У́ТКІН Валерый Сцяпанавіч (14.1.1922, с. Алёшына Разанскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1941). У Вял.Айч. вайну на фронце з ліст. 1941. Камандзір стралк. роты ст.лейтэнант У. вызначыўся 25.6.1944 у баях каля в. Святое Возера Рагачоўскага р-на: ён і С.Р.Дрынь са звязкамі процітанк. гранат кінуліся пад варожы танк, чым сарвалі контратаку праціўніка. Пахаваны ў г. Рагачоў, на магіле помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ХАРАЎ Пётр Міхайлавіч (7.1.1920, в. Грыневічы Лагойскага р-на Мінскай вобласці — 1987),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўд.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. і інш. франтах. Лейтэнант Бахараў вызначыўся ў вер. 1943: на тэр. Чарнігаўскай вобласці ўзвод бранябойшчыкаў пад яго камандаваннем адбіў атаку праціўніка; пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне група байцоў на чале з Бахаравым ліквідавала варожы заслон на в-ве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм. Да 1974 у органах МУС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБО́ВІК Уладзімір Аляксандравіч (7.7.1903, в. Немча Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1987),
генерал-лейтэнант (1959). У Чырв. Арміі з 1919. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Удзельнік грамадз. вайны на Паўд. фронце, да 1940 у Генштабе РСЧА, потым у Забайкальскай ваен. акрузе. У Вял.Айч. вайну на фронце з крас. 1944, камандзір дывізіі. Удзельнік вайны з Японіяй. Да 1968 у Сав. Арміі, на розных пасадах у ваен.ВНУ, Генштабе Узбр. Сіл СССР, ваен. аташэ, узначальваў дэлегацыю СССР пры Ваенна-штабным к-це ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў Аляксей Васілевіч (25.2.1913, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 6.6.1976),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Днепрапятроўскі чыг. тэхнікум (1932), Севастопальскую ваенна-авіяц. школу (1934). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, зрабіў 57 баявых вылетаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Штурман звяна авіяэскадрыллі далёкай разведкі ст.лейтэнант К. зрабіў 247 баявых вылетаў, збіў 14 самалётаў праціўніка. 3.3.1944 яго самалёт быў збіты. Пасля ампутацыі ног К. працаваў інструктарам авіяц. вучылішча, з 1947 загадчык арганізаванай ім дзіцячай б-кі на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЕ́ВІЧ Баляслаў Альбінавіч (21.11.1907, в. Дварэц Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.5.1969),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах, камандзір стралк. палка, дывізіі. З снеж. 1943 у Войску Польскім: нач. штаба корпуса, арміі, камандзір дывізіі. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Варшавы, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. У 1945—54 на адказных пасадах у Войску Польскім і Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕФЕ́ЎР (Lefebvre) Марсель (17.3.1918, г. Туркуэн, Францыя — 5.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945).
Засл. лётчык Францыі. З 1938 у арміі. З 1941 у радах «Змагарнай Францыі», з 28.11.1942 у складзе авіяэскадрыллі «Нармандыя» (пазней авіяполк «Нармандыя—Нёман»), Удзельнік Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Кёнігсбергскай аперацый. Лётчык-інструктар, камандзір эскадрыллі ст.лейтэнант Л. зрабіў 105 баявых вылетаў, правёў 30 паветр. баёў, збіў 11 самалётаў праціўніка. У баі самалёт Л. загарэўся, але ён давёў яго да свайго аэрадрома, памёр ад апёкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́РСКІ Сцяпан Іванавіч (27.12. 1896, в. Новыя Пескі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 16.4.1945),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну на Зах., 2-м Бел., 4-м і 1-м Укр. франтах: нам.нач. аператыўнага аддзела штаба фронту, нам.нач. штаба армій. Загінуў пры фарсіраванні р. Нэйсе ў Германіі. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛЬСКІ Сямён Пятровіч (15.9.1896, в. Ківачына Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.5.1964),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1929, 1934) і Генштаба (1948). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20 і сав.-фінл. 1930—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Ленінградскім, Волхаўскім, Карэльскім, 3-м Прыбалт. і 2-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нач. штаба, нам. камандуючага арміяй і войскамі Волхаўскай аператыўнай групы, камандзір корпуса, камендант г. Гданьск. У 1946—55 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛАЕ́ВІЧ Аляксей Мікалаевіч (14.2.1904, в. Астроўна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 2.3.1965),
генерал-лейтэнант (1958). Скончыў Маскоўскую артыл. школу (1927), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У Чырв. Арміі з жн. 1920. У Вял.Айч. вайну на Волхаўскім, Ленінградскім, Данскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: камандзір артпалка, нам.нач. артылерыі арміі, нам. камандуючага па тыле. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Яска-Кішынёўскай, Сілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. У 1945—63 у Сав. Арміі, нам.нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУШКО́Ў Адам Захаравіч (22.4.1918, в. Фядотава Буда Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.7.1976),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Рагачоўскае пед. вучылішча, Пушкінскае танк. вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1947). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1943 на 1-м Укр. фронце. Камандзір узвода танкаў-тральшчыкаў ст.лейтэнант П. вызначыўся 3—6.11.1943 пры вызваленні Кіева; забяспечыў праходы для танкаў у мінных палях, знішчыў артыл. батарэю, абоз, 4 аўтамашыны праціўніка. Да 1969 у Сав. Арміі.