ЗАПАРО́ЖСКАЯ СЕЧ,

ваенна-палітычная арг-цыя ўкр. казакоў, казацкая рэспубліка ў 16—18 ст. за Дняпроўскімі парогамі. Назва ад драўляных умацаванняў — «сечаў», якія рабілі казакі. Засн. збеглымі прыгоннымі сялянамі, у т. л. з Беларусі, і гар. беднякамі. Вышэйшы орган — Вайск. рада, якая выбірала старшыну (кіраўніцтва) на чале з кашавым атаманам. Падзялялася на курані (у 1770-я г. іх было 38). Вяла барацьбу з польска-ўкр. землеўладальнікамі, крымскімі татарамі і туркамі. З паўстання ў З.с. пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага пачалася вызваленчая вайна ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54. У 1709 за ўдзел запарожцаў у Булавінскім паўстанні 1707—08 і дапамогу шведам у час Паўночнай вайны 1700—21 З.с. ліквідавана рас. ўладамі. У 1734 створана т.зв. Новая сеч, якая ўдзельнічала ў рус.-тур. войнах 1735—39 і 1768—74. Канчаткова ліквідавана 5.8.1775 пры Кацярыне II як небяспечны асяродак нар. хваляванняў. Частка казакоў збегла да туркаў і заснавала Задунайскую сеч. З другой часткі ў 1787 утворана Чарнаморскае казацкае войска.

т. 6, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРДЫЛЬЕ́РЫ (ісп. Cordilleras літар. горныя ланцугі),

найвялікшая горная сістэма Зямлі ўздоўж зах. ускраін Паўн. і Паўд. Амерыкі ад 66° паўн. ш. (Аляска) да 56° паўд. ш. (Вогненная Зямля). Падзяляюцца на 2 часткі: Кардыльеры Паўночнай Амерыкі і К. Паўд. Амерыкі, або Анды. Даўж. больш за 18 тыс. км, шыр. да 1600 км у Паўн. Амерыцы і да 900 км у Паўднёвай. Размешчаны на тэр. Канады, ЗША, Мексікі, Гватэмалы, Гандураса, Сальвадора, Нікарагуа, Коста-Рыкі, Панамы, Венесуэлы, Калумбіі, Эквадора, Перу, Балівіі, Аргенціны і Чылі. З’яўляюцца водападзелам паміж бас. Атлантычнага і Ціхага акіянаў, а таксама рэзка выражанай кліматычнай мяжой. Па вышыні саступаюць Гімалаям і горным сістэмам Цэнтр. Азіі. Найб. высокія вяршыні К.: у Паўн. Амерыцы — г. Мак-Кінлі (6193 м), Паўд. Амерыцы — г. Аканкагуа (6960 м). Каля 80 дзеючых вулканаў (Катмай, Сен-Мігель, Льяйма і інш.). Высокая тэктанічная актыўнасць. Пл. зледзянення каля 90 тыс. км².

Да арт. Кардыльеры. Парк Маўнт-Робсан у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

т. 8, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЦЯРЫ́НА II Аляксееўна (сапр. Софія Фрэдэрыка Аўгуста Ангальт-Цэрбсцкая; 2.5.1729, г. Шчэцін, Польшча — 17.11.1796),

расійская імператрыца [1762—96]. З 1745 жонка Пятра III. Маці Паўла I. 9.7.1762 з дапамогай гвардыі скінула з прастола мужа. Праводзіла актыўную ўнутр. (асветны абсалютызм, Генеральнае межаванне, Даравальная грамата 1785, задушэнне Сялянскай вайны 1773—75 і інш.) і знешнюю (Варшаўскі дагавор 1768, рус.-тур. войны 1768—74 і 1787—91, рус.-швед. вайна 1788—90, неўмяшанне Расіі ў вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, удзел Расіі ў падзелах Рэчы Паспалітай, далучэнне да Рас. імперыі бел. і інш. зямель) палітыку. Займалася літ. творчасцю і публіцыстыкай.

Тв.:

Рус. пер. — Записки императрицы Екатерины II. М., 1990 (Рэпрынт. перадрук: Лондон, 1859).

Літ.:

Россия XVIII в. глазами иностранцев. Л., 1989;

Андреев В. Представители власти в России после Петра I: Репр. воспр. изд. 1871 г. Мн., 1990;

Каменский А.Б. «Под сению Екатерины...»: Вторая половина XVIII в. СПб., 1992;

Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772—1796 гг.). Мн., 1998.

Кацярына II.

