1) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме рэспубліканскага перыяду;
2) вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі;
3) верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АРБІТРА́Ж МІЖНАРО́ДНЫ,
міжнародны орган па мірным вырашэнні спрэчак паміж дзяржавамі. Прадугледжаны многімі міжнародна-прававымі актамі, у т. л. Статутам ААН. Парадак фарміравання арбітражу міжнароднага і яго працэдура рэгулююцца Гаагскай канвенцыяй аб мірным вырашэнні міжнар. сутыкненняў 1907 і Узорнымі правіламі арбітражнага працэсу 1958. Ствараецца для разгляду адной або некалькіх спраў ці на пастаяннай аснове. Арбітраў выбіраюць самі дзяржавы — удзельніцы спрэчкі ў складзе 1 прадстаўніка ад кожнай з іх і прадстаўнікоў ад трэціх дзяржаў. Пастаянны міжнар. арбітражны орган — Пастаянная палата трацейскага суда, заснаваная ў Гаазе ў 1899. Бакамі ў арбітражным працэсе звычайна выступаюць дзяржавы, але могуць быць міжнар. арг-цыі або прыватныя фірмы, карпарацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Галоўная палата мер і вагі, гл. Усесаюзны навукова-даследчы інстытут метралогіі імя Дз. І. Мендзялеева
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
chamber
[ˈtʃeɪmbər]1.
n.
1) пако́й -ю (у до́ме), спа́льня, за́ля f. (у пала́цы)
2) пала́та(у парля́мэнце), ме́сца пасе́джаньняў
2.
adj.
ка́мэрная, пакаёвая
chamber music — ка́мэрная му́зыка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сена́т
(лац. senatus)
1) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Стараж. Рыме рэспубліканскага перыяду;
2) вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі;
3) верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІШНЕ́ЎСКІ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 17.2.1955, в. Балотчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак, графік. Чл.Бел. акадэміі выяўл. мастацтва (1995). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). З 1988 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе пераважна ў галіне станковай і кніжнай графікі. Выкарыстоўвае складаныя графічныя тэхнікі. Сярод станковых твораў: серыі афортаў «Будаўніцтва чалавека» (1987—88), «Птушкаловы» (1987—89); «Дзяды», «Pieta (Чарнобыльская)» (1995—96), афорты «Сейбіт», «Белы і чорны анёлы», «Рука-пісьмо» (усе 1991) і інш. Аформіў зб. вершаў Я.Коласа «Родныя вобразы», выканаў іл. да кніг «Вянок беларускіх народных песень» (1988), «Палата кнігапісная» М.Нікалаева, «Янка і Ружа» і «Ці вернецца князь Кук?» У.Ягоўдзіка (усе 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЕ́ЦКІ НАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С (ННК; Deutscher Volkskongreß),
сход дэлегатаў ад паліт. партый і масавых арг-цый, кіроўны Сацыяліст. адзінай партыяй Германіі (САПГ; засн. ў 1946) пасля 2-й сусв. вайны. Пасяджэнні кангрэса адбыліся ў снеж. 1947, сак. 1948 і маі 1949, ён выбраў у сак. 1948 1-ы, у маі 1949 2-і Нямецкі нар. савет (апошні 30.5.1949 прыняў праект канстытуцыі, а 7.7.1949 канстытуіраваўся як часовая Нар.палата і абвясціў Германскую Дэмакратычную Рэспубліку, ГДР). ННК праводзіў сав. палітыку адносна Германіі і служыў для САПГ інструментам у будаўніцтве аднапарт. сістэмы. У зах.акупац. зонах краіны забаронены ў пач. 1948. У сувязі з заснаваннем ГДР ННК канстытуіраваўся ў кастр. 1949 як Нац. фронт дэмакр. Германіі.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сена́т, ‑а, М ‑наце, м.
1. Савет старэйшыя, вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме.
2. Вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі. Аксён Каль выступаў ад грамады, як давераная асоба. Хадзіў па судах, пачынаючы з акружнога, і давёў справу да сената, дзе яна і захлынулася, бо ўсюды пан цягне за пана.Колас.
3. Верхняя палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых капіталістычных краінах. Адзін з удзельнікаў нашай экскурсіі, які часта бывае тут і ведае ўсе парадкі Кангрэса, паказаў нам залы пасяджэнняў палаты прадстаўнікоў і сената, пакой для прэсы.Новікаў.
[Лац. senatus ад senex — стары.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)