Я́ВАР Міхась (сапр.Карась Міхаіл Андрэевіч; 8.11.1903, в. Міневічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 27.6.1933),
бел.паэт. Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, за што праследаваўся ўладамі Польшчы. Працаваў рыбаком. Друкаваўся з 1932. У вершах пераважаюць грамадз. матывы. Светлае, рамант.-летуценнае ўспрыманне жыцця, паэтызацыя бел. песні. прыроды спалучаюцца з абвостраным адчуваннем сац. і нац. несправядлівасці, трагізму жыццёвых супярэчнасцей («Гукі далёкія», «О, мой Нёман мілы», «Вечар», «Думы ў адзіноце», «Мы дзеці нядолі...»); глыбокае гуманіст. спачуванне нар. гору, пачуццё духоўнай еднасці лірычнага героя з прыгнечанымі («Паклон чалавечаму страданню»), вера ў перамогу над няволяй, у шчасце будучых дзён («Зіма»). Настрой яго вершаў часцей журботна-горкі, драм.-балючы. Выкарыстоўваў лірычна-працяжныя інтанацыі, нар.-песенныя паўторы, традыц. паэтычную сімволіку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ненасы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы. Ненасытны звер.
2.перан. Які не можа здаволіцца дасягнутым, тым, што мае; прагны. Я быў ненасытны ў сваёй творчасці і захапляўся адначасова стварэннем у адной п’есе некалькіх характараў, не падобных адзін на аднаго і процілеглых адзін аднаму.Сяргейчык.Багацелі год ад году Ненасытныя паны, Бо схавалі ад народа Шчасце з Праўдаю яны.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нешчаслі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыносіць няшчасце, гора; поўны няшчасця. Нешчаслівы дзень. □ Нямала Бачыў ён [дуб] пакут, Як рос на панскім полі; Спяваў пад ім прыгонны люд Аб нешчаслівай долі.Броўка.
2. Такі, якому не дадзена шчасця, радасці; няшчасны. Без маткі нешчаслівыя дзеткі.Прыказка.
3. Які не прынёс або не прыносіць удачы. Нешчаслівы латарэйны білет.
4. Такі, якому не спрыяе поспех, шчасце. Нешчаслівы сапернік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схілі́ццасов.
1. (нагнуться) склони́ться, наклони́ться;
с. над калы́скай — склони́ться (наклони́ться) над колыбе́лью;
2. (взять направление) склони́ться, поверну́ть;
со́нца ~лі́лася к гарызо́нту — со́лнце склони́лось (поверну́ло) к горизо́нту;
дзень ~лі́ўся к ве́чару — день склони́лся (поверну́л) к ве́черу;
шча́сце ~лі́лася на яго́ бок — сча́стье склони́лось на его́ сто́рону;
3.перен. склони́ться;
я ахво́тна схілі́ўся на іх бок — я охо́тно склони́лся на их сто́рону;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Fortuna quo se, eodem et inclinat favor
Дзе шчасце, там і поспех.
Где счастье, там и успех.
бел. Шчасліваму шчасце. Са шчасцем добра і ў грыбы пайсці.
рус. Счастливому по грибы ходить. Со счастьем на клад на бредёшь, без счастья и гриба не найдёшь. Кому есть талан, тот будет атаман. Кому поживётся, у того петух несётся.
фр. Avoir un bonheur insolent (Неслыханно везти). Bien danse à qui la fortune chante (Хорошо танцует тот, кому счастье поёт).
англ. He dances well to whom fortune pipes (Хорошо танцует тот, кому аккомпанирует счастье).
нем. Wer’s Glück hat, dem fliegen die Enten gebraten ins Maul (Кто счастлив, тому в рот летят жареные утки). Wer’s Glück hat, dem legt der Hahn Eier (Кто счастлив, тому петух несёт яйца).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
выпада́ць
1. (вывальвацца) (her)áusfallen*vi (s); heráusgleiten*vi (s); entgléiten*vi (s) (з чаго-н.D) (выслізнуць);
2.метэар. (пра ападкі) fállen*vi (s);
3.хім.áusscheiden*vi (s);
4. (на долю) zúfallen*vi (s); zutéil wérden (пра шчасце, гонар);
5. (здарацца) sein*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лю́дзі, людзе́й, Д лю́дзям і людзя́м, Т людзьмі́; М лю́дзях і людзя́х.
1.мн. да чалавек; ужыв. таксама для абазначэння асоб, якія належаць да пэўнага асяроддзя, групы.
Л. рады лету, а пчолы цвету (прыказка). Л. навукі.
Маладыя л. (маладыя мужчыны).
2. У ваенным асяроддзі: жывая сіла, салдаты.
Страты ў людзях і тэхніцы.
3. Кадры, працаўнікі.
Інстытуту патрэбны л.
4. Слугі, наймічкі, парабкі (уст.).
5. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы).
