяцца аператарамі і выкарыстоўваюцца для апісання сістэм з пераменнай колькасцю часціц (квантаў дадзенага поля). Класіфікацыя і ідэнтыфікацыя элементарных часціц у межах класічнай П.т. ажыццяўляецца на аснове ўліку трансфармацыйных уласцівасцей функцый поля адносна пераўтварэнняў прасторава-часавай і інш. тыпаў сіметрыі. На падставе Нётэр тэарэмы ўстанаўліваюцца універсальныя і спецыфічныя захавання законы і вызначаюцца выразы (у тэрмінах функцый фіз. поля) для велічынь, якія захоўваюцца і вымяраюцца эксперыментальна. У калібровачнай палявой тэорыі фундаментальных узаемадзеянняў пераход ад лінейных ураўненняў свабодных палёў да нелінейных ураўненняў узаемадзейных палёў (элементарных часціц) ажыццяўляецца на аснове калібровачнай інварыянтнасці П.т. адносна лакальных пераўтварэнняў дынамічнай сіметрыі кожнага тыпу ўзаемадзеянняў. У выніку атрымліваюцца калібровачныя палі, адказныя за адпаведныя ўзаемадзеянні. Кванты такіх палёў (фатон, слабыя базоны, глюоны) выконваюць функцыі першасных пераносчыкаў эл.-магн., слабага (электраслабага) і моцнага ўзаемадзеянняў адпаведна, першаснымі крыніцамі якіх з’яўляюцца лептоны, кваркі і іх антычасціцы.
На Беларусі даследаванні па П.т. пачаліся ў 1940—50-я г. пад кіраўніцтвам Ф.Л.Фёдарава; праводзяцца ў Ін-це фізікі Нац.АН, БДУ, Гомельскім дзярж. ун-це і інш.
Літ.:
Боголюбов Н.Н., Ширков Д.В. Введение в теорию квантованных полей. М., 1957;
Богуш А.А., Мороз Л.Г. Введение в теорию классических полей. Мн., 1968;
Богуш А.А. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. Мн., 1987.
яму́ ад гэ́тага ні хо́ладна, ні го́рача das lässt ihn (ganz) kalt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
gardzić
незак.kim/czym пагарджаць, грэбаваць кім/чым; ставіцца з пагардай да каго/чаго;
gardzić śmiercią — пагарджаць смерцю; не баяцца смерці;
nie gardzić żadną pracą — не грэбаваць ніякай працай; не цурацца ніякай працы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
на́ват, часціца.
1. Ужываецца для ўзмацнення сэнсавай выразнасці слоў і словазлучэнняў (ставіцца перад словамі, да якіх адносіцца). Паветра было такое чыстае, што не мігацелі нават далёкія агні.Карпаў.Шчыра кажучы, новая будыніна падабалася хлопцам нават больш, чым хата.С. Александровіч.
2.узнач.далучальнагазлучніка. Далучае члены сказа і сказы, якія выступаюць у якасці паказчыка самай высокай ступені чаго‑н. Хата-чытальня была перапоўнена. Людзі стаялі ў калідоры, нават на вуліцы каля адчыненых [акон].Паслядовіч.Раптам сцішылася прырода, замерла. Нават вяз не варухнецца на беразе, нават паветра застыла.Ваданосаў.
•••
І не думай (нават)гл. думаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
salt1[sɔ:lt]n.
1. соль;
rock/sea/table salt каме́нная/марска́я/стало́вая соль;
Epsom salts англі́йская соль
2. іскры́нка, піка́нтнасць
♦
rub salts into the wound/smb.’s wounds сы́паць соль на ра́ну/ра́ны;
the salt of the earth соль зямлі́ (пра лепшых людзей грамадства);
take smth. with a grain of saltста́віццада чаго́-н. скепты́чна, недаве́рліва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
slide2[slaɪd]v.(slid)
1. слі́згаць, саслі́згваць;
The drawers slide in and out easily. Шуфляды добра засоўваюцца і высоўваюцца;
He slid down the banisters. Ён з’ехаў уніз па парэнчах.