Прэ́рва ’перапынак’, ’перашкода’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прорва, прэрвяны ’дождж з перапынкамі’ (шчуч., ЛА, 2), прорва ’прамежак паміж дамамі ў вёсцы’, ’прастора паміж дзвюма вёскамі’ (бераст., ЛА, 5). З польск. przerwa ’перапынак’. Параўн. прорва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саракаго́ддзе, ‑я, н.
1. Тэрмін, прамежак часу ў сорак гадоў. Параўнальна мала зроблена за мінулае саракагоддзе і ў галіне даследавання сістэмы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове. Суднік.
2. Гадавіна якой‑н. падзеі, здарэння, што адбыліся сорак гадоў таму назад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу, тэрмін у тры гады. Усяго некалькі дзён застаецца да выбараў старшыні, бо Захар Лемеш дажывае апошнія моманты свайго старшынскага трохгоддзя. Колас.
2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была тры гады назад. Трохгоддзе жаніцьбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўгадзі́ны, ж.
Прамежак часу ў трыццаць мінут; палова гадзіны. Так мінула хвілін дзесяць, а можа, і паўгадзіны, пакуль ён не пачуў за спіною ўзрушаны голас радыста: — Таварыш Рабінка.. Хутчэй! Паслядовіч. З паўгадзіны не мог заснуць Сцёпка, думаючы аб вучонасці Алёнкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадзе́л ’дробныя грачаныя крупы’, ’прамежак паміж зубамі’ (іўеў., Сл. ПЗБ). З рус. пробел ’дробныя грачаныя крупы’, ’адтуліна, праём’, ’прабор ў валасах’ і г. д. < проделывать //проделать < делать < прасл. *delati. Параўн. у спец. значэнні проделывать крупу ’малоць, драць крупы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕРЫ́ЯД ПАЎРАСПА́ДУ,
прамежак часу, за які колькасць радыеактыўных ядзер у сярэднім памяншаецца ў 2 разы; адна з асн. характарыстык радыеактыўных ізатопаў. Пры наяўнасці N0 радыеактыўных ядзер у момант часу t = 0 іх колькасць памяншаецца ў часе паводле закону N = N0ε−λt, дзе λ — пастаянная распаду, τ = 1/λ — сярэдні час жыцця радыеактыўных ядзер. П.п. (T1/2) разлічваецца па формуле T1/2 = τln2 = (1η2)/λ. Для розных радыеактыўных ядзер П.п. вагаецца ад доляў секунды (для малаўстойлівых ізатопаў менш за 1 мкс) да 109—1010 гадоў (гл. Радыеактыўныя элементы). Вядомы радыенукліды з П.п. 1015—1021 гадоў (напр., кадмій-113, волава-124, тэлур-130).
т. 12, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адлегласць, далеч, аддаленне, аддаленасць, адгон, прамежак, інтэрвал, дыстанцыя
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
эпо́ха
(гр. epoche = прыпынак)
вялікі прамежак часу, які выдзяляецца па характэрных падзеях, з’явах (напр. э. Адраджэння, ледніковая э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Зме́на ’прамежак часу’ (ТСБМ), ’зменнае поле’, ’здрада’ (Нас.), рус. сме́на, укр. змі́на, польск. zmiana ’змяненне’, ’прамежак часу’, чэш. změna ’змяненне’, славац. zmena ’тс’, славен. zmȇna ’дамоўленасць, размова, гульня; змяненне’, серб.-харв. сме̏на ’змяненне; змена’, балг. смя̀на ’тс’, макед. смена ’тс’. Параўн. ст.-рус. съмѣнити ’змяніць’ (1331 г.), измѣнити ’змяніць’ (1076 г.), ’здрадзіць’ (1076 г.), измѣна ’змяненне’, ’замена’, ’здрада’ (XI ст.). Параўн. серб.-луж. změnić, změniś ’змяніць’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова змяняць, у якім кантамінаваліся дзве прэфіксальныя формы: sъ‑měnʼati і jьz‑měnʼati; першае значэнне ад першай, інш., асабліва апошняе, верагодна, ад другой. Але магчыма, што значэнне ’здрада’ з рус. Корань měn‑ гл. мена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзесяціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў дзесяць год. За два гады .. [Алена] навучылася ўсяму, чаму ў звычайных мірных умовах нельга было б навучыцца і за дзесяцігоддзе. Шамякін.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дзесяць год таму назад. Дзесяцігоддзе навуковай дзейнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)