1. Які стаў цвёрдым, каляным. На страсе ў хляве зацвярдзелымі грудкамі зелянее мох.Скрыган.
2. Які вымаўляецца заўсёды цвёрда (пра гукі беларускай мовы дж, ж, р, ц, ч, ш). Зацвярдзелыя зычныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́дшыб, прысл.
Разм. Тое, што і наводшыбе (у 1 знач.). [Сцёпка] стаяў як бы крыху наводшыб ад таварышаў і пільна прыглядаўся да ўсяго.Колас.[Красуцкі:] — Стаіць [варывенька] ля самых варот, можна сказаць — як наводшыб ад сядзібы.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрасця́к, прысл.
Разм. Тое, што і напрасткі. З поля Міхась пайшоў адзін. Ён ішоў напрасцяк, праз палеткі, у сяло.Скрыган.Каб не рабіць кругу, [Ліда] падалася напрасцяк цераз выган той вёскі, у якой жыла.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамарга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Маргаць некаторы час.
2.перан.; каго-што. Празяваць, упусціць, не заўважыць. — Ну, Валя, нарэшце і табе жаніх знайшоўся. Больш, больш завіхайся каля яго, а то прамаргаеш...Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шны́парыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм.
1. Корпацца, поркацца. У бакоўцы, у каморы стары Пракоп доўга шныпарыўся.Баранавых.
2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). Натоўп гудзе, варушыцца. Шныпарацца пад нагамі дзеці.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспеды́тар, ‑а, м.
1. Асоба, якая займаецца экспедыцыяй (у 1 знач.). Людзей у кабінеце поўна, але да стала праціскаецца і працягвае дакумент экспедытар чужога завода.Скрыган.
2. Начальнік аддзялення ў некаторых установах дарэвалюцыйнай Расіі.
[Ням. Expeditor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРУА́ (Maurois) Андрэ [сапр.Эрзог
(Herzog) Эміль; 26.7.1885, г. Эльбёф, Францыя —9.10.1967], французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1938). Скончыў Руанскі ліцэй. Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918),
«Гаваркі доктар О’Грэдзі» (1922). Аўтар псіхал. раманаў «Бернар Кенэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Зямля запаветная» (1945), зб. навел «Лісты да незнаёмкі» (1953) і інш., эсэ, гіст. і літ.-знаўчых прац, кн. «Мемуары» (апубл. 1970). Майстар жанру т.зв. раманізаванай біяграфіі («Арыэль, або Жыццё Шэлі», 1923; «Байран», 1930; «Лелія, або Жыццё Жорж Санд», 1952; «Алімпіо, або Жыццё Віктора Гюго», 1954; «Тры Дзюма», 1957; «Праметэй, або Жыццё Бальзака», 1965, і інш.). У жыццеапісаннях вял. людзей асн. лічыў складанасць і супярэчлівасць асобы, цікавасць да яе ўнутр. свету, смелы пошук праўды. Яго творчасць і тэарэт. погляды спрыялі пераадоленню ўсталяванага схематычнага падыходу да адлюстравання героя і метадаў стварэння яго вобраза. Зрабіў вял. ўклад у развіццё біягр. жанру 20 ст., садзейнічаў нараджэнню «новай біяграфіі» ў канцы 1920-х г. На бел. мову асобныя навелы М. пераклалі Ю.Гаўрук, Л.Казыра, Г.Скрыган.
Тв.:
Бел.пер. — Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
артысты́зм, ‑у, м.
Высокае майстэрства, віртуознасць. Да гэтага часу я дзівіўся працавітасці, вялікай велічы таго, што зроблена, мужным формам, яснаму зроку мастака, артыстызму, з якім выканана кожная драбніца, і не ведаў, што гэтага мала.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камяні́сты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты, усыпаны каменнем, з вялікай колькасцю камення. Камяністае поле. Камяністае дно. Камяністая глеба. □ Калёсы трасуцца па камяністай дарозе, барабаняць.Скрыган.Гліністая вуліца паволі спаўзала да ракі, дзе абрывалася высокім камяністым берагам.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́ціць, змечу, змеціш, змеціць; зак., каго-што.
Разм.
1. Заўважыць, прыкмеціць. От жа бывае так: як ні хавайся, а ўсё роўна нехта змеціць цябе.Скрыган.
2. Паставіць меткі (скрозь, на ўсім); памеціць усё. Змеціць дрэвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)