exactly

[ɪgˈzæktli]

adv.

дакла́дна, ро́ўна; якра́з

exactly half a dollar — ро́ўна паўдаля́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вару́нкі, ‑аў; адз. варунак, ‑нка, м.

Абставіны, умовы. Не лёгкімі былі варункі жыцця ў Азаркевіча. Гурскі. Хвіліну жанчыны моўчкі пазіралі адна на адну, і кожная з іх намагалася ўспомніць дакладна варункі былых сустрэч. Мікуліч.

[Ням. Wahrung.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілюзіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік ілюзіянізму (у 1 знач.).

2. Цыркавы і эстрадны артыст, які валодае майстэрствам ілюзіянізму (у 2 знач.); фокуснік. Дакладна і без напружання выступаў з запаленымі цыгарамі ілюзіяніст. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pünktlich a

1. a дакла́дны, пунктуа́льны, акура́тны

2. adv своечасо́ва, дакла́дна, акура́тна, пунктуа́льна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ры́хт, ры́хцік, рыхтык ’якраз, дакладна’ (ТСБМ; шальч., гарад., беласт., астрав., паст., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Янк. 2; бераст., шчуч., пінск. ЛА, 3; Выг.), ’акурат, у момант, хутка’ (Сцяшк.), ры́хтык ’вельмі падобны на каго-небудзь’ (капыл., Нар. словатв.), ’якраз, якраз як’, ’быццам, як’ (Сцяц.), ры́хцік ’аднолькавы, падобны’ (браг., З нар. сл.; в.-дзв., Шат.; Янк. Мат.), ’акурат’ (калінк., З нар. сл.), ’дакладна’, ’якраз’, ’падобна’, ’зусім’ (ТС), ры́хты ’такі ж, падобны’ (лях., Сл. ПЗБ), рыхцю́сенькі ’вельмі падобны’ (Сцяшк. Сл.), рыхцю́тко ’якраз, вельмі добра’ (Сл. Гродз.), рыхт: рыхт у рыхт ’такі самы’ (ТСБМ), рыхдакладна’ (ТС), ры́хтачкі ’як дзве каплі вады’, ’якраз’, ’дакладна’ (дзярж., Нар. сл.), ’падобны’ (кіраў., Нар. сл.), рыхты́чна ’падобна’ (Сцяшк. Сл.), рыхты́чны ’падобны’ (Сцяшк. Сл.), рэ́хт выкл. ’няхай будзе так’ (Нас.), ’накшталт, якраз’ (ТС), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.), рэ́хта ’канец, гатова’ (ТС). Сюды ж ры́сцік ’хутка’ (валож.). З ням. richtig ’правільны’, ’патрэбны’, ’сапраўдны’, верагодней за ўсё праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЎЧО́К Алесь, бел. нар. казачнік. Селянін з в. Крылоўшчына Навагрудскага пав. У 1901 польскі лінгвіст Э.Кліх запісаў ад яго 18 казак і апавяданняў, урыўкі з якіх надрукаваў, дакладна перадаўшы асаблівасці мясц. дыялекту. У традыц. бытавых казачных сюжэтах («Як поп цяліўся», «Марка Багаты» і інш.) Ваўчок самабытна развіваў сац. матывы, жыва перадаваў жанравыя сцэнкі.

Тв.:

[Казкі] // Materiały i prace Komisji językowej Akademii Umiejętności. Kraków, 1903. T. 2, z. 1.

т. 4, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІМІ́Т у матэматыцы,

адно з найважнейшых паняццяў матэматычнага аналізу. Л. функцыі дазваляе даследаваць аналітычныя ўласцівасці функцыі: неперарыўнасць, дыферэнцавальнасць, інтэгравальнасць.

Л. функцыі 𝑓(z) у пункце z = a ёсць лік A, да якога неабмежавана набліжаецца значэнне функцыі 𝑓(z), калі z імкнецца да α (запісваецца lim za 𝑓(z) = A ).

Больш дакладна: лік A наз. Л. функцыі 𝑓(z) у пункце z = a, калі для адвольнага дадатнага ліку ε можна ўказаць такі дадатны лік δ, што для ўсіх значэнняў z, якія задавальняюць |za|<δ, і не супадаюць з a, выконваецца ўмова |𝑓(z)−A|<ε. Л. паслядоўнасці лікаў a1, a2, ... an, ... ёсць лік a, да якога неабмежавана набліжаюцца ўсе члены паслядоўнасці, пачынаючы з некаторага дастатковага вял. нумара (запісваецца lim n an = a ). Больш дакладна: лік a наз. Л. паслядоўнасці a1, a2, ... an, ..., калі для адвольнага дадатнага ліку ε можна ўказаць такі нумар N, што для ўсіх членаў паслядоўнасці з нумарам n>N мае месца ўмова |ana|<ε. Паняцце Л. ўжываецца да дыскрэтных і пераменных паслядоўнасцей, якія мяняюцца неперарыўна.

А.​А.​Гусак.

т. 9, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзяся́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Лік 10.

2. Група з дзесяці чалавек або дзесяці аднародных прадметаў.

Д. лепшых супрацоўнікаў.

3. Назва чаго-н., абазначанага лікам 10 (разм.).

Трапіць у дзясятку (дакладна ў цэнтр мішэні). Паехаў на дзясятцы (на трамваі, тралейбусе, аўтобусе пад №10).

4. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі.

5. Найвышэйшая школьная адзнака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сна́йпер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяльна падрыхтаваны стралок вышэйшай кваліфікацыі, які дасканала валодае майстэрствам выключна трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання і звычайна паражае цэль з першага стрэлу.

С., як правіла, узброены вінтоўкай з аптычным прыцэлам.

2. перан. Той, хто дзейнічае трапна і дакладна.

На футбольным полі ён — с.

|| прым. сна́йперскі, -ая, -ае.

С. агонь (трапны, дакладны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патра́піць, -плю, -піш, -піць; зак. (разм.).

1. у каго-што, на што. Папасці, пацэліць.

Не п. рукой у рукаў.

2. Апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

Як ты сёння патрапіла аж у горад?

3. каму. Дагадзіць.

Яму цяжка п.

4. з інф. Змагчы, здолець зрабіць што-н.

Я не патрапіў дакладна адказаць ім.

|| незак. патрапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)