працэс атрымання значэнняў паскарэння свабоднага падзення ўздоўж профілю або па плошчы. Бывае агульная, пошукавая і разведвальная. Вымярэнні праводзяць гравіметрамі, гравітацыйнымі варыёметрамі, маятнікавымі прыладамі.
Агульную гравіметрычную здымку праводзяць з мэтай выяўлення рэгіянальных заканамернасцей паводзін поля сілы цяжару. Пошукавая гравіметрычная здымка выконваецца на асобных плошчах, напр., з перспектыўнымі радовішчамі карысных выкапняў; іх дакладнасць і дэталёвасць вызначаюцца геолага-пошукавымі задачамі. Разведвальную гравіметрычную здымку праводзяць пры рашэнні разведвальных задач на пэўных геал. аб’ектах або пры дэталізацыі структуры анамальнага поля сілы цяжару; вылучаецца найб. дэталёвасцю і дакладнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́ЕМАНА З’Я́ВА,
расшчапленне ўзроўняў энергіі і спектральных ліній атамаў і інш. атамных сістэм у знешнім магн. полі. Выяўлена П.Зееманам (1896), тэорыю З.з. распрацаваў Х.А.Лорэнц.
Дзеянне знешняга магн.поля на квантавую сістэму (атам, малекулу, крышталь) вядзе да зняцця выраджэння яе ўзроўняў энергіі, у выніку чаго замест аднаго выраджанага ўзроўню ўзнікае некалькі нявыраджаных. Квантавыя пераходы на гэтыя ўзроўні суправаджаюцца выпрамяненнем і паглынаннем фатонаў з рознай энергіяй, што эксперыментальна выяўляецца як узнікненне замест адной некалькіх спектральных ліній. З.з. выкарыстоўваецца для даследавання будовы атамаў, вымярэння магн.поля пры дапамозе квантавых магнетометраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РМАРА ПРЭЦЭ́СІЯ,
прэцэсія аднолькавых зараджаных часціц (напр., электронаў у атаме) у пастаянным аднародным слабым магн. полі. Апісана Дж.Лармарам у 1895. Пакладзена ў аснову класічнай тэорыі дыямагнетызму, тлумачэння Зеемана з’явы і магн. вярчэння плоскасці палярызацыі.
Абумоўлена ўздзеяннем на часціцы Лорэнца сілы; падобная на прэцэсію восі гіраскопа пад уздзеяннем сілы, якая імкнецца павярнуць вось вярчэння. Л.п. адбываецца вакол напрамку магн.поля з вуглавой скорасцю ωL (лармараўская частата), якая вызначаецца. па формуле ωL = qB/(2m), дзе q — зарад, m — маса і q/m — удзельны зарад часціцы, B — індукцыя магн.поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАРУ́ХАЛЬНАЯ СІ́ЛА,
намагнічвальная сіла, фізічная велічыня, што характарызуе здольнасць крыніц магн.поля (эл. токаў) ствараць магнітныя патокі. Уводзіцца для разлікаў магнітных ланцугоў па аналогіі з электрарухальнай сілайэл. ланцугоў.
М.с. роўная цыркуляцыі напружанасці магнітнага поля па замкнёным контуры L, які ахоплівае эл. токі, што ствараюць гэтае поле:
, дзе — элемент контуру L, накіраваны ў напрамку абходу, n — колькасць праваднікоў (віткоў) з токамі Ii, ахопленых контурам L. Адзінка М.с. ў СІ — ампер (або ампер-віток).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ГІСТЭРЭ́ЗІС,
запазненне змянення палярызаванасці дыэлектрыка і яе неадназначная залежнасць ад напружанасці знешняга эл.поля. Назіраецца ў сегнетаэлектрыках і антысегнетаэлектрыках. Гл. ў арт.Сегнетаэлектрычны гістэрэзіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭРЦЫТЫ́МЕТР (ад лац. coërcitio утрыманне + ...метр),
прылада для вымярэння каэрцытыўнай сілы ферамагн. матэрыялаў. Выкарыстоўваецца пры магнітаструктурным аналізе вырабаў з ферамагн. матэрыялаў, магн. кантролі электра- і радыёапаратуры і інш.
Найб. пашыраны К., у якіх каэрцытыўная сіла вызначаецца па намагнічанасці ўзору. Даследуемы ўзор намагнічваецца да насычэння, напр. у намагнічвальнай шпулі прылады, потым праз шпулю прапускаюць пастаянны ток, магн. поле якога размагнічвае ўзор. Момант змяншэння намагнічанасці да нуля вызначаецца з дапамогай індыкатара (нулявой прылады). Пры вымярэннях па магн. індукцыі даследаваны ўзор робяць часткай замкнёнага магн. ланцуга пермеаметра, электрамагніта ці інш. Значэнне каэрцытыўнай сілы адпавядае напружанасці размагнічвальнага поля, пры якой магн. індукцыя ва ўзоры роўная нулю.
Блок-схемы каэрцытыметраў: а — з вымяральным генератарам (1 — намагнічвальная шпуля; 2 — узор; 3 — шпуля вымяральнага генератара; 4 — гальванометр, далучаны да калектара 5; 6 — вал электрарухавіка 7; 8 — сілавыя лініі магнітнага поля ўзору); б — феразондавага (1, 2 — адчувальныя элементы; 9 — нулявая прылада; 4 — узор; 5 — сілавыя лініі магнітнага поля ўзору, 6 — намагнічвальная шпуля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парамагне́тыкі
(ад пара- + магнетыкі)
рэчывы, здольныя слаба намагнічвацца пад уздзеяннем знешняга магнітнага поля ў напрамку, які супадае з напрамкам сілавых ліній поля (напр. паветра, алюміній, плаціна і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ізадына́мы
(ад іза- + гр. dynamis = сіла)
ізалініі напружання магнітнага поля Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)