адносна невял. формы рэльефу (яры, лагчыны, марэнныя грады, дзюны, карставыя паглыбленні і інш.), утвораныя пераважна экзагеннымі працэсамі; звычайна з’яўляюцца дэталямі морфаструктуры. Паводле працэсаў акумуляцыі і дэнудацыі адрозніваюць М., абумоўленую дзейнасцю водных патокаў, ледавікоў, ветру і інш. Падзяляецца на сучасную (адлюстроўвае існуючыя морфакліматычныя ўмовы) і рэліктавую, у якой захоўваецца палеазанальнасць. Пры стабільнасці фізіка-геагр. умоў, цыклічнасці іх характару развіваецца спадчынная М. На Беларусі пераважае рэліктавая ледавіковая М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАПРА́ВАЧНЫЯ СРО́ДКІ,
сродкі, якія выкарыстоўваюцца для пераправы войск і баявой тэхнікі пры пераадоленні водных перашкод. Бываюць табельныя (штатныя), індывідуальныя, мясц. і падручныя. Да табельных адносяцца пантонныя паркі, пераправачна-дэсантныя сродкі, мостаўкладчыкі, механізаваныя масты, разборныя метал. масты (гл.Мост ваенны), танкавыя плаўсродкі, дэсантныя лодкі і інш. Індывідуальныя П.с. — плавальныя касцюмы і выратавальныя камізэлькі. Выкарыстоўваюць таксама П.с. мясц. (судны, баржы, катэры, лодкі, паромы і інш.) і падручныя (бочкі, бітоны, бярвёны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ТЫЙ (Pythium),
род ааміцэтавых грыбоў сям. пітыевых. Каля 140 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомы П.Дэбарыяна (P. debaryanum). Развіваецца на ўсходах цукр. буракоў, агуркоў, капусты, радысу радыскі*, сеянцах елкі і хвоі. Узбуджальнік караняеду буракоў і чорнай ножкі.
Міцэлій аднаклетачны, разгалінаваны, тонкі, павуціністы. Зааспоры пры прарастанні ўтвараюць парастак. Аагоніі шарападобныя, антэрыдыі булавападобныя. Ааспоры адзіночныя, празрыстыя або карычняватыя. Паразітуюць на водных і наземных раслінах, шкоднікі с.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
забруджванне навакольнага асяроддзя ў выніку с.-г. дзейнасці чалавека; адна са значных праблем аховы прыроды, у т. л.водных аб’ектаў. Узнікае пры выкарыстанні пестыцыдаў, фунгіцыдаў, дэфаліянтаў (асабліва пры парушэнні тэхналогіі іх захоўвання і выкарыстання); унясенні мінер. угнаенняў у колькасці, большай за неабходную (засваяльную) раслінам (асабліва пры паверхневым сцёку з палёў у вадаёмы); паступленні адходаў і сцёкаў жывёлагадоўчых ферм; эксплуатацыі і абслугоўванні с.-г. тэхнікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расса́ Густыя зараснікі розных водных траў тыпу рагалісніку Ceratophyllum demersum L., урэчніку Potamogeton natans L. і інш., якія добра ядуць рыбы, вадаплаўныя птушкі і іншыя жывёлы (Віц.Кузн.Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ба́кен
(гал. baken)
паплавок на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для абазначэння фарватэру і месцаў, небяспечных для плавання суднаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хрызамана́ды
(ад хрыза- + гр. monas, -ados = адзінка)
група ніжэйшых водных арганізмаў, якія жывуць пераважна ў планктоне прэсных вадаёмаў і мораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАСУЛЬФА́ТЫ, бісульфаты, гідрагенсульфаты,
кіслыя солі сернай кіслаты. У цвёрдым стане вылучаны гідрасульфаты шчолачных металаў (напр., гідрасульфат калію KHSO4, бясколерныя крышталі, tпл 220 °C, шчыльн. 2400 кг/м³).
Гідрасульфатыц шчолачна-зямельных і некаторых інш. металаў існуюць толькі ў водных растворах. Атрымліваюць узаемадзеяннем сернай к-ты з сульфатамі і хларыдамі адпаведных металаў. Выкарыстоўваюць гідрасульфаты калію і натрыю як кампанент флюсу ў металургіі, рэагент для пераводу (сплаўленнем) нерастваральных аксідаў (напр., аксіды алюмінію, жалеза і інш.) у растваральныя сульфаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬДЭ́ЗІЯ (Caldęsia),
род кветкавых раслін сям. шальнікавых. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі — К. відомцалістая (C. parnassifolia). Рэдкі водна-балотны від (Лоеўскі р-н).
Шматгадовая травяністая расліна выш. 10—100 см з кароткім тонкім карэнішчам, на якім утвараюцца зімавальныя пупышкі (імі расліна расплоджваецца). Лісце акруглае, у разетцы, у наземных форм невялікае, на кароткіх чаранках; у водных — буйное, доўгачаранковае, плавае, падводнае стужкападобнае. Кветкі двухполыя, няправільныя, дробныя, белыя. Плод — шматарэшак. Выміраючыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕСО́ННАЯ ХВАРО́БА,
від дэкампрэсійнай хваробы, якая ўзнікае пры хуткіх пад’ёмах на паверхню з вял.водных глыбінь. Бывае пасля кесонных і вадалазных работ пры парушэнні правіл дэкампрэсіі (паступовага пераходу ад высокага да нармальнага атм. ціску). Адрозніваюць лёгкую, сярэднюю і цяжкую формы К.х. Прыкметы: сверб, болі ў суставах і мышцах, галавакружэнне, парушэнні мовы, зацямненне свядомасці, паралічы. Лячэнне: рэкампрэсія ў лячэбных шлюзах (паўторнае ўздзеянне на хворага павышаным ціскам да ўзроўню, пры якім знікаюць сімптомы К.х.).