Не хвалі сябе, няхай л. пахваляць (прыказка).
◊
Бываць на людзях — быць сярод людзей.
Вывесці ў людзі — дапамагчы заняць пэўнае месца ў грамадстве.
Выйсці ў людзі — дасягнуць трывалага або высокага месца ў грамадстве.
|| прым.людскі́, -а́я, -о́е.
Людская памяць.
Шчасце людское.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СУДАКО́Ў Ілья Якаўлевіч (1.8.1890, Масква — 1.9.1969),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар.арт. Расіі (1938). З 1916 акцёр і рэжысёр 2-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, з 1924 і ў 1946—48 — Маскоўскага Маст.акад.т-ра, у 1933—37 узначальваў Маскоўскі трам, у 1937—44 гал. рэжысёр і маст. кіраўнік Малога т-ра, з 1944 у Т-ры-студыі кінаакцёра і інш. маскоўскіх т-рах. У 1952—53 гал. рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Купалы. У 1930—56 праф.Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Дні Турбіных» М.Булгакава (1926), «Браняпоезд 14—69» У.Іванава (1927, з Н.Літоўцавай; абодва пад маст. кіраўніцтвам К.Станіслаўскага), «Страх» А.Афінагенава (1931), «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1935), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1940), «Варвары» М.Горкага (1941, з К.Зубавым), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943). Набел. сцэне паставіў «Шчасце паэта» В.Віткі (з П.Сушко), «Залп Аўроры» («Кастрычнік») М.Бальшынцова і М.Чыяўрэлі (абодва 1952). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР ДРА́МЫ І КАМЕ́ДЫІпры Белдзяржэстрадзе.
Існаваў у 1949—56 у Мінску. Паводле характару дзейнасці — вандроўны, абслугоўваў жыхароў раёнаў Беларусі. Гастраліраваў у Вільнюсе, Каўнасе, Калінінградзе і інш. У рэпертуары арыентаваўся на тагачасную і класічную драматургію: «Хто вінаваты» Г.Мдывані, «За гарызонтам» І.Гайдаенкі і І.Беркуна, «Страчаны дом» С.Міхалкова, «Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка, «Персанальная справа» А.Штэйна, «Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі, «Палкоўнік Фостэр прызнае сябе вінаватым» Р.Ваяна, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Даманевідзімка» П.Кальдэрона, «Украдзенае шчасце» І.Франко, «Мачаха» А.Бальзака. Рэжысёры: Ю.Юроўскі (1951—52), А.Струнін (1952—54), В.Пацехін (1954—55), А.Аркадзьеў (1955—56); асобныя пастаноўкі ставілі рэжысёры Т.Гагава, У.Кухта, К.Саннікаў. У складзе трупы: засл. арт. Беларусі Ю.Арончык, Г.Лаўроў, П.Масцераў, Л.Федчанка; акцёры Т.Бандарчык, М.Бярозкін, Р.Герштэйн, Я.Громаў, В.Дземянкова, Я.Краўчанка, І.Падляхоўскі, Н.Сава, С.Сакалоў, К.Струніна. Рэарганізаваны (гл.Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТЫЛІТАРЫ́ЗМ (ад лац. utilitas карысць, выгада),
1) прынцып ацэнкі ўсіх з’яў з пункту гледжання іх карыснасці, магчымасці служыць сродкам для дасягнення пэўнай мэты.
2) Кірунак у этыцы, прадстаўнікі якога разглядаюць карысць як аснову маральнасці, крытэрый ацэнкі ўсіх чалавечых учынкаў. Быў шырока распаўсюджаны ў Англіі ў 19 ст.Асн. прынцыпы У. распрацаваны англ. філосафамі І.Бентамам і Дж.С.Мілем. Тэарэт. аснова поглядаў Бентама — натуралістычны падыход да чалавека, дзе за аснову маралі прымаецца прыроднае імкненне людзей адчуваць асалоду і пазбягаць пакут. Маральным ідэалам Бентам абвясціў «найбольшае шчасце найбольшай колькасці людзей» шляхам задавальнення іх прыватных інтарэсаў; на яго думку, узровень маральнасці кожнага ўчынку можна разлічыць з матэм. дакладнасцю ў выглядзе балансу прыемнасцей і пакут, якія з’яўляюцца вынікам паводзін чалавека ў пэўнай сітуацыі. Міль імкнуўся да паслаблення гранічнага эгаізму У.; асн. палажэнні У. ён дапоўніў прынцыпам салідарнасці і ўзгаднення асабістых інтарэсаў усіх людзей. Прыхільнікі У. спрабавалі выкарыстаць утылітарысцкі падыход у тлумачэнні сац., эканам. і дзярж.-прававых з’яў. У. паўплываў наангл. сацыялогію 19 ст. (Г.Спенсер і інш.). Своеасаблівае прадаўжэнне У. — прагматызм, які пашырыў прынцып практычнай карыснасці на веды.