горад у Славеніі, на р. Драва. Каля 110 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (транспартнае, энергет., эл.-тэхн., с.-г. і інш.), тэкст., хім., дрэваапр., папяровая, гарбарна-абутковая, харчовая. Краязнаўчы музей. Мастацкая галерэя. Арх. помнікі: сабор 12—16 ст., замак 15—18 ст., рэшткі ўмацаванняў і ратуша 16 ст.Паблізу — каскад ГЭС на р. Драва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЮСЫ СВЕ́ТУпаўночны і Паўднёвы,
пункты перасячэння восі свету з нябеснай сферай. ПаблізуПаўн. П.с. знаходзіцца Палярная зорка. Не ўдзельнічаюць у сутачным вярчэнні нябеснай сферы, але з прычыны прэцэсіі павольна перамяшчаюцца адносна зорак па эліпсе, які не замыкаецца, з вуглавым памерам вял. паўвосі 26°27′ і робяць поўны абарот за 26 тыс. гадоў. Пры гэтым з-за нутацыі маюць месца невялікія ваганні П.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТО́РАВЫ ЗАРА́Д, аб’ёмны зарад,
зарад электрычны, размеркаваны па некаторым аб’ёме. Узнікае пры розных канцэнтрацыях дадатных і адмоўных носьбітаў зараду ў прасторы (напр., электронаў і іонаў у плазме). Назіраецца паблізу ад электродаў пры праходжанні эл. току праз электраліт ці газ, на мяжы 2 паўправаднікоў з рознымі тыпамі праводнасці, у вакууме пры электроннай эмісіі і інш. П.з. вызначае прасторавае размеркаванне патэнцыялу і напружанасці электрычнага поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́НТ-НУА́Р (Pointe-Noire),
горад на Пд Рэспублікі Конга, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.Засн. ў 1883. Каля 600 тыс.ж. (2000). Гал. порт краіны (абслугоўвае таксама Цэнтральнаафр. рэспубліку, Чад, часткова Габон). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Другі па значэнні (пасля г. Бразавіль) прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: лесапільная, фанерная, харч., абутковая, нафтаперапр., суднабудаўнічая. Цэнтр рыбалоўства. Паблізу нафтапромыслы і радовішчы калійных солей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галго́фа
(гр. Golgotha = узгорак паблізу Іерусаліма, дзе, паводле біблейскіх паданняў, праводзілася пакаранне і дзе быў распяты Хрыстос, ад арам. gulgulta = чэрап)
перан. месца пакарання, сімвал падзвіжніцтва і маральных пакут.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пры́гарадны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыгарада; знаходзіцца ў прыгарадзе. Прыгарадныя жыхары. Прыгарадны завод. Прыгарадны раён.// Які знаходзіцца паблізу горада. Прыгарадны лес. Прыгарадная зона. □ Пачалася аблава па ўсім гарадку і па прыгарадных вёсках.Чорны.
2. Які мае адносіны да транспартных зносін паміж горадам і прыгарадам. Прыгарадныя касы. Прыгарадны поезд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
thereabouts
[,ðerəˈbaʊts]
adv.
1) паблі́зу, недалёка
2) каля́ гэ́тага
The book cost me two dollars or thereabouts — Кні́га каштава́ла мне два даля́ры ці не́шта каля́ гэ́тага
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БІЯРЫ́Ц (Biarritz),
прыморскі клімата-бальнеалагічны курорт у Францыі. На З ад г. Баёна, паблізу ад граніцы з Іспаніяй, на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Развіваецца з сярэдзіны 19 ст. Клімат мяккі, умерана вільготны. Марскія купанні, аэразольтэрапія, пясочныя, марскія і мінер. ванны для лячэння хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў і інш. З 1964 выкарыстоўваюць хларыдныя натрыевыя воды мінер. крыніц Брыску (22 км ад Біярыца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Іркуцкай вобл. Узнік у 1955 у сувязі з буд-вам Брацкай ГЭСпаблізу паселішча Брацк (засн. ў 1631 як астрог, затоплены водамі Брацкага вадасховішча). 259,6 тыс.чал. (1994). Порт на Брацкім вадасховішчы. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Развіты лесапрамысл. комплекс, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію), энергет. машынабудаванне, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Індустр.ін-т. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НЬЯ-ДЭЛЬ-МАР (Viña del Mar),
горад у Чылі, у агламерацыі Вальпараіса. Засн. ў 1874. 319,4 тыс.ж. (1993). Порт на Ціхім ак.Чыг. станцыя. Хім., тэкст., харч.прам-сць. Паблізунафтаперапр.з-д, нафтасховішча, нафтавая гавань.
Цэнтр турызму. Адзін з буйнейшых у Лац. Амерыцы прыморскіх кліматычных курортаў. Мяккі субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу спрыяльны для лячэння многіх хвароб і паўнацэннага адпачынку, асабліва ў снеж.—лютым.