Frével m -s, -

1) злачы́нства

2) святата́цтва, блюзне́рства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вінава́ты, -ая, -ае; -ва́т, -а.

1. Які правініўся ў чым-н., зрабіў злачынства.

Прызнаць вінаватым.

В. ў крадзяжы.

Я вінавата перад вамі.

2. поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны.

В. голас.

Вінавата (прысл.) паглядзець.

3. Які вінен каму-н., мае доўг.

Я яму в. трыццаць рублёў.

|| наз. вінава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДАНО́С заведама лжывы,

наўмыснае хлуслівае паведамленне органам улады пра злачынства, якое нібыта ўчынена або падрыхтоўваецца. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь адно са злачынстваў супраць правасуддзя. Абцяжваючымі адказнасць вінаватага ў Д. акалічнасцямі з’яўляюцца абвінавачанне ім абылганага ў асабліва небяспечным дзярж. або інш. цяжкім злачынстве ці спалучанае са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання, а таксама Д., зроблены з карыслівай мэтай.

т. 6, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАГРО́ЗА ў крымінальным праве,

выказаны ў любой форме намер прычыніць фіз., матэрыяльную ці інш. шкоду грамадскім або асабістым інтарэсам. У крымін. праве Рэспублікі Беларусь найб. небяспечныя віды П. — забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці шляхам падпалу і да т.п., якія ствараюць самаст. саставы злачынства. Разглядаецца заканадаўствам як сродак псіхічнага насілля над чалавекам і караецца ў крымін. парадку.

т. 11, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫСВАЕ́ННЕ АБО РАСТРА́ТА,

крымінальнае злачынства супраць уласнасці, якое заключаецца ў крадзяжы чужой маёмасці, даверанай вінаватаму. Адказнасць за П. або р. прадугледжана арт. 211 КК Рэспублікі Беларусь. З аб’ектыўнага боку прысваенне — неправамернае ўтрыманне (невяртанне) чужой маёмасці, якая даверана вінаватаму для пэўнай мэты, а растрата — адчужэнне і спажыванне такой маёмасці. Часам у тэорыі крымін. права растрата разглядаецца як прыватны выпадак прысваення.

т. 13, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трасало́гія

(ад фр. trace = след + -логія)

раздзел крыміналістыкі, які займаецца фіксацыяй і вывучэннем слядоў, пакінутых на месцы злачынства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЕРАДА́ЧА НА ПАРУ́КІ,

прававы інстытут вызвалення ад крымінальнай адказнасці за злачынства, якое не ўяўляла вял. грамадскай небяспекі, а асоба, якая яго ўчыніла, магла быць выпраўлена без выкарыстання крымін. пакарання. Адной з неабходных умоў магчымасці П.н.п. была наяўнасць хадайніцтва грамадскай арг-цыі або прац. калектыву, якія паручыліся за правапарушальніка. Існавала ў 1961—94. З-за неэфектыўнасці гэты ін-т выключаны з КК Рэспублікі Беларусь.

т. 12, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, дасягнуць якога-н. месца.

Клубок дакаціўся да парога.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Данесціся, пачуцца (пра гукі грому, гармат і пад.).

Здалёку дакаціўся грукат гармат.

3. перан. Апусціцца (у 2 знач.), дайсці да непрыемнасцей (разм.).

Д. да злачынства.

|| незак. дако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

monstrous [ˈmɒnstrəs] adj.

1. страшэ́нны, жу́дасны;

a monstrous lie страшэ́нная хлусня́;

a monstrous crime жу́даснае злачы́нства

2. страшэ́нна вялі́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

perpetrate [ˈpɜ:pətreɪt] v. fml (against/upon/on) зрабі́ць; учыні́ць;

perpetrate a crime/fraud/massacre учыні́ць злачы́нства/махля́рства/ма́савае забо́йства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)