1. Зліцца, злучыцца з кім‑, чым‑н., утварыўшы адно цэлае; аб’яднацца. З калгасам імя Дзяржынскага з’ядналіся яшчэ тры калгасы.«Маладосць».
2.перан. Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вальсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
Танцаваць вальс, кружыцца ў вальсе. Можна было.. па-ранейшаму весела і лёгка вальсаваць, успамінаючы нашу ваенную маладосць, падпяваючы пра тую месячную ноч, якая не была ніколі нашай...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выгадаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыгадоўваць сыноў. Павыгадоўваць сады. □ Ветэраны працы і вайны, якія даўно павыгадоўвалі сваіх дзяцей, выказалі жаданне стаць шэфамі навічкоў-падлеткаў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёсігна́л, ‑у, м.
1. Тое, што і радыёхвалі. Атрыманыя з космасу радыёсігналы ператвараюцца ў фотаздымкі, на якіх бачны воблакі, што навісаюць над рознымі раёнамі Еўропы, Азіі, Афрыкі.«Маладосць».
2. Сігнал, перададзены па радыё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разра́днік1, ‑а, м.
Аўтаматычнае прыстасаванне, якое засцерагае электрычным устаноўкі ад перанапружання. Іскравы разраднік.
разра́днік2, ‑а, м.
Спартсмен, які мае спартыўны разрад. На прадпрыемствах амаль уся моладзь — значкісты ГПА і спартсменыразраднікі.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкардсме́н, ‑а, м.
1. Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд. Яшчэ нядаўна майстар спорту Гальдштэйн выступаў у лёгкай вазе і з’яўляўся чэмпіёнам і рэкардсменам.«Маладосць».
2.Разм. Чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у вытворчай працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цурба́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і цурбан (у 1 знач.). Бацька ў паддзёўцы, хоць на двары душна, расколвае цурбакі на паленне.Хадкевіч.Лазар сядзеў на цурбаку і расказваў пра сваю маладосць.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чадра́, ‑ы, ж.
Лёгкае пакрывала, якім, выходзячы з хаты, захутваюцца жанчыны-мусульманкі з галавы да ног. Мусульманка скінула чадру і адкрыла свой твар.«Маладосць».Юныя танцоўшчыцы-арабкі скінулі ў нашу чэсць чадру.Панчанка.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспро́мтам, прысл.
Адразу, нечакана, без падрыхтоўкі. Прыгаворка складвалася экспромтам, таму была не вельмі складная, але Мікалая яна даводзіла ледзь не да шаленства.Чарнышэвіч.Выступленні [А. В. Луначарскага] экспромтам па любых пытаннях праходзілі лёгка, таленавіта, цікава.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІГЕ́ВІЧ (Васіль Сямёнавіч) (н. 3.1.1947, в. Жыцькава Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў фіз.ф-т Харкаўскага ун-та (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1979). Працаваў выкладчыкам фізікі ў школе, на Барысаўскім шклозаводзе (1970—77), на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1979), у час. «Маладосць» (з 1981). З 1992 — у час. «Полымя». Друкуецца з 1972. Кнігі апавяданняў і аповесцей «Спелыя яблыкі» (1976), «Калі ласка, скажы» (1978), «Жыціва» (1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (1984). Аўтар раманаў (ад бытавога да сац.-фантастычнага) «Доказ ад процілеглага» (1985), «Мелодыі забытых песень» (1988), «Не забывай пра дом свой, грэшнік» (1990), «Кентаўры» (1993). Напісаў (разам з А.Чарновым) навук.-дакумент. кнігу пра Чарнобыль «Сталі воды горкімі» (1991). Для яго творчасці характэрны псіхалагізм, філасафічнасць, умоўна-абагульненая форма маст. асэнсавання жыцця.