Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сонцастая́нне, -я, н.
Перыяд часу, калі паўдзённая вышыня Сонца застаецца амаль нязменнай (найбольшай або найменшай); момант праходжання Сонца праз самую паўночную або самую паўднёвую кропку экліптыкі.
Летняе с. (з максімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 чэрвеня). Зімовае с. (з мінімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 снежня).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазвіса́ць, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -а́е; зак.
Апусціцца, звіснуць уніз — пра ўсё, многае.
Галіны пазвісалі над вадой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балдахі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Упрыгожаны навес на слупках над ложкам, тронам, катафалкам і пад.
|| прым.балдахі́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пуцеправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Мост, які праходзіць над дарогай або скрыжаваннем дарог.
|| прым.пуцеправо́дны, -ая, -ае.