КУЛА́ГІН (Андрэй Міхайлавіч) (4.9.1921, в. Старое Закружжа Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 9.8.1980),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен.паветр. акадэмію (1954). З 1936 працаваў на аўтарамонтным з-дзе ў Магілёве. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 на Паўд., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 2-м Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік капітан К. зрабіў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветр. баі, збіў 32 варожыя самалёты, 7 у групавых баях. Да 1956 у Сав. Арміі, палкоўнік. З 1959 на парт. рабоце, з 1961 інструктар, заг. сектара ЦККПБ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЫШАЎ (Юрый Васілевіч) (27.8. 1941, г. Нікалаеўск Валгаградскай вобл., Расія —8.11.1999),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1980, 1984), лётчык-касманаўт СССР (1980). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1963). З 1967 у атрадзе касманаўтаў. 5—9.6.1980 з У.В.Аксёнавым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-2» (Як камандзір) і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.І.Папоў і В.В.Румін); 3—11.4.1984 з Г.М.Стракалавым і Р.Шарма — палёт на КК «Саюз Т-11» (як камандзір; пасадка на КК «Саюз Т-10») і арбітальнай станцыі «Салют-7» (асн. экіпаж Л.Дз.Кізім, У.А.Салаўёў, А.Ю.Ацькоў). У космасе правёў 11,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЭ́СЬЕЎ (Аляксей Пятровіч) (н. 20.5.1916; г. Камышын Валгаградскай вобл., Расія),
савецкі ваенны лётчык, Герой Сав. Саюза (1943). Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Батайскую авіяц. школу (1940), Вышэйшую парт. школу (1952). У Вял.Айч. вайну ў час паветр. бою (сак. 1942) збіты, цяжка паранены, 18 сутак поўз да лініі фронту. Пасля ампутацыі абедзвюх ног асвоіў пратэзы і вярнуўся ў авіяцыю; збіў яшчэ 7 самалётаў (усяго 11). У 1956—83 адказны сакратар Сав.к-та ветэранаў вайны. Жыццю М. прысвечаны кн. Б.Палявога «Аповесць пра сапраўднага чалавека»(1946), аднайменныя кінафільм (1948) і опера С.Пракоф’ева (паст. 1960). Аўтар кнігі «На Курскай дузе» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Іван Фаміч) (25.6.1922, с. Барыс-Раманаўка Бараўскога р-на Кустанайскай вобл., Казахстан — 12.10.1950),
лётчык-штурмавік. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Чкалаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Чырв. Арміі з 1940. З 1942 у дзеючай арміі, удзельнічаў у баях на Калінінскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах. У час Беларускай аперацыі 1944 камандзір звяна штурмавога авіяпалка П. рабіў па 4—5 баявых вылетаў за дзень на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка. За час вайны зрабіў больш за 200 баявых вылетаў, асабіста збіў 3 варожыя самалёты. Пасля вайны камандаваў авіяпалком. Загінуў пры выкананні службовага задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Мікалай Рыгоравіч) (4.2.1921, в. Ізюмава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.1.1978),
Герой Сав. Саюза (1945), Засл.лётчык-выпрабавальнік (1969). Скончыў Бабруйскі аэраклуб (1940), Армавірскую ваен. авіяшколу (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1954). Ў Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах. і 3-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Смаленшчыны, Беларусі, баёў ва Усх. Прусіі. Камандзір знішчальнай эскадрыллі маёр П. за час вайны зрабіў 307 баявых вылетаў, збіў 22 самалёты ворага, адзін з іх тараніў у 1943 у раёне г. Ельня (Расія), 2 — у групавых баях. Да 1975 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «У паветры — Які» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСТЫ́ГА (Іван Іванавіч) (н. 10.4.1918, в. Сухаполь Архангельскага р-на, Башкортастан),
маршал авіяцыі (1975), Герой Сав. Саюза (1978). Засл.ваен.лётчыкСССР (1967). Беларус. Скончыў Энгельскае ваен. авіявучылішча (1940), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалт., 2-м Бел. і 1-м Укр. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, нач. паветрана-стралк. службы авіядывізіі, корпуса, камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, Беларускай, Вільнюскай, Каўнаскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны на камандных пасадах у ВПС (у 1967—77 нам. галоўнакаманд.) і інш. пасадах ва Узбр. сілах СССР і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́НАЎ (Аляксей Канстанцінавіч) (27.2.1920, в.Вял. Качатоўка Такароўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 1.8.1992),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). Ген.-маёр авіяцыі (1970). Скончыў Барысаглебскую авіяц. школу пілотаў імя В.П.Чкалава (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну лётчык-знішчальнік, у 1942—44 камандзір эскадрыллі, у 1944—45 нам. камандзіра авіяц. палка на Паўд.-Зах., Цэнтр., Бранскім, Сталінградскім, Паўд., Паўн.-Каўказскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Зрабіў 509 баявых вылетаў, збіў асабіста 16, у групавых баях 31 самалёт праціўніка. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НДЗІ (Раджыў) (29.8.1944, г. Бамбей, Індыя — 21.5.1991),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Сын І.Гандзі. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (Вялікабрытанія) і навук.-тэхн. каледжы «Імперыял» (Лондан), лётнай школе ў Дэлі. У 1968—80 лётчыкграмадз. авіяцыі. Дэп.Нар. палаты парламента (з 1981). У 1983 адзін з 5 ген. сакратароў партыі Інд.нац. кангрэс (Індзіра). Старшыня Руху, недалучэння (1984—86). У 1984—89 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр замежных спраў (1984—88). Праводзіў курс на асцярожнае рэфармаванне эканомікі, прымірэнне паміж індусамі і сікхамі. Аўтар шэрагу мірных знешне-паліт. ініцыятыў.
Літ.:
Абашкин А. Смена первого пилота: Почему Раджив Ганди и его партия потерпели поражение на всеобщих парламентских выборах // Новое время. 1989. № 51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАВЕ́Ц (Аляксандр Канстанцінавіч) (12.3.1915, в. Машканы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 6.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі аэраклуб, Ульянаўскую лётную школу (1935). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1942 на Паўн.-Каўказскім, Варонежскім франтах. Зрабіў 74 баявыя вылеты, удзельнічаў у 11 паветр. баях. Нам. камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Гаравец у час Курскай бітвы ўступіў у бой з 20 бамбардзіроўшчыкамі ворага, збіў 9 самалётаў — адзіны ў свеце лётчык, які ў адным баі збіў столькі самалётаў. Загінуў у гэтым баі. На 597-м км аўтамагістралі Масква—Сімферопаль, у Полацку, вёсках Ског і Машканы Сенненскага р-на яму пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́МАЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (24.2.1899, г. Цвер, Расія — 22.1.1985),
савецкі ваен. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1934), ген.-палк. авіяцыі (1944), засл.лётчыкСССР, праф. (1937). На ваен. службе з 1918. Скончыў школу лётчыкаў (1918). Удзельнік грамадз. вайны. У 1934 устанавіў сусв. рэкорд далёкасці палёту (больш за 12 тыс.км), у 1937 разам з А.Б.Юмашавым і С.А.Даніліным здзейсніў беспасадачны пералёт Масква—Паўн. полюс—ЗША. У Вял.Айч. вайну са снеж. 1941: камандзір авіядывізіі, потым каманд.ВПС Калінінскага фронту, 3-й і 1-й паветр. арміямі (удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944). У пасляваен. час на камандных пасадах у ВПС, у Мін-ве авіяц. прам-сці (1949—55).