Прыбу́ркацца экспр. ’прыйсці’ (ТС); сюды ж, відаць, зафіксаванае там жа з блізкай семантыкай прыбу́рыцца ’знайсці прытулак’. Няясна. Магчыма, звязана з коранем бур‑, які рэалізаваны ў рус.іркуц.прибуро́вить ’прыйсці, прыехаць; прыбыць’, іркуц., свярдл.прибуро́виться ’прыйсці, прыцягнуцца, прывалачыся’ (СРНГ), параўн. і буровіць ’круціцца; несці бязглуздзіцу’ (ТС), што вельмі прыпамінае серб.бо̀равити ’жыць, пражываць’, балг.бора́вя ’рабіць нешта’, якія ўзводзяцца да *byti (гл. быць) (ЭССЯ, 2, 195–197). Параўн. і славен.priburiti ’нечакана з’явіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
retreat1[rɪˈtri:t]n.
1. адступле́нне; адыхо́д;
The army was in full retreat. Армія адступала па ўсім фронце.
2. (from/into) адасабле́нне; само́та;
a retreat from public life адыхо́д ад грама́дскага жыцця́
3. прыста́нішча, прыту́лак;
a country retreat ле́цішча, да́чны до́мік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прыціна́ць ’спыняць’, ’перасякаць (дарогу)’ (Нас.), ’прыпыняць’ (Байк. і Некр.), ’ціснуць (аб цеснай вопратцы, абутку)’ (Нас.), прыця́ць ’заціснуць, прыціснуць; затаіць, захаваць’, ’рабіць рэзкія папрокі, дакаранні’ (Нас.). Сюды ж прыціна́цца ’знаходзіць прыстанішча, прытулак’; ’абапірацца; прысесці для адпачынку’ (Гарэц.), рус.смал.притина́ться ’жыць у нечым доме, выпадкова прыбіўшыся’. Да цяць (гл.); разнастайнасць значэнняў пры першапачатковым ’абразаць, падразаць’ тлумачыцца далейшым развіццём семантыкі ў бок ’абмежаваць (у руху)’, ’асадзіць’, ’сціснуць’ і пад.; параўн. Гарачава, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 210–216; ЕСУМ, 4, 584.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Hortm -(e)s, -e
1) скарб
2) прыту́лак, прыста́нішча, апі́рышча;
~ des Fríedens апло́т мі́ру
3) гру́па падо́ўжанага дня
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дах, ‑у, м.
1. Верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад дажджу, ветру і пад. Злева, пры канцы вёскі, стаяў дом валаснога праўлення з двума высокімі чырвонымі комінамі над пачарнелым дахам.Колас.На ўзгорку стаяў бела-ружовы двухпавярховы будынак з вясёлым чарапічным дахам.Васілевіч.
2. Пра дом, жыллё, прытулак. Хлапец гадаваўся пры старой жанчыне, але меў свой дах над галавой.Самуйлёнак.
•••
Пад адным дахам — у адным доме, у адной кватэры з кім‑н.
[Ням. Dach.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
haunt
[hɔnt]1.
v.t.
1) ча́ста наве́дваць
2) зьяўля́цца (пра зда́ні)
3) ча́ста прыхо́дзіць, не дава́ць спако́ю, гнясьці́(пра ду́мку, успамі́ны)
2.
n.
1) прыту́лак, улюбёнае ме́сца
2) прыто́н -у m. (зладзе́йскі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sanctuary
[ˈsæŋktʃueri]
n., pl. -aries
1) сьвяты́ня f., храм -а m.; сьвяці́лішча n.
2)
а) ме́сца прыста́нішча або́ абаро́ны
б) прыту́лак -ку m.
3) запаве́днік -у m.
a bird sanctuary — птушы́ны запаве́днік
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛУЦЭ́ВІЧ (Уладзіслава Францаўна) (25.12.1891, в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 25.2.1960),
бел.літ.-знавец і культ. дзеяч. Засл. дз. культ. Беларусі (1959). Жонка Я.Купалы. Скончыла Віленскую гімназію (1906), пед. курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацельніцай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 прыцягвалася да суда). У 1914 арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала бел. л-ру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Я.Купалу. З 1919 у Мінску, працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацельніцай і педагогам-метадыстам дзіцячых устаноў, на радыё. У 1944—60 дырэктар Літ. музея Я.Купалы. Складальнік зб-каў матэрыялаў пра жыццё і творчасць Я.Купалы «Янка Купала» (1952, з В.Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н.Г.Кудраўцавай). Аўтар артыкулаў і ўспамінаў пра Я.Купалу, успамінаў пра З.Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны спеўнік» (1928, з А.Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала нар. казкі.
Тв.:
Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Там жа. 1946. № 11—12;
3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.
Літ.:
Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971. № 12;
Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Там жа. 1982. № 7;
Тарасава Т. Песня вернасці // Дзень паэзіі—82. Мн., 1982.