АБРАМО́ВІЧ (Антон Іванавіч) (1811?, Віцебскі пав. — пасля 1854),
бел. кампазітар. Пасля 1832 жыў у Пецярбургу. Быў вядомы як піяніст-выканаўца і педагог, склаў школу ігры на фп. Адзін з першых пачаў ствараць нац.-характэрныя творы, у аснове якіх мелодыі бел.нар. песень і танцаў: праграмная 8-часткавая паэма «Беларускае вяселле», п’есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фп., песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я.Баршчэўскага і інш.
Літ.:
Мальдзіс А.І. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969;
Кісялёў Г. Радок у энцыклапедыю // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРЫЧЭ́ЎСКІ (Аляксей Іванавіч) (2.3.1914, г. Вялікі Усцюг, Расія — 4.3.1987),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў тэатр. студыю ў Архангельску (1932). Працаваў у т-рах Вялікага Усцюга, Калініна, Ціраспаля і інш. У 1950—84 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вызначаліся арганічнасцю і жыццёвай праўдай. Сярод лепшых роляў бел. рэпертуару: Снапок («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага), Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Вартаўнік Варэніч («Трывога» А.Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К.Крапівы). Паспяхова выступаў у п’есах А.Астроўскага і М.Горкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМІТРЫЯ́ДЗІ (Адысей Ахілесавіч) (н. 7.7.1908, г. Батумі, Аджарыя),
грузінскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1958). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936, клас І.Мусіна). У 1937—74 (з перапынкамі) дырыжор, у 1952—65 гал. дырыжор Груз.т-ра оперы і балета. У 1965—73 у Вял. т-ры. У 1947—52 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Грузіі. Выкладаў у Тбіліскай (1937—41 і з 1957, праф. з 1961) і Маскоўскай (1968—73) кансерваторыях. Першы выканаўца шматлікіх твораў сав. кампазітараў. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены многія оперы і балеты. Дзярж. прэмія Грузіі 1989.
рускі акцёр. Выхаванец Пецярбургскага тэатр. вучылішча (1816—29). У 1829 прыняты ў Пецярбургскі т-р. Спачатку выконваў невял. ролі ў трагедыях, меладрамах. операх (партыі барытона). З 1831 выступаў пераважна ў вадэвілях. Жывасць і прастата ігры. прыгожы голас, уменне танцаваць і свабодна трымацца на сцэне прынеслі яму асаблівы поспех у ролях «свецкіх ветрагонаў» і «камічных старых»: Фрэйтаг, Макар Губкін («Дзяўчына-гусар», «Студэнт, артыст, харыст і аферыст» Ф.Коні), Жавіяль («Страпчы пад сталом» Дз.Ленскага) і інш. Першы выканаўца ролі Хлестакова («Рэвізор» М.Гогаля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МАРКАС ((Domarkas) Юозас) (н. 28.7.1936, в. Варкаляй Плунгескага р-на, Літва),
літоўскі дырыжор. Нар.арт. Літвы (1974), нар.арт.СССР (1986). Скончыў Вільнюскую (1960, клас кларнета) і Ленінградскую (1960, клас І.Мусіна) кансерваторыі. З 1964 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. філармоніі. З 1965 выкладае ў Літ. кансерваторыі. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Ф.Гендэля, К.Орфа, Г.Малера, Б.Бартака, Б.Брытэна, П.Хіндэміта, К.Дэбюсі, Б.Марціну і інш. Першы выканаўца многіх сімф. твораў літ. кампазітараў. Дзярж. прэмія Літвы 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ДМЕН ((Goodman) Бені) (Бенджамін Дэйвід; 30.5.1909, г. Чыкага, ЗША — 13.6.1986, амерыканскі джазавы віртуоз-кларнетыст, кампазітар, кіраўнік джаз-аркестра. З 1921 выступаў з рознымі (з 1934 з уласным) джазавымі калектывамі; адзін з першых практыкаваў сумеснае музіцыраванне неграў і белых. Адзін з заснавальнікаў стылю свінг (празваны «каралём свінгу»),
выпрацаваў індывід. віртуозна-імправізацыйны стыль ігры на кларнеце. Вядомы і як выканаўцаакад. музыкі (у т. л. канцэрта В.А.Моцарта, а таксама прысвечаных Гудмену твораў для кларнета Б.Бартака, А.Копленда, П.Хіндэміта, І.Стравінскага, Д.Міё і інш.). Аўтар камерных джазавых твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РЫН (сапр.Табашнікаў) Мікалай Анфілохіевіч
(н. 25.12.1917, ст. Чарняўская Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. артыст эстрады. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў тэатр. студыю Чэлябінскага драм.т-ра (1939). Працаваў у філармоніях Чэлябінска, Арла, Бранска. У 1948—81 чытальнік Бел. філармоніі. Творчай манеры ўласціва высокая патэтыка. Рэжысёр і выканаўцаліт. кампазіцый: «Вецер з Волгі» А.Вялюгіна, «Паэзія роднага краю» (П.Броўкі, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка), «Кніга пра байца» (па творах А.Твардоўскага), «Паэты ўсміхаюцца і смяюцца» (па творах А.Пушкіна, М.Лермантава, У.Маякоўскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЫ́НІНА (Марына Аляксееўна) (н. 24.6.1908, г. Ачынск Краснаярскага краю, Расія),
расійская кінаактрыса. Нар.арт.СССР (1950). Скончыла Ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1933). У 1933—35 актрыса МХАТ. У кіно дэбютавала ў фільме «Варожыя сцяжыны» (1935). Выканаўца лірыка-камед., меладрам. і вострахарактарных роляў у фільмах рэж. І.А.Пыр’ева: «Багатая нявеста» (1938), «Трактарысты» (1939), «Свінарка і пастух» (1941), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944), «Сказанне пра зямлю Сібірскую» (1948), «Кубанскія казакі» (1950), «Выпрабаванне вернасці» (1954) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1942, 1946, 1948, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 12.1.1925, в. Гольева Краснагорскага р-на Маскоўскай вобл.),
расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Расіі (1970). З 1953 працаваў у тэатрах г. Уладзімір, на Д. Усходзе. У 1972—85 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выканаўцадрам. роляў. Сярод роляў у Гродзенскім т-ры: Караваеў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Цясленка («Апошні шанц» В.Быкава), Цімоха («Вечар» А.Дударава), Каргін («Цяжкае абвінавачванне» Л.Шэйніна), бацька Цярэнція («Жорсткія гульні» А.Арбузава), дзед Сцёпачка («Печ на коле» Н.Сямёнавай) і інш.
расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1960). З 1957 гал. дырыжор аркестра Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1960 — Ансамбля нар. танца СССР. З 1973 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Аркестра рус.нар. інструментаў. З 1985 адначасова выкладае ў Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1991 праф.). Першы выканаўца пералажэнняў для аркестра рус.нар. інструментаў многіх твораў муз. класікі, сучасных рас. і замежных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1991.