Разм. Тое, што і разруха. Кругом пааставаліся сляды непрыбраных бярвенняў, недакончаных стрэх, лініі новых дарог ды дзялянак. Ці не гэта розрухам называў Гарасім?Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотапрыёмнік, ‑а, м.
1. Апарат для прыёму фотатэлеграфных відарысаў па радыё або правадной лініі сувязі.
2. Прыстасаванне, якое прымае прамянёвую энергію і ператварае яе ў электрычныя сігналы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электраперада́ча, ‑ы, ж.
1. Перадача электрычнай энергіі на адлегласць.
2. Комплекс спецыяльных устройстваў для такой перадачы. Гай па памяці назваў некалькі прозвішчаў рабочых з лініі электраперадачы.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нисходя́щийприл. сыхо́дны;
по нисходя́щей ли́нии па сыхо́днай лі́ніі;
в нисходя́щем поря́дке у сыхо́дным пара́дку;
нисходя́щее ударе́ниелингв. сыхо́дны на́ціск.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэлуры́чны
(ад лац. tellus, -luris = Зямля);
т-ыя лініі — цёмныя лініі ў сонечным спектры, якія ўзнікаюць пры паглынанні святла атамамі хімічных элементаў, што ўваходзяць у склад зямной атмасферы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАГНІ́ТНЫ ПО́ЛЮС,
частка паверхні намагнічанага цела, на якой нармальная кампанента вектара намагнічанасці адметная ад нуля. М.п., з якога выходзяць сілавыя лініі, наз.паўночным (N) ці дадатным, у які ўваходзяць гэтыя лініі — паўднёвым (5) ці адмоўным. Назвы М.п. уведзены, зыходзячы з напрамку ўстанаўлення стрэлкі магн. компаса ў магн. полі Зямлі: паўн. полюс стрэлкі паварочваецца ў бок геагр. Поўначы (гл.Магнітныя полюсы Зямлі). Аднайменныя М.п. адштурхоўваюцца, разнайменныя — прыцягваюцца.
Магнітныя полюсы (N і S) намагнічанага стальнога стрыжня (лініі са стрэлкамі — магнітныя сілавыя лініі; яны замыкаюцца ў навакольнай прасторы стрыжня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыётрансля́цыя
(ад радыё- + трансляцыя)
перадача радыёпраграм з дапамогай правадной лініі сувязі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вы́раўняцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.
1. Тое, што і выраўнавацца.
2. Разагнуцца, выпрастацца.
Жанчына, убачыўшы нас, выраўнялася, прывіталася.
3. Размясціцца па прамой лініі, параўняцца.
Калона выраўнялася.
В. ў рабоце з кім-н. (перан.).
4. Стаць лепшым (у фізічных або духоўных адносінах).
Хлапец выраўняўся і пастрайнеў.
|| незак.выро́ўнівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чарці́ць, чарчу, чэрціш, чэрціць; незак., што і без дап.
1. Рабіць чарцёж чаго‑н. Я іду да брыгадзіра .., які схіліўся над лістом фанеры і нешта чэрціць.Мыслівец.Церахаў дастаў чысты кавалак паперы і стаў нешта чарціць.Місько.
2. Праводзіць лінію, рысу (лініі, рысы). — Калі з хутара хто-небудзь пойдзе, я таксама пайду ўслед. Па дарозе буду чарціць палкай рымскія пяцёркі. Па гэтых значках і шукайце мяне.Курто.// Дакранаючыся да чаго‑н., пакідаць след у выглядзе лініі, рысы. Нябачныя мошкі ці вадзяныя жукі чарцілі на .. гладзі [возера] адмысловыя іерогліфы.Шамякін.// Пры перамяшчэнні ў паветры пакідаць след на фоне неба ў выглядзе лініі, рысы. У нязнаны космас, заімглёны Імчаць ракеты, чэрцяць след.Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ ЛІ́НІЯ,
сукупнасць тэхнал. абсталявання, устаноўленага ў паслядоўнасці тэхнал. працэсу, злучанага аўтам. транспартам і аснашчанага аўтам. загрузачна-разгрузачнымі прыстасаваннямі і адной агульнай ці некалькімі ўзаемазвязанымі сістэмамі кіравання. Аўтаматычныя лініі выконваюць увесь працэс вырабу ці перапрацоўкі прадукту вытв-сці або яго часткі. Аўтаматычныя лініі — аснова комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, іх выкарыстанне скарачае вытв. цыкл, павышае прадукцыйнасць працы, зніжае сабекошт прадукцыі.
Аўтаматычныя лініі бываюць зблакіраванымі (работа тэхнал. абсталявання аб’яднана агульным цыклам) і незблакіраванымі, пераналаджвальнымі, аднапрадметнымі і шматпрадметнымі. Некалькі аўтаматычных ліній, аб’яднаных у адну сістэму, утвараюць аўтам. ўчасткі і цэхі. Аўтам. сістэмы кіравання аўтаматычнымі лініямі забяспечваюць выкананне пэўным агрэгатам ці механізмам асн. і дапаможных аперацый тэхнал. працэсу, а таксама ўзгодненае дзеянне розных участкаў лініі. На аўтаматычных лініях выкарыстоўваюцца сістэмы рэлейнага і лікавага праграмнага кіравання.
Аўтаматычныя лініі выкарыстоўваюцца пераважна ў машынабудаванні, у электра- і радыётэхн., хім. і харч. прам-сці. На Беларусі распрацоўка, праектаў аўтаматычных ліній пачалася ў Мінскім СКБаўтам. ліній у 1956, першыя аўтаматычныя лініі выпушчаны ў 1959 Мінскім з-дам аўтам. ліній. Аўтаматычныя лініі выпускаюць таксама Баранавіцкі з-даўтам. ліній і Мінскі станкабуд. з-д. Гл. таксама Гібкая аўтаматызаваная вытворчасць.