мінімум агранамічных ведаў, неабходных для работы ў сельскай гаспадарцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Domänef -, -n
1) гіст. дзяржа́ўная маёмасць
2) во́тчына
3) перан. галіна́ (ведаў)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
объёмв разн. знач. аб’ём, -му м.;
объём кни́ги аб’ём кні́гі;
объём зна́ний аб’ём ве́даў;
объём поня́тияфилос. аб’ём паня́цця;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
hungry2[ˈhʌŋgri]adj.
1. гало́дны
2. (for) які́ прагне/мо́цна жада́е (чаго-н.);
hungry for knowledge які́ прагне ве́даў;
hungry for money пра́гны да гро́шай
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адука́цыя
(лац. oducatio)
1) працэс набыцця сістэматызаваных ведаў; навучанне (напр. права на адукацыю);
2) аб’ём ведаў, набытых у выніку навучання (напр. вышэйшая а.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПО́ПЕР ((Popper) Карл Раймунд) (28.7.1902, Вена — 1994),
англійскі філосаф, логік, сацыёлаг. З 1945 у Вялікабрытаніі. У 1945—69 праф. Лонданскага ун-та, дэкан ф-та Лонданскай школы эканомікі паліт.навук.Філас. канцэпцыі (крытычны рацыяналізм, тэорыя росту навук.ведаў) будаваў як антытэзы неапазітывізму. Прапанаваў прынцып фальсіфікацыі (прынцыповай абвяргальнасці любога сцвярджэння), які служыць крытэрыем дэмаркацыі паміж навук. ведамі і ненавуковымі.
Навукай і метафізікай П. сцвярджаў існаванне свету фіз. з’яў, свету суб’ектыўных (ментальных і псіхічных) станаў свядомасці, а таксама свету аб’ектыўных ведаў. Выступаў за «адкрытае грамадства», уладу розуму, справядлівасць, свабоду, роўнасць і папярэджанне міжнар. злачынстваў. Паводле П., «закрытыя грамадствы» характарызуюцца верай у існаванне магічных табу ў адрозненне ад «адкрытага грамадства», дзе «людзі (у значнай ступені) навучыліся крытычна ставіцца да табу і грунтаваць свае рашэнні на сумесным абмеркаванні і магчымасцях уласнага інтэлекту». Асн. творы: «Беднасць гістарыцызму» (1957), «Логіка навуковага адкрыцця» (1959), «Прапановы і абвяржэнні. Рост навуковых ведаў» (1962), «Пастскрыптум да логікі даследавання» (т. 1—3, 1981—82), «Рэалізм і мэта навукі» (1983).
Тв.:
Рус.пер. — Логика и рост научного знания. М., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ МЕДЫЦЫ́НА,
сістэма навук.ведаў і практычная дзейнасць, якія маюць на мэце ўмацаванне здароўя асабістага складу войск, папярэджанне і лячэнне баявых ран і захворванняў. Тэарэт. асновай ваеннай медыцыны з’яўляецца ваен.-мед. навука — галіна ведаў, якая абапіраецца на навук. даныя агульнай медыцыны і ваен. навукі. У практычнай дзейнасці ваенная медыцына абапіраецца на сістэму і метады мед. забеспячэння ўзбр. сіл. Адным з асн. элементаў ваеннай медыцыны з’яўляецца ваен.-мед. адукацыя — сістэма фарміравання і ўдасканалення ваен.-мед. кадраў і планамернага папаўнення падрыхтаванымі для нясення ваен. службы ўрачамі, фельчарамі і г.д. Стан ваеннай медыцыны і канкрэтныя формы яе развіцця вызначаюцца эканам. ладам грамадства, арг-цыяй узбр. сіл і ўзроўнем развіцця мед. навукі.