2. Растоплены тлушч. Павел, з’еўшы каўбасы і сала, зліў сабе на талерку з патэльні тук і апетытна ма[ча]ў бульбай.Шамякін.Ах, які духмяны тук цячэ на хлеб ад гэтай задымленай смачнай скваркі!Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЛЕ́НЕЎ (сапр.Арлоў) Павел Мікалаевіч
(6.3.1869, Масква — 31.8.1932),
рускі акцёр. Нар.арт. Рэспублікі (1926). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1886. Выступаў як акцёр-гастралёр у розных гарадах Расіі, Беларусі і інш. У творчасці дамінаваў герой, душэўна неўладкаваны, сумленны, які імкнецца, але не можа спалучыць свае ідэалы з рэальнымі ўмовамі быцця. Лепшыя ролі: цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Раскольнікаў і Дзмітрый Карамазаў («Злачынства і кара», «Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена).
рускі металург. Скончыў Горны кадэцкі корпус (1817). Працаваў на златаустаўскіх і алтайскіх з-дах. Раскрыў страчаны ў сярэднія вякі сакрэт вырабу булатнай сталі (1837). Распрацаваў новыя спосабы атрымання высакаякаснай сталі праз навугляроджванне жалеза ў тыглі. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў на ўласцівасці сталі. Адкрыў метады мікрааналізу структуры металаў з дапамогай мікраскопа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САЎ (Павел Ферапонтавіч) (н. 26.8.1911, г. Шахты, Расія),
бел. музыкант, трубач. Засл. арт. Беларусі (1954). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1935—38). З 1938 у аркестры Свярдлоўскага т-ра оперы і балета. У 1944—67 першы трубач і канцэртмайстар групы труб Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вёў клас трубы ў Бел. кансерваторыі (1944—69) і Мінскім муз. тэхнікуме (1944—65). Кіраўнік самадз. духавых аркестраў у Мінску (1970—75) і Маскве (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДА́НАЎ (Павел Ільіч) (16.1.1903, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 30.8.1986),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1930), курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір стралк. палка падпалкоўнік Ж. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дзясны на Пд ад Чарнігава і Дняпра на Пн ад Кіева. Да 1957 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Павел Якаўлевіч) (31.5.1924, в. Кулікі Слуцкага р-на Мінскай вобл. —23.1.2000),
бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Канд.с.-г.н. (1964). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1952). З 1962 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі, у 1969—84 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі (вучоны сакратар). Навук. працы па лясной геабатаніцы і інтрадукцыі раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Растительный покров Белоруссии (с картой М 1:1000000). Мн., 1969 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ (Павел Мінаевіч) (1905, г. Чыта, Расія — май 1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. З 1931 на парт. і сав. рабоце. У Вял.Айч. вайну з пач. 1942 у тыле ворага, з мая 2-і сакратар Суражскага, з вер. 1-ы сакратар Бешанковіцкага падп. райкомаў КП(б)Б Віцебскай вобл., адначасова з кастр. камандзір партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь» (дзейнічала ў Асвейскім, Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Дрысенскім, Расонскім і Ушацкім р-нах Віцебшчыны). Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прывіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Звярнуцца з прывітаннем пры сустрэчы з кім‑н.; паздароўкацца. Стуку дзвярэй ніхто з іх не пачуў, і ўсе здзіўлена азірнуліся, калі Паходня падышоў да стала і прывітаўся.Хадкевіч.— Дзень добры, Павел Сяргеевіч, — прывітаўся.. [Сярожа] і працягнуў Паўлу чорную руку. — Ну як вам падабаецца ў нас? — Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНДРЭ́ЕЎ (Павел Захаравіч) (9.3.1874, с. Осьміна, Лужскі р-н Ленініградскай вобл. — 14.9.1950),
рускі спявак (бас-барытон). Нар.арт.СССР (1939). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1903, з 1919 выкладаў у ёй, праф. з 1926). Удзельнічаў у «Рускіх сезонах» С.П.Дзягілева (у 1913—14). Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Князь Ігар і Барыс Гадуноў у аднайм. операх А.Барадзіна і М.Мусаргскага.
Літ.:
Лебедев Д. П.З.Андреев: Очерк жизни и творческой деятельности. Л., 1971.