зборнік сярэдневяковага германскага права. Складзены ў 1221—25 ням. юрыстам Эйке фон Рэпкаў, запісфеад. звычаяў Усх. Саксоніі. Аднак у ім знайшлі адлюстраванне і агульныя для феад. Германіі саслоўныя парадкі, а таксама пачатак развіцця таварна-грашовых адносін. «С.з.» складалася з 2 частак. Першая частка — земскае права (Landrecht), змяшчала асобныя палажэнні аб дзярж. пабудове Германіі (выбары імператара, падзел свецкай і духоўнай улады і г.д.), а таксама нормы цывільнага і крымін. права, суда і працэсу. Другая частка — леннае права (Lehnrecht), прысвечана васальным адносінам паміж феадаламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
датава́цца, ‑туецца; незак.
1. Абазначацца якой‑н. датай, адносіцца да якога‑н. часу. Рукапіс датуецца 17 стагоддзем. □ Апошні запіс датуецца 30 лістапада таго ж самага года — днём, калі курсанты здалі залікі і, атрымаўшы годнасць савецкіх афіцэраў, збіраюцца ісці на фронт.Арабей.
2.Зал.да датаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэагра́ма
(ад гр. rheos = цячэнне + -грама)
запіс напаўнення кроўю сасудаў і капіляраў, зроблены пры дапамозе рэографа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спірагра́фія
(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -графія)
запіс работы лёгкіх пры дапамозе спірографа (гл. таксама пнеўмаграфія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЖЭ́КСАН ((Jackson) Махалія) (Мехейлія; 26.10.1911, г. Новы Арлеан, ЗША — 27.1.1972),
амерыканская спявачка. З 1928 працавала з рознымі хар. і інстр. групамі, вылучылася пераважна выкананнем негрыцянскіх рэліг. песень і гімнаў (т. зв. «госпел»), а таксама спірычуэл. Яе першы запіс створаны ў 1934, найб. поспех набыла яе версія песні-госпел «Уздыміся крыху» (1945). У 1950-я г. шмат выступала на радыё і тэлебачанні, спявала на інаугурацыі Дж.Кенэдзі, у прэстыжных залах, у т. л. «Карнегі-хол», з аркестрам Э.Элінгтана, гастраліравала ў Еўропе. Па рэліг. матывах не выконвала блюзы, аднак зазнала ўздзеянне традыцыі іх выканання.