Прабе́лнедахоп, недагляд’, ’пропуск у тэксце, прагал’ (ТСБМ). Рус. пробе́л, ст.-рус. пробѣлъ ’белы (які не запоўнены) прамежак’ ад про- і белый, якія былі крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хі́баI ж. (промах, недахоп) Fhlleistung f -, -en, Fhler m -s, -; Defkt m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зава́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Загана, недахоп. Гэта толькі мы адны патрапілі, Не хаваючы сваіх завад, Дыктаваць папраўкі геаграфіі І наноў гісторыю каваць. Лужанін.

2. Перашкода. Слабаму жывату і вада — завада. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырна́ццаць, ‑ццаці, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 14. Чатырнаццаць дзеліцца на 2. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 14. Да таго ж Мініч яшчэ меў недахоп у вымаўленні: ён шапялявіў. Было яму чатырнаццаць гадоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГІПАСПАДЫ́Я (ад гіпа... + грэч. spaō адцягваю ўніз, адрываю знізу),

ніжняя шчыліна мочаспускальнага канала, прыроджаны недахоп развіцця мочаспускальнага канала ў мужчын, калі вонкавая адтуліна канала адкрываецца на ніжняй паверхні палавога члена, машонцы ці на прамежнасці. Гіпаспадыя — самая частая анамалія развіцця органаў мочапалавой сістэмы. Прычыны гіпаспадыі: лішак жаночых палавых гармонаў, хваробы, што ўплываюць на развіццё плода (таксікоз і інш.). Пры гіпаспадыі бывае парушэнне мочавыдзялення і палавога жыцця. Лячэнне хірургічнае.

Літ.:

Савченко Н.Е. Гипоспадия и гермафродитизм. Мн., 1974;

Русаков В.И. Лечение гипоспадии. Ростов н/Д, 1988.

т. 5, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кале́ка

(цюрк. kalyk)

чалавек, які страціў якую-н. частку цела або здольнасць валодаць ёю ці наогул мае які-н. фізічны недахоп.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

blemish1 [ˈblemɪʃ] n.

1. знак, пля́ма (на целе)

2. недахо́п; пля́ма (маральная); га́ньба;

Her reputation is without a blemish. Яе рэпутацыя беззаганная.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

niedostatek, ~ku

niedostat|ek

м.

1. нястача, нэндза;

2. недахоп; брак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ermngelung f - недахо́п, адсу́тнасць;

in ~ (G) з прычы́ны адсу́тнасці (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НЕВЫЧАРПА́ЛЬНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ РЭСУ́РСЫ,

прыродныя рэсурсы, недахоп у якіх не адчуваецца цяпер і не прадбачыцца ў аглядным будучым. Да іх адносяць: энергію сонечнага і касм. выпрамяненняў, прыліваў і адліваў, марскога прыбою, цякучай вады, ветру, унутрызямное цяпло, атм. паветра і запасы вады (у глабальным колькасным сэнсе) і інш. Магчымасці іх практычнага выкарыстання абмежаваны геагр., геафіз., геахім. і інш. асаблівасцямі Зямлі, асобных рэгіёнаў і іх зменамі, вычарпаннем інш. прыродных рэсурсаў, узроўнем навукова-тэхн. і грамадскага развіцця. Многія Н.п.р. — слаба асвоеныя патэнцыяльныя крыніцы энергіі. Гл. таксама Вычарпальныя прыродныя рэсурсы.

т. 11, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)