адна з найб. значных плыней сав. неафіц. мастацтва (андэграўнду). Узнік у 1970-я г. ў творчасці рас. мастакоў В.Комара і А.Меламіда як ідэйная і эстэт. рэакцыя на панаваўшы метад сацыялістычнага рэалізму (парадыйная назва «С.а.» — літаральна «сацыялістычнае мастацтва»). С.-а. імкнуўся да пазбаўлення мастацтва ад ідэалаг. стэрэатыпаў, іранічна выкарыстоўваў і гратэскна (часам эпатажна) перапрацоўваў сімвалы сав. дзяржаўнасці, лозунгі камуніст. агітацыі і інш. Стылістычна не аформіўся ў дакладна вызначаны кірунак, аб’ядноўваў розных па творчай манеры мастакоў (Б.Арлоў, Р.Брускін, А.Касалапаў, Р.Лебедзеў, Дз.Прыгаў, Л.Сокаў і інш.). Прадстаўнік С.-а. на Беларусі — А.Пушкін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
definitive
[dɪˈfɪnətɪv]
adj.
1) заклю́чны; канча́льны, канчатко́вы
definitive word — канчатко́вае, апо́шняе сло́ва
2)
а) азнача́льны
б) устано́ўлены, вы́значаны
3) найбо́льш по́ўны або́ вераго́дны
a definitive edition — найбо́льш по́ўнае выда́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
appoint
[əˈpɔɪnt]
v.t.
1) прызнача́ць
2) усталёўваць, вызнача́ць
A day was appointed for a meeting — Быў вы́значаны дзень на сход
3) аснашча́ць, забясьпе́чваць
well (badly) appointed — до́бра (бла́га) асна́шчаны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Суса́к ’вадзяная ці балотная расліна, Butomus L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’банцушнік парасонавы, Butomus umbellatus L.’ (Некр. і Байк.). Цюркізм, але дакладная крыніца не вызначаны Мяркулава (Очерки, 55–56) параўноўвае з баш.сǝскə ’кветка’, чув. çеçке, тат.сǝсǝк ’тс’, таму што расліна цвіце прыгожымі ружовымі кветкамі; як вадзяная расліна звязваецца з тур.susak ’вядро, коўш’, кірг.сууса ’хацець піць’, тат.сусау ’тс’ (Дзмітрыеў, Строй, 544). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 482. Беларускае, відаць, з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
узако́нены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узаконіць.
2.узнач.прым. Устаноўлены, вызначаны якім‑н. законам, пастановай. Я лаўлю [рыбу] ўзаконеным метадам, — сказаў Вярстоўскі.Гаўрылкін.Не любіў і не паважаў [Фокін] аўтарытэтаў, апрача свайго, а ўзаконеныя правілы і распараджэнні лічыў, што яны пісаліся не для яго.Машара.// Які стаў звычайным, перастаў хваляваць, звяртаць на сябе ўвагу. [Дзядзька Міша:] — Гэта не гульня, не спорт,.. а .. узаконенае калецтва!Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́дыус-ве́ктар
(ад радыус + вектар)
1) вектар, накіраваны ў вызначаны пункт з пэўнага зададзенага раней пункта (полюса);
2) астр. адлегласць у дадзены момант ад Сонца да планеты, што рухаецца па сваёй арбіце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
су́джаны
1. (кагосудзілі) vórbestraft;
ён быў дво́йчы су́джаны er ist zwéimal vórbestraft;
2. (вызначанылёсам) vergönnt, geglückt, beschíeden; durch des Schícksals Fügung;
3.у знач.наз.м. (жаніх) Bräutigam m -s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
фарва́тэр
(гал. vaarwater, ад varen = плаваць + water = вада)
1) водны шлях для бяспечнага праходу суднаў, звычайна вызначаны сігнальнымі знакамі (бакенамі, вехамі, буямі);
2) перан. сфера якога-н. уплыву, асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРМАГЕДО́Н (грэч. Armagedōn),
паводле Бібліі месца збору сіл Сатаны для вырашальнай бітвы з Богам; у шырокім сэнсе — сімвал спрадвечнага процістаяння і апошняй бітвы Дабра са Злом. Такая ідэя выказана ў Старым запавеце, але тэрмін армагедон і канкрэтызаваны сюжэт належыць Адкрыццю св. Іаана Багаслова (Апакаліпсіс), паводле якога гэты паядынак павінен скончыцца перамогай Хрыста і Страшным судом, на якім канчаткова будзе вызначаны лёс усіх уваскрэслых: выратаваныя пойдуць у «нябесны Іерусалім», а недараваныя — у пекла. Ідэя армагедону ў рознай інтэрпрэтацыі падаецца некаторымі пратэстанцкімі канфесіямі (адвентыстамі, сведкамі Іеговы, Царквой уніфікацыі і інш.). Яна цесна звязана з хрысц, вучэннямі эсхаталогіі, прадвызначэння, хіліязму, а таксама з’яўляецца падставай для апалогіі ці абвяржэння канцэпцыі новай сусв. вайны, катастрофы і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТО́П (ад бія... + грэч. topos месца),
участак зямной паверхні (сушы або вадаёма) з аднатыпнымі абіятычнымі ўмовамі асяроддзя (рэльеф, глебы, клімат і інш.), які займае вызначаныбіяцэноз; неарган. кампанент біягеацэнозу. Характэрны для дадзенага біятопа комплекс умоў вызначае відавы склад арганізмаў, асаблівасці іх існавання, трапляе пад уплыў біяцэнозу і мяняецца ад яго ўздзеяння.
Для фізіка-геагр. умоў Беларусі характэрны біятопы: балоты (нізінныя, пераходныя, вярховыя), лясы (хваёвыя, яловыя, альховыя, бярозавыя і інш.), лугі (заліўныя, сухадольныя), палі, прэсныя воды (рэкі, азёры, вадасховішчы). Пераўтваральная дзейнасць чалавека на біятоп можа прывесці да непажаданых змен у біягеацэнозах ці поўнага іх разбурэння, што адмоўна ўплывае на склад і размеркаванне фауны і флоры. Падобныя біятопы аб’ядноўваюць у біяхоры, сукупнасці якіх складаюць біяцыклы.