летапісныя помнікі, якія ўключалі летапісанне розных цэнтраў сярэдневяковай Русі і выкладалі гісторыю асобных абласцей і княстваў з агульнарус. пункту гледжання. У 12—13 ст. складаліся ў манастырах і пры двары ўладзімірскіх князёў, у 14—16 ст. — пераважна пры дварах мітрапалітаў і вял.рус. князёў. Характарызуюцца разнастайнасцю крыніц і шырынёй паліт. кругагляду. Паняцце «Агульнарускія летапісныя зборы» ўведзена А.А.Шахматавым. Іх з’яўленне ён звязваў з дзейнасцюрус. мітрапалітаў і датаваў пач. 14 ст. У сучаснай гіст. навуцы першым з агульнарускіх летапісных збораў прынята лічыць «Аповесць мінулых гадоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВАКА́Т (лац. advocatus),
асоба, якая аказвае юрыд. дапамогу грамадзянам, прадпрыемствам, установам і арг-цыям, выступае ў якасці абаронца абвінавачанага на следстве і ў судзе. На Беларусі адвакатам можа быць грамадзянін, які мае вышэйшую юрыд. адукацыю, стаж работы па спецыяльнасці не менш як 3 гады або прайшоў стажыроўку ў адвакатуры, здаў кваліфікацыйны экзамен і атрымаў ліцэнзію на права займацца адвакацкай дзейнасцю. Прафесія вядома на Беларусі з 16 ст. Функцыі адваката ў судах выконваў пракуратар, правы і абавязкі якога былі рэгламентаваны Статутам ВКЛ 1588. Гл. таксама Адвакатура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКІ (Валянцін Васілевіч) (н. 15.2.1924 в. Гослеў Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1968). Праф. (1969). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1951). З 1954 прарэктар Крыварожскага гарнаруднага ін-та. З 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (да 1987 прарэктар). Навук. працы па арганізацыі і кіраванні вытворчасцю. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя, планаванне і кіраванне дзейнасцю прамысловага аб’яднання (прадпрыемства)» (1984), «Эканоміка прамысловасці СССР» (1984), «Тэорыя аналізу гаспадарчай дзейнасці» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГІУС ((Bergius) Фрыдрых) (11.10.1884, Гольдшмідэн, цяпер у межах Вроцлава, Польшча — 30.3.1949),
нямецкі хімік-тэхнолаг. Скончыў Брэслаўскі ун-т (1907). Працаваў ва ун-тах Берліна і Гановера. У 1910 на свае сродкі стварыў лабараторыю, у 1914 стаў прадпрымальнікам. З 1938 займаўся вытв.дзейнасцю ў канцэрне «І.Г.Фарбэніндустры». Распрацаваў метады высокага ціску ў хіміі і хім. тэхналогіі. Прапанаваў працэсы гідрагенізацыі вугалю і ператварэння цэлюлозы ў кармавы цукар, што забяспечыла Германію ў гады 2-й сусв. вайны жыццёва неабходнымі рэсурсамі. Нобелеўская прэмія 1931 (разам з К.Бошам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНЫ ІНСТЫТУ́Т,
арганізацыя або ўстанова (кампанія, фонд, карпарацыя і інш.), якая займаецца пасрэдніцкай або кансультатыўнай дзейнасцю на рынку каштоўных папер. Заснавальнікамі І.і. могуць быць юрыд. і фіз. асобы, у т. л. і замежныя. У якасці І.і. могуць выступаць камерцыйныя банкі. І.і. павінен атрымаць спец. ліцэнзію, адпавядаць устаноўленым кваліфікацыйным патрабаванням, мець мінімальны неабходны статутны фонд. У выпадку аб’явы ін-та неплацежаздольным, усе працуючыя ў ім спецыялісты аўтаматычна пазбаўляюцца кваліфікацыйных атэстатаў і могуць прыступіць да такой работы ў інш. І.і. толькі пасля паўторнага атрымання спец. атэстата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСРО́П МАШТО́Ц (каля 362, с. Хацэкац, правінцыя Тарон, Арменія — 17.2.440),
армянскі вучоны, манах-асветнік; стваральнік арм. алфавіта (405—406), пачынальнік пісьменнасці, асветніцкага руху ў Арменіі. Адукацыю атрымаў у мясц. грэчаскамоўных школах. Валодаў некалькімі мовамі, у т. л. сірыйскай, перс., грэч. Займаўся прапаведніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю. Разам з вучнямі пераклаў з сірыйскай мовы на арм. Біблію (часткова), філас. і рэліг. творы. Аўтар кнігі хрысц. павучанняў, духоўных песень («шараканаў-пакаянняў», усяго каля 130). Арм. царквой прылічаны да святых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ПАСТЭ́РАЎСКАЯ СТА́НЦЫЯ,
медыцынская ўстанова ў Мінску, якая займалася вырабам антырабічнай (супраць шаленства) вакцыны, правядзеннем антырабічных прышчэпак, дыягнастычным даследаваннем жывёл на шаленства і барацьбой з эпідэміямі; была таксама навукова-практычным цэнтрам па падрыхтоўцы ўрачоў для Мінскай губ. Адкрыта 2.2.1911. Пры станцыі працавалі хіміка-бактэрыял. і суд.мед. лабараторыі. Займалася таксама н.-д.дзейнасцю (даследавалі бактэрыялогію туберкулёзнай палачкі, хворых на малярыю). З лета 1920 да ліп. 1922 не дзейнічала. У 1924 станцыя пераўтворана ў пастэраўскае аддзяленне Бактэрыял. (Пастэраўскага) ін-та (зараз Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апе́ка, ‑і, ДМ апецы, ж.
1. Мерапрыемствы па ахове правоў і інтарэсаў асоб, якія не могуць самі весці сваіх спраў. Устанавіць апеку над малалетнім.// Нагляд над дзяржавай (ахова яе правоў, клопаты пра яе развіццё і пад.), які ператвараецца капіталістычнымі краінамі ў эксплуатацыю і аграбленне падапечных дзяржаў. Міжнародная апека.
2. Нагляд, кантроль над чыёй‑н. дзейнасцю. Выйсці з-пад апёкі.
3. Асобы, установы, арганізацыі, якія ажыццяўляюць апеку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць У.І. Леніну. Ленінскія словы.// Звязаны з жыццём і дзейнасцю У.І. Леніна. Ленінскія мясціны.// Уласцівы У.І. Леніну; такі, як у У.І. Леніна. Ленінскі стыль работы.// Названы ў гонар У.І. Леніна, прысвечаны памяці У.І. Леніна. Ленінская прэмія.
2. Створаны У.І. Леніным. Ленінская тэорыя дыктатуры пралетарыяту.// Які адпавядае прынцыпам ленінізма. Ленінскія нормы партыйных паводзін. Ленінская нацыянальная палітыка.
•••
Ленінскі прызыўгл. прызыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кар’е́ра, ‑ы, ж.
1. Высокае становішча ў грамадстве, дасягнутае дзейнасцю ў якой‑н. галіне; вядомасць, слава. Рабіць кар’еру. Бліскучая кар’ера. □ Рыхтэр будзе таксама ўпарты: ад таго, ці выкрые ён падпольную арганізацыю, залежыць яго кар’ера.Мікуліч.
2. Род дзейнасці; прафесія, занятак. Ваенная кар’ера. Артыстычная кар’ера. □ Хлопцы, якія жывуць з Блізнюком у адным пакоі, расказвалі, што Раман, трызнячы кар’ерай філосафа і трыбуна, нават у сне гаворыць свае прамовы...Сабаленка.
[Іт. carriera — жыццёвы шлях.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)