наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалт. (ген. арміі І.Х.Баграмян) і 3-га Бел. (ген. арміі І.Д.Чарняхоўскі) франтоў 23—28 чэрв.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 5-я, 6-я і 11-я гв., 31, 39, 43, 5-я гв.танк., 1-я і 3-я паветр. арміі, 1-ы танк. корпус. Каардынаваў дзеянні франтоў Маршал Сав. Саюза А.М.Васілеўскі. Задача аперацыі — разграміць віцебска-лепельскую, віцебскую, аршанскую групоўкі ням. абарончага рубяжа «Пантэра», выйсці да р. Бярэзіна. У ходзе аперацыі з удзелам партыз. брыгад вызвалены Шуміліна (23 чэрв.), Багушэўск, Бешанковічы, Сянно (25 чэрв.), Віцебск (гл.Віцебскі «кацёл»), Дуброўна, Талачын (26 чэрв.), Орша, Чашнікі (27 чэрв.), Лепель (28 чэрв.), сав. войскі выйшлі на р. Бярэзіна і стварылі ўмовы для наступлення на Мінск і тэр. Прыбалтыкі. 62 злучэнням і часцям Сав. Арміі нададзены ганаровыя найменні «Віцебскіх», 11 — «Аршанскіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФАЛЬГА́РСКАЯ БІ́ТВА 1805,
адна з вырашальных марскіх бітваў перыяду напалеонаўскіх войнаў. Адбылася 21.10.1805 каля мыса Трафальгар (атл. ўзбярэжжа Іспаніі недалёка ад порта Кадыс) паміж англ. (27 лінейных караблёў, камандуючы віцэ-адм. Г.Нельсан) і франка-ісп. (18 франц. і 15 ісп. лінкораў, каманд. віцэ-адм. П.Вільнёў) эскадрамі. Франка-ісп. эскадра, заблакіраваная са жн. 1805 у раёне Кадыса караблямі Нельсана, па загадзе Напалеона I 20 кастр. рушыла з гэтага порта, каб без бою выйсці ў Міжземнае мора. Але 21 кастр. пры спробе ўхіліцца ад сутыкнення з праціўнікам павярнула на Пн, яе строй перарэзалі 2 калонамі (15 і 12 караблёў) англ. сілы, якія атакавалі цэнтр і ар’ергард калоны. У ходзе больш чым 5-гадзіннага бою франка-ісп. эскадра страціла 18 караблёў (з іх 17 захоплена) і 7 тыс.чал., англійская — 1700 чал., у т. л. Нельсана (смяротна паранены). Перамога ў гэтай бітве забяспечыла Вялікабрытаніі панаванне на моры і ўскладніла сувязь Францыі з яе калоніямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
álle усе́;
~ seinразм. (с)ко́нчыцца, вы́йсці
гл. all 1)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ізбе́г ’уцякач’ (Нас.), параўн. рус.арханг., паўн.избе́г воды ’канец адліву’, ст.-рус.избѣгъ ’уцёкі’ (1340 г.), ’праход у гарах; месца, дзе можна выйсці’. Відаць, працягвае ст.-рус.избѣгъ — бязафікснае ўтварэнне ад избегати ’ўцякаць’. Гл. бег. У бел. мове перанос назвы дзеяння на асобу па яе схільнасці да адпаведнага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́муж.
1.прысл. У выразах: пайсці (выйсці, зайсці) замужза каго — стаць чыёй-н. жонкай; выдаць (аддаць) замужза каго — садзейнічаць уступленню ў шлюб жанчыны; браць (узяць) замуж — жаніцца (ажаніцца) з кім-н.
2.у знач.наз.за́муж, -а, м. Замужжа, шлюб (разм.).
Няўдалы з. быў у яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
атрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. З’явіцца ў выніку чаго-н., выйсці.
На здымку ён атрымаўся надта прыгожы.
Раман атрымаўся цікавы.
З яго атрымаецца добры спецыяліст.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца як вынік чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адлучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак.
1. Пакінуць якое-н. месца на нейкі час; часова выйсці.
А. на мінутку з дому.
2. Аддзяліцца, адысці ад каго-, чаго-н.
А. ад калоны людзей.
|| незак.адлуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.адлу́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Самавольная а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
штурхані́на, ‑ы, ж.
Цісканіна, сумятня ў натоўпе, у цеснаце. Пачынаецца звычайная штурханіна каля вешалкі.Жычка.[Жанчына:] — Чамусьці толькі адны пярэднія дзверы [у аўтобусе] адчынены, ні ўвайсці, ні выйсці без штурханіны...Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насу́страчнареч.
1. навстре́чу;
вы́йсці н. — вы́йти навстре́чу;
2.предлог сдат. навстре́чу;
ісці́ н. го́сцю — идти́ навстре́чу го́стю
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́блытаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Разблытаўшы, выняць, вызваліць з путаў. Выблытаць птушку з сіла.
2.перан.Разм. Памагчы выйсці з цяжкага становішча. Выблытаць з небяспечнай справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)