т. 8, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ЛЬСТЭР (Ulster),

гістарычная вобласць на Пн в-ва Ірландыя, што ахоплівае тэр. Паўночнай Ірландыі і часткі Ірл. Рэспублікі (графствы Каван, Донегал і Монахан). У раннім сярэднявеччы самаст. каралеўства Улідыя. У 1177 заваявана англа-нармандцамі, з 1205 — графства, з 1461 — пад уладай англ. кароны. У 1585—1608 тут створаны 9 адм. акруг — Антрым, Даўн, Арма, Монахан, Калрэйн (з 1613 Ландандэры, з 1984 Дэры), Донегал, Тырон, Фермана, Каван. З 1609 Ландандэры, Тырон, Донегал і Каван заселены англічанамі і шатландцамі. Пасля Ірландскага паўстання 1641—52 большасць мясц. землеўладальнікаў-ірландцаў пазбаўлена ўласнасці. Далейшая каланізацыя О. англічанамі і шатландцамі (пратэстанты паводле веравызнання) абвастрыла іх адносіны з тутэйшымі ірландцамі (вернікі-католікі) на рэліг. глебе (узбр. сутыкненні ў 1798 і з 1886). Паводле англа-ірландскага дагавора 1921 б.ч. О. пасля правядзення тут плебісцыту засталася пад уладай англічан як Паўн. Ірландыя (6 населеных пераважна пратэстантамі графстваў: Антрым, Даўн, Арма, Фермана, Тырон і Ландандэры), меншая ўвайшла ў новаствораную ірл. дзяржаву як яе прав. Ольстэр.

т. 11, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРШЫ́НА казацкая,

катэгорыя службовых асоб у казацкіх войсках Украіны і Расіі ў 16—18 ст. Ажыццяўляла адм. і ваен. кіраўніцтва. Уключала атаманаў, палкоўнікаў, есаулаў, сотнікаў, суддзяў і інш. Падзялялася на генеральную (вайск.), палкавую і соценную. Выбіралася з асяродка заможных казакоў (у Запарожскай Сечы С. на чале з кашавым атаманам выбіралася вайск. радай). Узначальвала барацьбу супраць крымскіх татараў і туркаў, падтрымлівала дзеянні ўрадаў Рэчы Паспалітай і Расіі, выкарыстоўвалася ў барацьбе паміж рознымі паліт. групоўкамі, у ваен. сутыкненнях паміж суседнімі дзяржавамі і грамадз. вайне ў Расіі ў пач. 17 ст. (гл. Смута). Удзел казацтва ў Булавінскім паўстанні 1707—09, Сялянскай вайне 1773—75, дапамога шведам у час Паўночнай вайны 1700—21 (гл. ў арт. Мазепа) прывялі да абмежавання яе самастойнасці (С. стала прызначацца ўрадам Расіі). У канцы 18 ст. многія дзеячы С. атрымалі афіцэрскія чыны, правы дваранства і інш. прывілеі. У 19 ст. тэрмін «С.» выйшаў з ужытку. Гл. таксама Казакі, Казацкія летапісы.

т. 15, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аксіо́пес

(н.-лац. oxyopes)

павук карычневай афарбоўкі з падоўжнымі белымі лініямі на задняй частцы брушка, пашыраны ў паўночнай і сярэдняй частцы Еўропы; жыве ў траве, на кустах і дрэвах у лесе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

краса́ ж.

1. красота́;

к. паўно́чнай прыро́ды — красота́ се́верной приро́ды;

2. (украшение) краса́;

к. і го́рдасць го́рада — парк — краса́ и го́рдость го́рода — парк;

3. (пыльца на цветущих хлебах) цве́тень м., разг.;

◊ ва ўсёй ~се́ — во всей красе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kingdom [ˈkɪŋdəm] n.

1. карале́ўства; ца́рства; дзяржа́ва;

the United Kingdom Злу́чанае Карале́ўства (Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі)

2. ца́рства; свет;

the аnimal/plant king dom жывёльны/раслі́нны свет;

mineral king dom нежыва́я прыро́да

♦

till kingdom come dated да друго́га прышэ́сця, ніко́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ко́цік ​1, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да кот.

2. Марская прамысловая млекакормячая жывёліна з каштоўным футрам, якая водзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. // Футра гэтай жывёліны. Кажушок на хлопцу быў пацягнен зялёным сукном, а каўнер у ім — з чорнага коціка. Чорны.

ко́цік ​2, ‑а, м.

Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення. Распушыліся і цвілі коцікі на вербах. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́ня ‘густыя балотныя зараснікі’: зайшла ў таку тыню, шчо не вубрусці (ТС), ‘гушчар, топкае месца’ (ЛМТ). Верагодна, фанетычны варыянт назоўніка ж. р. тынь 4 (гл.), параўн. а тынь, а гушча! (тур., Цыхун, уласн. зап.). Значэнне ‘гушчар’, паводле Мартынава (БЛ, 7, 69–70), пацвярджае паходжанне абодвух варыянтаў ад прасл. *tyti з першасным значэннем ‘густа расці, шчыльнець, мажнець’. Сюды ж, магчыма, і гідронімы Тыня (басейн Гарыні) і Tynionka (басейн Віслы), а таксама тапонім Τουνι (= слав. Tynьje) у паўночнай Грэцыі, апошняе Голамб (МЈ, 40–41, 119) выводзіць з прасл. *tynъ. Пра мажлівыя адпаведнікі гл. Арол, 4, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)