Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАРА́НЬСКАЯ КУ́ЛЬНЯ, бараньскі кульны двор,
майстэрня па вырабе ядраў і куль для гармат і гакаўніц на тэр. Беларусі ў 16 — сярэдзіне 18 ст.Засн. ў 1597 кн. М.Радзівілам у с. Барань, верагодна, Барысаўскай вол. Аршанскага пав. Работнікаў майстэрні («кульнікаў») набіралі з мясц. сялян, надзялялі іх 1 валокай зямлі, за што яны павінны былі здабываць руду, вырабляць жалеза і вугаль, адліваць ядры і кулі. У кастр. 1598 працавала 14 «кульнікаў». Бараньская кульня пастаўляла кулі і ядры Копыскаму і Біржанскаму (у Літве) замкам. «Кульнікі» ўдзельнічалі ў рамонце і доглядзе ўмацаванняў Копыскага замка, давалі грошы «на выправу выбранцев», «жита на пушкаров замковых» і стацыю (падатак) на выпадак прыезду ў Копысь Радзівілаў. За год на патрэбы Біржанскага замка Бараньская кульня вырабляла 195 вялікіх і 325 меншых ядраў, для Копыскага — 390 меншых ядраў і 780 гакаўнічных куль. Каб зберагаць лясы ад спусташэння, яны павінны былі закопваць за сабою ўсе ямы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́шмальцаваны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад вышмальцаваць.
2.узнач.прым. Запэцканы; зашмальцаваны. [Міша] і сам не ведаў, што сказаць, бачачы перад сабою юнака ў вышмальцаванай вопратцы і з заскарузлымі рукамі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гарэзлівы. Вясёлыя і гарэзныя птушкі ўсё часцей распачынаюць між сабою шумныя заўзятыя бойкі.В. Вольскі.Гарэзныя агеньчыкі, якія так любіла Валя, замільгалі ў блакітных вачах Гусаковіча.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязра́дасны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены радасці; невясёлы. Мы цешымся, калі набліжаемся да такой мяжы, што пакідае за сабою бязрадасны, цяжкі і пакутлівы кавалак жыцця, і пераходзім у другі яго круг — ясны, прываблівы, жаданы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Заслаць, пакрыць чым‑н. усё, многае. Пазасцілаць ложкі. □ Панакрывалі мы ўсё, нават фасолю і тую газетамі пазасцілалі.Дубоўка.
2. Пакрыць сабою ўсё, многае. Дым пазасцілаў наваколле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́сак, ‑ску, м.
Гарачы, распалены попел. Восеньская радасць маленства — дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба.Брыль.[Чайнікі] хутка весела заляпалі крышкамі, гасячы пад сабою шыпучы прысак і жар.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.
Разм. Развесці стуленыя парныя часткі цела або адзення. Растуліць крыссе паліто. □ Саша ўзняў перад сабою сініцу і растуліў далоні. Сініца ціўкнула і паляцела на вяршаліну бярозы.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблу́плены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад аблупіць.
2.узнач.прым. Без верхняга слоя, без покрыва, аблезлы. Сашка заўсёды насіў з сабою гармонік: старэнькі, аблуплены, хрыпаты.Пянкрат.
•••
Ведаць як аблупленагагл. ведаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перазнаёміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.
Пазнаёміць паміж сабою ўсіх, многіх або каго‑н. аднаго з усімі, многімі. [Зося] зноў пачала бегаць то ў хату, то на веранду. Між гэтай справай сумела ўсіх перазнаёміць.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)